Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (2)

    UB-oŭcy z Sakołki, jakija pravia try let viali śledztvo, ustanavili, szto maldunak na rasstralanych „kamunistaŭ” skłali sołtys z Łapiczaŭ Ivan Charuży, sołtys z Trejglaŭ Franak Karpuk i padsołtys z hetaj vioski Edzik Jurczenia. Pad kaniec grudnia 1942 r. mielisa jany sptakacca ŭ czaćvier na bazary…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Асоба

Па-опальску з Новай Зеландыі

Беларуска Вольга, нарадзілася ў палескай вёсцы, а зараз жыве ў далёкай Новай Зеландыі. Там, на другім канцы свету, у вольны ад працы час, яна вядзе блог пра сваю родную вёску Опаль, унікальную опальскую мову, Палессе і традыцыі беларусаў-палешукоў.

Вольга, якая называе сабе па-палеску Голя, у сваім жыцці змяніла ўжо некалькі прафесій – была няняй, працавала дзіцячым доктарам, удзельнічала ў моладзевых праектах у Еўропе, кіравала галерэяй і ўрэшце трапіла ў айці-сферу. Больш за год яна разам з мужам жыве ў Новай Зеландыі, дзе дзяўчына працуе эйчар-бізнеспартнёркай у айці-кампаніі.

Аўтарка блогу
Аўтарка блогу

Вольга падкрэслівае, што жыць у Новай Зеландыі, так далёка ад дому і сяброў, не вельмі проста. Дзяўчына прызнаецца, што амаль цэлы год перажывала працэс адаптацыі, але ўжо патроху звыклася да мясцовага ладу жыцця. Вольга ўспамінае, што ёй было адначасова лёгка і нялёгка прыстасавацца да жыцця за акіянам. Па яе словах, лёгка было дзякуючы добраму веданню англійскай мовы. Складана было перад усім з-за вялікай адлегласці ад блізкіх і разумення, што ўжо нельга як раней набыць за тыдзень квіток на цягнік ці самалёт і паляцець убачыцца з імі, бо пры жыцці на другім канцы свету падарожжы да дому трэба планаваць за год.

Параўноваючы ўзровень жыцця, Вольга кажа, што там у Новай Зеландыі ён вышэйшы чым у Беларусі ці нават у Польшчы, але адначасова там вышэйшыя і цэны: „Узровень жыцця тут нешта накшталт скандынаўскіх краін, мне падаецца. Але і кошты растуць з кожным днём як гарбузы! Ну і так у прынцыпе тут усё вельмі дорага, і ежа, і розныя паслугі. І так я дагэтуль не магу прыняць тое, напрыклад, калі мне кажуць, што за квіток у тэатр трэба заплаціць 300 долараў”. 

Велінгтан, Новая Зеландыя
Велінгтан, Новая Зеландыя

Мясцовы лад жыцця таксама вельмі адрозніваецца нават ад еўрапейскага, не тое што беларускага. Дзяўчына кажа, што асаблівасцю новазеландцаў з’яўляецца тое, што яны будуюць усе адносіны вакол сям’і: „Яны нават у 30-40 год могуць сустракацца з бацькамі па некалькі разоў на тыдзень, бавіць разам час, падарожнічаць разам. Я такога не бачыла яшчэ нідзе. Таксама тут людзі вельмі шмат працуюць, але пры мясцовых цэнах зразумела чаму!”

Новая Зеландыя

Дарэчы, Вольга не адзіная беларуска, што жыве ў Новай Зеландыі. Там ёсць невялікая дыяспара, прыкладна 300 чалавек на ўсю краіну. Мясцовыя беларусы ўжо дадалі Вольгу ў сваю суполку ў сацсетках, але „ў жывую” з імі яна пакуль што не спатыкалася.

Новая Зеландыя

Вольга ўпэўнена, што далёка не ўсе новазеландцы ведаюць, дзе знаходзяцца Польшча і Беларусь і што гэта за краіны, бо многія з іх ніколі нікуды не ездзяць. Аднак родныя яе мужа і тыя хто цікавіцца падзеямі ў свеце, канечне ведаюць і ведаюць шмат пра сучаснае становішча. Дарэчы, муж Вольгі, хаця і не размаўляе яшчэ па-беларуску ці па-опальску, але ўжо ведае асобныя словы і выразы.

Падтрымліваць сувязь з родным краем Вользе дапамагае арыгінальны блог, які яна вядзе на опальскай мове. Яна прысвячае посты асобным словам ці выразам па-опальску, якім дае тлумачэнне ўжо на літаратурнай беларускай мове. Распавядае таксама пра традыцыйную вопратку палешукоў, пра тое, як на Палессі пякуць хлеб, як капаюць бульбу, гатуюць ежу, адзначаюць святы.

"У Аполі мы не кажам 'як вы казалі', мы кажам 'анывжаж', я думаю, што гэта кайфова"
“У Аполі мы не кажам ‘як вы казалі’, мы кажам ‘анывжаж’, я думаю, што гэта кайфова”

 

"У Аполі мы не кажам 'чорная смародзіна', мы кажам 'жукэ', я думаю, што гэта забаўна"
“У Аполі мы не кажам ‘чорная смародзіна’, мы кажам ‘жукэ’, я думаю, што гэта забаўна”

Дзяўчына падкрэслівае, што опальская мова,гэта менавіта мова, а не адна з гаворак палешукоў: „Мая вёска Опаль знаходзіцца ў Іванаўскім раёне, карацей амаль на мяжы з Украінай. Яна адметная, па-першае, сваёй моцнай паляшуцкай культурай і традыцыямі, сваімі людзьмі, сваёй мовай, як зрэшты і многія іншыя палескія вёсачкі. Я вырашыла весці блог на опальскай мове менавіта таму, што зразумела у пэўны дзень, што я з маёй сям’і хіба апошняя, хто гаворыць на гэтай мове і ведае традыцыі палескай вёскі, бо там нарадзілася і вырасла. Калі гэта не захаваць і не прасоўваць, то можа ўжо мае дзеці нічога і не будуць ведаць. А мне хочацца, каб яны ведалі і маглі мне па-опальску таксама нешта адказваць. Таксама мне хочацца, каб палеская культура і мова сталі моднымі паміж саміх беларусаў, каб яны не казалі: „Вось, размаўляй па руску, ты, дзярэўня!”. А, наадварот, ганарыліся б тым, што мы такія адметныя і моцныя”.

На Палессі
На Палессі

Вольга паўжартам называе сябе амбасадаркай Палесся ў Новай Зеландыі: „Я так сябе называю таму, што хачу па-першае самім беларусам расказваць пра палешукоў і нашу адметнасць, хачу рабіць нашу мову моднай і сучаснай. Ну а блог я вяду дзеля таго, каб як мага больш людзей ведала што беларусы гэта не проста беларуская мова, а яшчэ і вельмі складаная і цікавая культура!”. 

Сяргей Александровіч

Фота аўтаркі блогу (@apolkina)

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасні

    750 – няўдалая аблога ў 1274 г. Наваградка аб’яднанымі галіцка-валынскімі і татарскімі войскамі. 510 –  8.09.1514 г.  перамога пад Оршай (на рацэ Крапіўна) 30-тысячнай беларуска-літоўскай арміі пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над утрая большым маскоўскім войскам. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (702) – У 1322 г. дружыны Гарадзенскага княства (у склад якога тады ўваходзіла ўсходняя Беласточчына) на чале з князем Давыдам Гарадзенскім разграмілі пад Псковам нямецкіх і дацкіх рыцараў.
  • (131) – 10.09.1893 г. у Юр’еве нар. Аляксандар Ляўданскі (расстраляны ў Менску 27.08.1937 г.), гісторык і археоляг, загадчык сэкцыі археалёгіі Інстытута Беларускай Культуры, дацэнт Беларускага Унівэрсытэта, вывучаў археалягічныя і архітэктурныя помнікі Беларусі.
  • (108) – 10.09.1916 г. у Замосьці Ігуменскага пав. пам. Аляксандр Ельскі (нар. 16.06.1834 г. у Дудзічах Ігуменскага пав.), пісьменьнік, гісторык, этнограф, краязнавец. Сябра Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча ды Францішка Багушэвіча.
  • (101) – 10.09.1923 г. у в. Скварцы Дзяржынскага р-на нар. Мікалай Бірыла, беларускі мовазнавец, аўтар прац „Беларуская антрапанімія” (т. 1 – 3, 1966 – 1982), „Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове” (1986). Памёр 30.09.1992 г. у Менску.
  • (95) – 10.09.1929 г. у Рославе Смаленскай вобласьці нар. Яўген Глебаў, кампазытар і пэдагог, аўтар м. ін.: балетаў „Мара”, „Альпійская балада”, оперы „Майстар і Маргарыта”, аперэты „Мільянерка”, сімфоніяў, твораў для аркестры. Памёр у Менску 12.01.2000 г., пахаваны на Усходніх могілках.
  • (34) – 10.09.1990 г. – устаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня Беларусаў Сьвету „Бацькаўшчына”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis