Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

In memoriam

Памёр беларускі паэт і летапісец родам з Падляшша

Дзмітры Шатыловіч (крайні злева) з сябрамі з літаб’яднання „Белавежа”. Беласток, 2008 г.
Дзмітры Шатыловіч (крайні злева) з сябрамі з літаб’яднання „Белавежа”. Беласток, 2008 г.

21 лютага на 93-м годзе жыцця памёр у Варшаве Дзмітры Шатыловіч, член літаб’яднання „Белавежа”, вядомы як аўтар падрабязных успамінаў, якія друкаваліся калісь у ,,Часопісе”. Нарадзіўся 8 лістапада 1926 г. у вёсцы Чаромcе ў сялянскай сям’і. 15 сакавіка 1943 г. быў вывезены на прымусовую працу ва Усходнюю Прусію пад горад Гайльзберг (сёння Лідзбарк-Вармінскі). Пасля прыходу туды Чырвонай Арміі ў лютым 1945 г. быў сілаю ўключаны ў яе рады і накіраваны на фронт. У канцы снежня 1945 г. быў дэмабілізаваны. 9 студзеня 1946 г. вярнуўся з Бабруйска дамоў у вёску Чаромху і хутка паступіў у 4-ы клас Беларускай гімназіі ў Бельску-Падляшскім, якую закончыў чэрвені 1946 г. У сувязі з тым, што польскія ўлады ў жніўні 1946 г. ліквідавалі Беларускую гімназію і Ліцэй у Бельску-Падляшскім, здаў іспыты ў польскі ліцэй імя Тадэвуша Касцюшкі ў Бельску-Падляшскім, які скончыў у чэрвені 1948 г. і быў накіраваны Міністэрствам асветы ў Варшаве ў Ленінградскі электратэхнічны інстытут, які закончыў у снежні 1953 г., атрымаўшы ў Польшчы дыплом магістра інжынера электрыка аўтаматыка. Ад сакавіка 1954 г. пачаў працаваць у праектным бюро ,,Энергапраект” ў Варшаве.

1 лістапада 1989 г. пайшоў на пенсію.

У вольны час працаваў гідам замежных экскурсій у польскім турыстычным бюро „Орбіс” і іншых.

З’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў: Эцюды падарожжа, Маё Падляшша, Хвалі часу, Вясёлка над імглою, Струмені лёсу, Асеннія промні, Гронкі надзеі, Ліхтар уражанняў і ў перакладзе на польскую мову Rezonanse pamięci і іншых.

На працягу жыцця рабіў нататкі, скрупулёзна адзначаючы падзеі з сямейнага ды прафесійнага жыцця. Запісваў таксама бягучыя звесткі з грамадска-культурнага жыцця беларускай мяншыні, паколькі ў гэтым руху Дзмітрый Шатыловіч прысутны амаль ад пачатку. Зафіксаваў яшчэ ўсе важнейшыя палітычныя факты паасобных гадоў у Польшчы Беларусі і ў свеце, а таксама буйныя катастрофы самалётаў. Асабліва сачыў за палётамі ў космас – спаборніцтвам у гэтым паміж рускімі і амерыканцамі.

У 2014 г. Дзмітры Шатыловіч свае ўспаміны з 1955-1988 г.г., якія друкаваліся раней у ,,Часопісе”, выдаў кніжкай. Успаміны з ранейшых гадоў надрукаваны былі ў выданнях ,,Нівы”, у кнігах ,,У новай айчыне”, „Пакаленне вайны”, ,,Час трывогі і надзеі” і ў альманахах „Беларус” з 2012 і 2013 г.г., што выйшлі ў Нью-Йорку. Да 2018 г. дасылаў у ,,Часопіс” свае ўспаміны з пазнейшых гадоў.

Успаміны складзены Шатыловічам як хроніка – быццам летапіс паказваюць найперш штодзённае жыццё на працягу дзесяткаў гадоў у крыху прызабытай ужо Народнай Польшчы. Прытым у гэтым вобразе няма ані пахвалы, ані крытыкі тадышняга часу. Гэта проста жывы запіс, які застыў у памяці сведкі гэтай эпохі.

Дзмітрыя Шатыловіча пахавалі на праваслаўных могілках  на Волі ў Варшаве. У апошнюю дарогу літаратара і летапісца родам з Падляшша апроч сям’і правялі таксама знаёмыя і сябры, у тым ліку з літаб’яднання „Белавежа”. Вечная памяць!

Рэдакцыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (771) – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам.
  • (649) – у 1376 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з князямі Кейстутам, Ягайлам, Любартам зваявалі Любліншчыну і Сандамершчыну і падышлі аж пад Кракаў. Вярнуліся зь вялікай здабычай дамоў.
  • (431) – 1494 г. – атрыманьне горадам Высокае самакіраваньня паводле магдэбургскага права.
  • (221) – 1.06.1804 г. у Наваспаскім на Смаленшчыне нар. Міхал Глінка, кампазітар, заснавальнік рускай клясычнай музыкі. Найбольш вядомыя яго творы: оперы „Жыцьцё за цара” (1836), „Руслан і Людміла” (1842), „Вальс-фантазія” (1839), скерца для аркестра „Камарынская” (1848). Памёр 15.02.1857 г. у
  • (132) – 1.06.1893 г. у Варшаве памёр Аляксандр Валіцкі (нар. 27.01.1826 г. у Вільні), кнігар, выдавец, музычны крытык і сьпявак, выканаўца песень Станіслава Манюшкі і першы ягоны бібліёграф (у 1873 г. выйшла яго кніга пра С. Манюшку).
  • (88) – 1.06.1937 г. з вакна будынку Народнага Камісарыята Унутраных Спраў БССР у Менску выкінуўся Мікалай Галадзед (нар. 21.05.1894 г. у Старым Крыўцы каля Новазыбкава), дзяржаўны дзеяч БССР, у 1927-1937 гг. старшыня СНК БССР. 14.06.1937 г. арыштаваны ў Маскве і накіраваны ў Менск.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com