Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Падляская мова памірае

5 чэрвеня 2023 г.

Беласток, 5 чэрвеня 2023 г. Галіна і Ян Максімюкі падпісваюць свае кніжкі чытачам Фота Юркі Хмялеўскага
Беласток, 5 чэрвеня 2023 г. Галіна і Ян Максімюкі падпісваюць свае кніжкі чытачам
Фота Юркі Хмялеўскага

На аўтарскай сустрэчы з Галінай і Янам Максімюкамі ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку. Гэта быў ужо чарговы тур нашых аўтараў па Падляшшы. Так як у мінулым годзе з’ехалі яны на маль два тыдні з Прагі, каб прэзентаваць свае навейшыя кніжкі на падляскай мове. Былі гэта выданні проста з друкарні –„Ne može byti!” Галіны і „Trava zabytia” Яна. У абедзве кніжкі ўвайшлі тэксты, якія пераважна раней друкаваліся ў Часопісе”. За такую магчымасць Ян мне сардэчна падзякаваў.

Для мяне натуральная, жывая яшчэ, мова Бельшчыны і Гайнаўшчыны, гэта вялікае нашае культурнае багацце. Яно пад штораз большай пагрозай страты існавання. Усё паказвае на тое, што падляская мова цалкам выйдзе з ужытку праз 20-30 гадоў, можа і хутчэй. Таму, каб засталася яна ў грамадскай памяці і свядомасці нават калі не будзе ўжо каму на ёй размаўляць, трэба ўвекавечыць яе хаця б у друку. Галіна і Ян робяць гэта ўжо многія гады.

Падляская мова яшчэ жыве, але яна памірае. Апошнім часам Ян пра гэта часта напамінае. Пры тым мае прэтэнзіі, чаму беларускія рэдакцыі ў Беластоку – Ніва, радыё- і тэлеперадачы – не перайшлі на падляскую мову. І тут я не пагаджаюся з такім патрабаваннем. Усё-такі для нас беларуская мова павінна быць найвавжнейшай, галоўнай. А падляская, ці мая простая – толькі дадаткам, або лепш сказаць – дапаўненнем літаратурнай.

Падчас сустрэчы Галіне і Яну я запрапанаваў яшчэ, каб пісалі яны па-падляску ўжо не пра мінулае, але пра сучаснасць. Як сказаў мне калісь Лёнік Тарасэвіч (які, дарэчы, не ёсць энтузіястам, каб пісаць „на гаворцы”), безупынныя ўспаміны з часам „аддаюць нафталінам і прыносяць паніхідны настрой”.

Сябры-супрацоўнікі прынялі маю прапанову, хаця не ведаю ці нешта з гэтага атрымаецца. Усё-такі жывуць ужо доўгі час далёка пад Прагай і не чуваць пакуль, каб мелі з’язджаць на родную Беласточчыну. Нашых чытачоў цікавіць перадусім мясцовая тэматыка. Цяжка пра такое пісаць тут не жывучы. Застаюцца нейкія агульныя тэмы, напрыклад пра сучасныя фільмы, кнігі, музыку ці жыццё з тэлевізара або Інтэрнэту.

Галіна і Ян са сваімі кніжкамі апрача Беластоку пабывалі яшчэ ў Чыжах, Орлі, Дубічах-Царкоўных, Бельску, Нарве і Гайнаўцы. З кожнай сустрэчы Ян на бягуча публікаваў у Фейсбуку справаздачы са здымкамі. Усюды было сімпатычна, аўтары распрадалі і падпісалі  шмат сваіх кніжак.

Але пад гэтымі допісамі ў Фейсбуку не ўсе каментары былі прыхільныя такой ініцыятыве. Асабліва некаторыя нашы журналісты з Беластока даказвалі, што падляская мова ў выданні Максімюкоў аднак крыху штучная і не аб’ядноўвае ўсяго моўнага бельска-гайнаўскага арэалу. Апаненты закідалі таксама, што такое не ўзмацняе беларускай тоеснасці на Падляшшы, бо ў кніжках Максімюкоў цяжка нават знайсці слова „беларускі”. Па-мойму гэта перабольшанне, але добра было б, каб нашы аўтары звярталі на гэта большую ўвагу.

У іншым месцы, на сваім нядаўна адноўленым профілі ў Фейсбуку, Міхал Андрасюк з Радыё Рацыя змясціў кароткі допіс, у якім маргіналізаваў патрабаванне Максімюком перайсці яму як вядучаму штосуботні „Падляшскі канцэрт пажаданняў” з літаратурнай беларускай на падляскую мову. Ён напісаў па-свойму:

Punydiłok. Jak kulyś tato, a ran’ij d’id, tak i ja – skoczok na rynok do Klyszczel. A na rynku – aż dyvo – vsio po-svojomu. Nu, 95 %. I tut, czom ny szczypnuty, jak – po persze – okazyja sama v ruki lize, a po druhie: a nas chto szkuduje? Prot’ma sluchaczuv PKP na RR (usmichajućcia, bulsz odvażny zdorovkajućcia), i hledaczuv Biełaruskaha tydnia toże nemało. I bodaj szczo nyodnoho czytacza svoja.org…

Ну, так, Міша – а на тым базары ў Кляшчэлях быў хаця б адзін чытач тваіх кніжак на літаратурнай беларускай мове, як напрыклад „Фірма” або „Поўня”. Магчыма, быў, але ўсё-такі параўнанне неадпаведнае.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (90) – 16.04.1935 г. у Данейках Наваградзкага ваяводзтва (зараз  Баранавіцкі р-н) нар. Анатоль Клышка, аўтар „Буквара”. Віншуем!
  • (85) – 16.04.1940 г. у Яраслаўі памёр Адам Багдановіч (нар. 20.03.1862 г. у Халапенічах каля Крупак), беларускі фальклярыст, этнограф і мовазнавец, бацька Максіма Багдановіча.
  • (42) – 16.04.1983 г. беларускае студэнцкае асяроддзе ў Варшаве ў рамках Згуртаваньня Польскіх Студэнтаў (ZSP) стварыла Раду Культуры Студэнтаў Беларускай Нацыянальнасьці. Першым старшынёй быў Ян Гаворка.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis