Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Няяснае ўспамажэнне гмінных інвестыцый

Але Орля скарыстала

Гміны выступаюць з заявамі на датацыі перш за ўсё да пабудовы і рамонтаў дарог Фота Юркі Хмялеўскага
Гміны выступаюць з заявамі на датацыі перш за ўсё да пабудовы і рамонтаў дарог
Фота Юркі Хмялеўскага

На пачатку снежня польскі ўрад пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага размеркаваў самаўрадам другія шэсць мільярдаў злотых у рамках Фонду лакальных інвестыцый. Калі такія грошы гміны, паветы і ваяводства атрымалі ў першым этапе гэтай праграмы, мэтай якой з’яўляецца дапамога ў пераадоленні эканамічных наступстваў пандэміі каранавіруса, не было ніякіх заўваг і прэтэнзій. Затое другі падзел датацый выклікаў вялікі шум і абурэнне ва ўсёй краіне, таксама на Падляшшы. Прычынай стала тое, што цяпер грошы трапілі амаль выключна толькі ў самаўрады, у якіх уладу або падтрымку мае Права і Справядлівасць. Таму, напрыклад, ні адной залатоўкі на гэты раз не атрымалі гарады, дзе ўладу мае Грамадзянская кааліцыя, між іншым Варшава, Познань ці наш Беласток. Датацыі не трапілі практычна да ніводнай гміны, дзе пражывае беларуская меншасць. Затое паплылі ў тую частку ваяводства, якая з’яўляецца апорай для ПіС.

Пасылаць заявы можна было (да канца верасня) на праекты, якіх агульны кошт не меншы за 400 тыс., каб атрымаць да 90 прац. дафінансавання. Таму самаўрады, заахвочаныя грашыма атрыманымі ў першым этапе, склалі цяпер нашмат больш запатрабаванняў, што значна перавышала бюджэт праграмы. Напрыклад, гміна Міхалова, якой бурмістрам з’яўляецца рэгіянальны прадстаўнік Грамадзянскай платформы, на конкурс паслала ажно пяць заяваў. Датычылі яны задуманых дарагіх камфортных праектаў, як пабудова за амаль 8 млн. зл. эстраднай залы пры будынку сярэдняй школы, у якой з гэтага навучальнага года існуе напрамак музыкі дыска-пола. На гэты і амаль усе астатнія праекты Міхалова патрабавала максімум дафінансавання – 90 прац. усіх коштаў.

З шасці мільярдаў злотых самаўрады з Падляшскага ваяводства атрымалі цяпер звыш 180 млн. зл. як дафінансаванне да камунальных інвестыцый, найчасцей да пабудовы і рамонтаў дарог. Найбольшая датацыя – 26 млн. зл. – была прызнана на мадэрнізацыю драмтэатра ў Беластоку, падлеглага маршалкоўскай управе Падляшскага ваяводства. Агулам дафінансаванне атрымала больш за сто інвестыцыйных праектаў.

На жаль, заявы з гмінаў нашай меншасці пераважна не былі адобраны. У конкурсе прабіцца ўдалося толькі Орлі, якая атрымала датацыю на перабудову 1,3 км дарогі з Чэхаў-Забалотных у Паўлінова. Урад прызнаў на гэта 416 тыс. зл. што адпавядае 80 прац. усіх коштаў.

У выпадку большасці адобраных праектаў іншых гмінаў гэты паказчык не быў такі карысны. Напрыклад для Крынак далі датацыю 500 тыс. зл. на пабудову кіламетра вуліцы ў горадзе агулам за 2,5 млн. злотых. Для суседняй Шудзялаўскай гміны было прызнанае дафінансаванне 1,3 млн. зл. на пабудову сямі кіламетраў гміннай дарогі, калі ўвесь кошт гэта ажно 7 млн. злотых. Такім гмінам магчыма, што прыйдзецца адмовіцца ад датацый, бо са сваіх бюджэтаў не ў змозе яны дакласці такіх вялікіх грошай.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis