Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Надзея Панасюк – як зорачка з беларускай скарбніцы

Д-р Надзея Панасюк з 1978-га па 2014 г. працавала на Кафедры Беларутэністыкі Варшаўскага ўніверсітэта Фота з Кафедры Беларутэністыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Д-р Надзея Панасюк з 1978-га па 2014 г. працавала на Кафедры Беларутэністыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Фота з Кафедры Беларутэністыкі Варшаўскага ўніверсітэта

Не хочацца верыць, што Надзеі Панасюк няма ўжо ў жывых, што ўжо не атрымаю ад яе калядных і навагодніх пажаданняў, што не пачую яе голасу ў тэлефоннай трубцы, што не забягу да яе ў маленькую, утульную кватэру на вуліцу Дэмбэга ў Варшаве. Адыход Надзеі у 2020 годзе мусіць найбольш для мяне нечаканы. Яшчэ амаль два гады таму назад сустрэліся мы на развітанні з Юрым Туронкам. Пробую ўспомніць сустрэчы з Надзеяй на навуковых канферэнцыях у Варшаве, Менску, Аполі… Там яна заварожвала мяне сваімі перфекцыйна падрыхтаванымі рэфератамі – заўсёды цікавымі, свежымі… Надзея дасканала ведала беларускую літаратуру. І мне гэтым асабліва імпанавала. Я здзіўлялася, чаму яна з такімі ведамі не стала прафесарам, а была толькі выкладчыкам!

Некалі Надзея падарыла мне падручнік беларускай мовы для 8 класа «Беларуская скарбніца» (Варшава 1993), кажучы як яна над ім напрацавалася. Хутка была ўведзена рэформа школьніцтва ў Польшчы (у 1999 г.) і кніга аказалася непатрэбнай, бо ў пачатковай школе было толькі 6 класаў. Гартаю гэты падручнік: ч. І – Спадчына, ч. ІІ – Прысутнасць і памяць, ч. ІІІ – Літаратурная Беласточчына. Хоць бяры зараз і карыстайся – не ведаю, ці цяпер вучні 8 класа маюць новыя падручнікі да беларускай мовы. Колькі ў ім новага ўведзенага Надзеяй: Ларыса Геніюш, Казімір Сваяк, Наталля Арсеннева, Уладзімір Караткевіч, Сяржук Сокалаў-Воюш і вядома белавежскія пісьменнікі: Надзея Артымовіч, Алесь Барскі, Ян Чыквін, Віктар Швед, Сакрат Яновіч, Мікалай Гайдук.

На жаль, пад дарчым надпісам не пастаўленая дата, калі гэта Надзея мне пісала, зараз не ўспомню: «Лене Глагоўскай – рупліваму збіральніку і даследчыку «беларусікаў» з пажаданнямі новых, цудоўных дасягненняў дарую гэтую пад-ручную кнігу на ўспамін нашых сустрэч». Таму і ўспамінаю сустрэчы таксама ў варшаўскай невялікай кватэры Надзеі, поўнай кніг. Прыйшлося мне ў яе пару разоў начаваць. Надзея была самотнай асобай, таму нашыя размовы маглі зацягнуцца за поўнач. Мы сабе давяралі ў розных справах, ведаючы што ні адна з нас не перакажа далей самага набалелага, чым можна падзяліцца толькі з самім сабой. Нашыя апошнія размовы былі сумныя – Надзея распавядала пра свае хваробы, пра кнігі, якія хацела некаму перадаць, прасіла, каб прыехаць і ўзяць сабе. Не паспела даехаць да яе на працягу апошняга года… Усё не хапала часу, а да таго пандэмія, дыстанцыйныя лекцыі, ды жыццё далёкае ад нармальнасці.

Дарагая Надзея, на развітанне з Табой хацелася б сказаць словамі Максіма Танка з Тваёй «Беларускай скарбніцы»: «Шчасліва ўдалячынь ляцець», з надзеяй, што твая праца на карысць беларускасці будзе жыць вечна.

Лена Глагоўская

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com