Дзённік рэдактара
Jeśliby nie ja, pomnika Konstantego Kalinowskiego w Mostowlanach by nie było.
29 траўня 2025 г.

У беластоцкай кавярні Zmiana Klimatu прайшла надта сімпатычная і цікавая сустрэча, на якой мая сяброўка з „Нівы” Ганна Кандрацюк-Свярубская распавяла пра сваю навейшую кніжку „Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці”. Ранняй вясной была яна выдадзена Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку і прэзентвалася ўжо напрыканцы красавіка…