Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Нашы ў Грузіі. Прэзентацыя кнігі пра першага пасла Украіны родам з Падляшша

Падчас прэзентацыі ва ўніверсітэце ў Батумі (30 сакавіка бг.) Радыё Рацыя
Падчас прэзентацыі ва ўніверсітэце ў Батумі (30 сакавіка бг.)
Радыё Рацыя

У канцы сакавіка ва ўніверсітэтах ў Тбілісі і Батумі ў Грузіі адбылася прэзентацыя кнігі „Іван Краскоўскі (1880-1955). На службе Беларусі і Украіны”, выдадзенай у 2021 г. Беларускім гістарычным таварыствам у Беластоку. Мае яна трох суаўтараў. З’яўляюцца імі: праф. Дарота Міхалюк з Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні, д-р Тамаш Блашчак з Ковенскага ўніверсітэта Вітаўта Вялікага і праф. Ірына Мрыяш з Кіева.

Герой кнігі Іван Краскоўскі нарадзіўся ў Дубічах-Царкоўных у сям’і праваслаўнага свяшчэнніка. Быў асветніцкім, культурным і палітычным дзеячам, які актыўна ўдзельнічаў у працэсе станаўлення абвешчаных у 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі і Украінскай Народнай Рэспублікі. Як беларус з Падляшша працаваў у міністэрстве замежных спраў УНР і быў першым паслом Украіны на Каўказе (у 1919 г. У Грузіі).

У прэзентацыі кнігі ў Грузіі прынялі удзел аўтары – праф. Дарота Міхалюк і д-р Тамаш Блашчак – а таксама прадстаўнікі Беларускага гістарычнага таварыства – старшыня праф. Алег Латышонак, праф. Яўген Мірановіч і каардынатар беларускай інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org, Яраслаў Іванюк. Адна з сустрэч прайшла таксама ў беларускім клубе ў Батумі з удзелам каля двух дзесяткаў беларусаў, якія вымушаны былі пакінуць радзіму.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (91) – 18.12.1934 г. памёр у Вільні Альбін Стэповіч (нар. 18.03.1894 г. у Баранях Сьвянцянскага пав.), музыколяг, беларускі грамадзкі дзеяч і публіцыст, дэпутат польскага Сэйму у 1928-1930 гг. Пахаваны на Росах у Вільні побач брата кс. Кастуся Стэповіча (Казіміра Сваяка). 25 гадоў таму назад стараньнем братанкаў
  • (56) – 18.12.1969 г. у Менску памёр Пятро Глебка (нар. 6.07.1905 г. у Вялікай Усе каля Узды на Меншчыне), беларускі паэт. У 1930 г. закончыў Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт, друкаваўся з 1924 г. У 1927 г. выйшаў яго першы зборнік лірыкі „Шыпшына”. Збор твораў выдадзены ў Менску ў 4 тамах у 1984-1986 гг. Пахаваны на Усходніх могілках.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com