Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Наш сябра адзін з „Людзей свабоды – 2024”

Штогод Беларуская служба Радыё Свабода для тых, хто „пашырае межы свабоды для сябе, Беларусі і свету”, прысуджае сімвалічную ўзнагароду „Людзі свабоды”. На гэты раз такую прэмію атрымалі выдаўцы беларускіх кніг. Агулам дзесяць асоб, а ў тым ліку наш сябра з Беластока Яраслаў Іванюк – радыёжурналіст, кіраўнік фонду „Камунікат”, стваральнік інтэрнэт-бібліятэкі і выдавецтва Kamunikat.org. 

Іншыя кнігавыдаўцы, што сталі лаўрэатамі прэміі, вымушаны весці такую дзейнасць у эміграцыі. Яны жывуць і працуюць цяпер у Кракаве, Варшаве, Вільні, Берліне, Лёндане, Празе. З-за рэпрэсій пасля пратэстаў у 2020 г. прадпрымальніцкая выдавецкая дзейнасць у Беларусі амаль немагчымая, хаця некаторым яшчэ ўдаецца займацца выдаваннем беларускіх кніг на радзіме.

Інтэрнэт-бібліятэку „Камунікат” Яраслаў Іванюк ствараць пачаў у 2018 г. У яе рэсурсах цяпер больш за 60 тыс. публікацый. Хаця гэты праект мае лозунг „Беражы лес – чытай кнігі на Kamunikat.org”, то тры гады таму наш сябра пачаў выдавецкую дзейнасць таксама ў традыцыйным кшталце на паперы. Тлумачыць, што да гэтага прымусіла сітуацыя ў Беларусі. Дагэтуль у яго выдавецтве выйшла больш за 40 кніг, сярод іх 13 Уладзімера Арлова, з якім правялі яны шэраг аўтарскіх сустрэч па ўсёй Еўропе.

Віншуем!

Фота: www.budzma.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com