Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

„Ноч музеяў”

12 траўня Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы шосты ўжо раз падрыхтаваў спецыяльную праграму, прымеркаваную да „Ночы музеяў”. Адбылося закрыццё выставы жывапісу Андрэя Пятровіча – манаха Іллі. Яго брат Марыюш распавёў пра вёску Рудакі ў Крынскай гміне, дзе жыў мастак, калі з-за хваробы вымушаны быў пакінуць манастыр ва Уйковіцах (нечакана пакончыў жыццё самагубствам на мосце ў Торуні ў мінулым годзе ў верасні). Пятровічы родам з Гайнаўкі, адкуль пераехалі ў Беласток. Брат манаха падчас „Ночы музеяў” праспяваў таксама пад гітару некалькі песень, у тым ліку на словы Віктара Шведа.

У той вечар наведвальнікі гайнаўскага музея маглі пазнаёміцца з этнаграфічнымі экспанатамі ды паглядзець некалькі пастаянных і часовых мастацкіх выставаў. Спецыяльнымі гасцьмі былі Дарафей Фіёнік з калектывам „Жэмэрва” з Музея малой айчыны ў падбельскіх Студзіводах (на здымку).

Тыдзень пазней, 19 траўня, у рамках „Ночы музеяў” у Саколцы сваю кніжку „Бацькаўшчына колеру зямлі” прэзентавала Уршуля Шубзда, якая родам з Сакольшчыны. Напісала яе з выкарыстаннем тутэйшай простай мовы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com