Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

In memoriam

Памёр легендарны беларускі дзеяч у Варшаве

5 ліпеня ў амаль стогадовым узросце ў Варшаве памёр Хведар Галёнка (на здымку ў 2022 г.), шматгадовы беларускі дзеяч. „Дзейнасць на карысць беларускага грамадства ў Польшчы, нават у самыя цяжкія часы, была галоўным зместам Яго жыцця”, – напісала дачка Ірына ў імэйлу нашай рэдакцыі. 

Хведар Галёнка быў родам з Гайнаўшчыны, нарадзіўся ў вёсцы Пасечнікі-Вялікія. Скончыў лепшы польскі эканамічны ўніверсітэт – Галоўную школу планавання і статыстыкі ў Варшаве, дзе астаўся жыць. Працавў на многіх міжнародных будовах, таксама ў дыпламатыі. З жонкай Любай пражылі разам 66 гадоў.

Пачаўшы жыць у Варшаве Хведар Галёнка адразу актыўна ўключыўся ў дзейнасць толькі што пакліканага Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Яго добра ведалі і паважалі сябры і наведвальнікі легендарнага клуба-сядзібы варшаўскага аддзелу арганізацыі на вуліцы Сенатарскай. Часта з’яўляўся таксама на старонках „Нівы”.

Як адміністратар клуба БГКТ у Варшаве быў прыхільны беларускім студэнтам, якія ў васмідзесятыя гады там сустракаліся, намагаючыся паклікаць Беларускае аб’яднанне студэнтаў, выдавалі свой часопіс „Сустрэчы”. 

Хведар Галёнка яшчэ вядомы быў як адзін з арганізатараў славутых навагодніх баляў паводле праваслаўнага стылю ў Палацы культуры і навукі, на якія прыязджала таксама шмат асоб з Беласточчыны. Пабываць на гэтых балях лічылася чымсьці надта прэстыжным.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (91) – 18.12.1934 г. памёр у Вільні Альбін Стэповіч (нар. 18.03.1894 г. у Баранях Сьвянцянскага пав.), музыколяг, беларускі грамадзкі дзеяч і публіцыст, дэпутат польскага Сэйму у 1928-1930 гг. Пахаваны на Росах у Вільні побач брата кс. Кастуся Стэповіча (Казіміра Сваяка). 25 гадоў таму назад стараньнем братанкаў
  • (56) – 18.12.1969 г. у Менску памёр Пятро Глебка (нар. 6.07.1905 г. у Вялікай Усе каля Узды на Меншчыне), беларускі паэт. У 1930 г. закончыў Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт, друкаваўся з 1924 г. У 1927 г. выйшаў яго першы зборнік лірыкі „Шыпшына”. Збор твораў выдадзены ў Менску ў 4 тамах у 1984-1986 гг. Пахаваны на Усходніх могілках.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com