Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Паказны суд у Мінску

29 ліпеня ў Мінску пачаўся судовы працэс у гучнай справе „змовы з мэтай захопу ўлады ў дзяржаве”. Абвінавачаны – публіцыст Аляксандр Фядута, старшыня апазіцыйнай партыі Беларускі народны фронт БНФ Рыгор Кастусёў, юрыст Юрась Зянковіч, яго супрацоўніца Вольга Галубовіч і грамадскі актывіст Дзяніс Краўчук. У справе фігуруе яшчэ пяць асоб, але яны пражываюць за мяжою або збеглі з Беларусі.

У красавіку 2021 г. у Маскве былі арыштаваны Фядута і Зянковіч, а ў Шклове Кастусёў. Тады Аляксандр Лукашэнка заявіў, што былі яны ініцыятарамі замаху на яго жыццё. Забітыя мелі быць таксама яго тры сыны. Акцыю з мэтай дзяржаўнага перавароту нібыта рыхтавалі амерыканскія спецслужбы. Па іх камандзе абвінавачаныя быццам планавалі на 9 мая ваенны пераварот паводле сцэнарыя „каляровых рэвалюцый” з удзелам беларускіх і ўкраінскіх нацыяналістаў. Паводле Лукашэнкі на гэта было выдзелена 10 мільёнаў долараў, з чаго адзін мільён меў атрымаць снайпер, што яго застрэліць.

На думку незалежных палітычных аналітыкаў уся справа была цалкам сфабрыкаваная спецслужбамі. Такі паказны суд быў рэжыму патрэбны, каб апраўдацца перад грамадствам за жорсткае падаўленне пратэстаў, якія ўспыхнулі пасля сфальшавання прэзідэнцкіх выбараў у 2020 г.

Спецслужбы мабыць прымусілі Фядуту, што той на судзе нечакана прызнаў сваю віну.

11 жніўня ў якасці сведкі дапыталі былога апазіцыйнага блогера Рамана Пратасевіча, якога затрымалі ў мінскім аэрапорце ў траўні 2021 г. прымушаючы да прызямлення самалёт на барту якога ляцеў з Афін у Вільню. Пасля пачаў ён супрацоўнічаць з рэжымам Лукашэнкі. Пратасевіч сказаў, што быў варыянт сілавога звяржэння ўлады ў Беларусі. „Ніякага іншага спосабу не было, бо маршы і шэсці праваліліся”, – сказаў ён. Дабавіў, што ў гэтай справе планавалася сустрэча Ціханоўскай у Маскве, Стамбуле або якім-небудзь іншым горадзе ў Еўропе.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (250) – 24.04.1775 г. у Будлеве Бельскага пав. Гродзенскай губ. (зараз гміна Вышкі, Бельскага пав. Падляшскага ваяв.) нар. кс. Якуб Забядэвуш Фалькоўскі, адзін з пачынальнікаў навучаньня глуханямых мове жэстаў, быў рэктарам піярскай школы ў Шчучыне, у 1817 г. адкрыў у Варшаве першую польскую школу для глуханямых. У 1826-1837 гг. быў першым пробашчам касьцёла сьв. Аляксандра ў Варшаве на Пляцы Трох Крыжоў, у якога падзямельлях пахаваны пасля сьмерці. Памёр у Варшаве 2.09.1848 г.
  • (140) – 24.04.1885 г. у Гродзенскай губ. (у Гродне або ў Кузьніцы) нар. Анна Саланка, настаўніца, якая ў 1909 г. разам з сястрой Марыяй і кс. Францішкам Грынкевічам заснавалі Гродзенскі гурток беларускай моладзі, першую беларускую арганізацыю на Гарадзеншчыне. У 1906 г. закончыла Гродзенскую жаночую гімназію і выехала на навуку ў Інсбрук, дзе з кс. кс. Ф. Грынкевічам і Адамам Лісоўскім заснавала беларускі гурток. У 1911 г. выйшла замуж за гімназіяльнага настаўніка Алексея Селівачова. Памерла ў Вільні 2.02.1915 г. Пахавана на могілках Росы.
  • (136) – 24.04.1889 г. у Стоўпцах нар. Юры Сабалеўскі, беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч, пасол у польскі сойм у 1926-1928 гг. Арыштаваны НКВД пасьля 1939 г., уцёк з савецкай турмы ў канцы чэрвеня 1941 г. Актыўна ўдзельнічаў
  • (81) – 24.04.1944 г. у Суботніках каля Іўя нар. Зянон Пазьняк, археоляг і палітычны беларускі дзеяч. Зараз у эміграцыі. Жадаем шмат сілаў і нягаснучай надзеі на сапраўдную Беларусь!

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis