Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Nowe fakty z głośnej historii o „proroku” Ilji i Wierszalinie

23 красавіка 2025 г.

Нідзе дагэтуль не апублікаваны план месца, на якім пабудаваная царква „прарока” Іллі Дакумент з архіва праваслаўнага прыхода ў Паўночным Востраве
Нідзе дагэтуль не апублікаваны план месца, на якім пабудаваная царква „прарока” Іллі
Дакумент з архіва праваслаўнага прыхода ў Паўночным Востраве

Выданне кнігі пра Іллю Клімовіча і Вершалін прыйшлося адкласці на восень. Маю яе ўжо амаль гатовую і нават звярстаную. Сяброўка доктар Аня Шаршуновіч наводзіць цяпер карэктуру, пры тым робіць гэта надта прафесійна. Але не спяшаем, бо трэба мне яшчэ дапоўніць змест новымі фактамі і дакументамі. Думаў, што больш ужо нічога не знайду, але нядаўна ўдалося мне ўстанавіць надта важную рэч пра пачатак пабудовы царквы ў Грыбоўшчыне на пачатку ХХ ст. (па-мойму ў 1909 г.). Матушка Людміла і айцец Аляксандр Клімук з Вострава знайшлі ў прыхадскім архіве і мне перадалі невядомы нікому план гэтага месца, які даўным-даўно зрабіў землямер па прозвішчы Субета (магчыма, паходзіў ён з суседніх Гураняў, бо там такое якраз выступае). Я з іхняй рэкамендацыі папрасіў яшчэ, каб у Павятовым старастве ў Саколцы дапамаглі мне адшукаць больш падобных архіўных матэрыялаў. Я ведаў, што такія могуць там быць і не памыліўся. Сёння быў у Саколцы і праглянуў тое, што сімпатычнай супрацоўніцы стараства ўдалося на пачатак знайсці. Сказала мне, што трэба было ёй грэбціся ў гурбе неўпарадкаваных дакументаў з усяго павета. Вельмі важнай акзалася для мяне дакументацыя з камасацыі зямель у Грыбоўшчыне ў палове шасцідзесятых гадоў.

Пішучы кніжку я добра ведаў, што Клімовічу па кавалачку сваёй зямлі перадалі людзі з Грыбоўшчыны. Пад царкоўны пляц, як мне здавалася. Бо ўсюды здаўна пішуць і пагаварваюць, што царкву то пабудаваў ён на сваёй палосцы. Так напісаў таксама ў кніжцы „Вершалінскі рай” Аляксей Карпюк. Што на ўзгорку пад лесам Клімовіч пачаў капаць роў для падмурка ды вазіць туды камяні…

Тым часам на плане, які адшукалі мне ў сакольскім старастве, выразна відаць, што пад царкоўны пляц адведзены кавалачкі чатырох палосак, з якіх першая – Ілляша – найвузейшая. На ёй царква не змясцілася б. Стаіць там толькі маленькая частка храма, тая за царскімі варотамі.

Што гэта абазначае? А ну тое, што цалкам мяняе перайначаную, аказваецца, гісторыю. Бо выглядае на тое, што будучы „прарок” не заўпарціўся адзін паставіць царкву, але ў гэтым падтрымалі яго суседзі. Мусіў іх да гэтага пераканаць і яны паверылі ў вялікі сэнс такой ініцыятывы, нягледзячы на сон, у якім яна яму прыснілася як павіннасць ад самога Бога, перададзеная з нябёсаў праз Божую Маці.

Юрка Хмялеўскі, Галоўны рэдактар

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (997) – Каля 1028 г. нар. князь полацкі Усяслаў Брачыслававіч (памёр у 1101 г.), выдатны ўладар, змагаўся за самастойнасьць і незалежнасьць Полацкага княства. У 1068 г. быў выбраны вялікім князем кіеўскім, праз год зрокся гэтага пасаду, вярнуўся ў Полацак, дзе пераможна адбіваў нашэсьці кіеўскіх і іншых князёў на Полаччыну.
  • (538) – каля 1487 г. быў створаны ўнікальны летапісны звод – Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 618 каляровымі мініяцюрамі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com