Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Za rasstreł kaniec kancoŭ nikoho nie abwinawacili

    Potym Jurczeniu na UB dapytwali jaszcze czatery razy. Na kaniec pry prysustwi prakuratara. Jurczenia szczacielno raskazwaŭ, jak zaŭdawaŭ Niemcam ludziej, jakich pośle rasstralali. Nadto nie piareczyŭ toża, kali pytali jaho, ci heto praŭda, szto świedczyli ludzi. Na kaniec 15 stycznia 1953 r. pryznaŭso da winy,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

In memoriam

Памёр беларускі паэт і летапісец родам з Падляшша

Дзмітры Шатыловіч (крайні злева) з сябрамі з літаб’яднання „Белавежа”. Беласток, 2008 г.
Дзмітры Шатыловіч (крайні злева) з сябрамі з літаб’яднання „Белавежа”. Беласток, 2008 г.

21 лютага на 93-м годзе жыцця памёр у Варшаве Дзмітры Шатыловіч, член літаб’яднання „Белавежа”, вядомы як аўтар падрабязных успамінаў, якія друкаваліся калісь у ,,Часопісе”. Нарадзіўся 8 лістапада 1926 г. у вёсцы Чаромcе ў сялянскай сям’і. 15 сакавіка 1943 г. быў вывезены на прымусовую працу ва Усходнюю Прусію пад горад Гайльзберг (сёння Лідзбарк-Вармінскі). Пасля прыходу туды Чырвонай Арміі ў лютым 1945 г. быў сілаю ўключаны ў яе рады і накіраваны на фронт. У канцы снежня 1945 г. быў дэмабілізаваны. 9 студзеня 1946 г. вярнуўся з Бабруйска дамоў у вёску Чаромху і хутка паступіў у 4-ы клас Беларускай гімназіі ў Бельску-Падляшскім, якую закончыў чэрвені 1946 г. У сувязі з тым, што польскія ўлады ў жніўні 1946 г. ліквідавалі Беларускую гімназію і Ліцэй у Бельску-Падляшскім, здаў іспыты ў польскі ліцэй імя Тадэвуша Касцюшкі ў Бельску-Падляшскім, які скончыў у чэрвені 1948 г. і быў накіраваны Міністэрствам асветы ў Варшаве ў Ленінградскі электратэхнічны інстытут, які закончыў у снежні 1953 г., атрымаўшы ў Польшчы дыплом магістра інжынера электрыка аўтаматыка. Ад сакавіка 1954 г. пачаў працаваць у праектным бюро ,,Энергапраект” ў Варшаве.

1 лістапада 1989 г. пайшоў на пенсію.

У вольны час працаваў гідам замежных экскурсій у польскім турыстычным бюро „Орбіс” і іншых.

З’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў: Эцюды падарожжа, Маё Падляшша, Хвалі часу, Вясёлка над імглою, Струмені лёсу, Асеннія промні, Гронкі надзеі, Ліхтар уражанняў і ў перакладзе на польскую мову Rezonanse pamięci і іншых.

На працягу жыцця рабіў нататкі, скрупулёзна адзначаючы падзеі з сямейнага ды прафесійнага жыцця. Запісваў таксама бягучыя звесткі з грамадска-культурнага жыцця беларускай мяншыні, паколькі ў гэтым руху Дзмітрый Шатыловіч прысутны амаль ад пачатку. Зафіксаваў яшчэ ўсе важнейшыя палітычныя факты паасобных гадоў у Польшчы Беларусі і ў свеце, а таксама буйныя катастрофы самалётаў. Асабліва сачыў за палётамі ў космас – спаборніцтвам у гэтым паміж рускімі і амерыканцамі.

У 2014 г. Дзмітры Шатыловіч свае ўспаміны з 1955-1988 г.г., якія друкаваліся раней у ,,Часопісе”, выдаў кніжкай. Успаміны з ранейшых гадоў надрукаваны былі ў выданнях ,,Нівы”, у кнігах ,,У новай айчыне”, „Пакаленне вайны”, ,,Час трывогі і надзеі” і ў альманахах „Беларус” з 2012 і 2013 г.г., што выйшлі ў Нью-Йорку. Да 2018 г. дасылаў у ,,Часопіс” свае ўспаміны з пазнейшых гадоў.

Успаміны складзены Шатыловічам як хроніка – быццам летапіс паказваюць найперш штодзённае жыццё на працягу дзесяткаў гадоў у крыху прызабытай ужо Народнай Польшчы. Прытым у гэтым вобразе няма ані пахвалы, ані крытыкі тадышняга часу. Гэта проста жывы запіс, які застыў у памяці сведкі гэтай эпохі.

Дзмітрыя Шатыловіча пахавалі на праваслаўных могілках  на Волі ў Варшаве. У апошнюю дарогу літаратара і летапісца родам з Падляшша апроч сям’і правялі таксама знаёмыя і сябры, у тым ліку з літаб’яднання „Белавежа”. Вечная памяць!

Рэдакцыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У сакавіку

    – забойства язычнікамі ў 1250 г. ігумена Лаўрышаўскага манастыра, прападобнага Елісія, кананізаванага як сьвяты Беларусі. – 31.03.1785 г. у Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз (нар. у 1733 г. у Новаельні на Гродзеншчыне), палітычны і грамадзкі дзеяч ВКЛ, асьветнік, з 1765 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (173) – 15.03.1852 у г. Усьвяты на Віцебшчыне нар. Аляксей Сапуноў (пам. 2.10.1924 г. у Віцебску), гісторык, першы выдатны дасьледчык Віцебшчыны.
  • (101) – 15.03.1924 г. у вёсцы Голя (цяпер Берасьцейская вобл.) на ўскраіне Белавежскай пушчы нар. Міхась Белямук, беларускі гісторык і грамадзкі дзеяч. Заснавальнік часопіса „Полацак”. З 1949 г. жыў у г. Кліўленд (ЗША), дзе памёр 31.10.2014 г.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis