Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Мастацкая выстава з натхнення творчасцю Сакрата Яновіча

Польскі інстытут у Рыме, 31 траўня 2022
Польскі інстытут у Рыме, 31 траўня 2022

31 траўня ў Польскім інстытуце ў Рыме ў рамках XIX Фестывалю польскай культуры „Corso Polonia” („Напрамак Польшча”) акрылася выстава „Мініяцюры” мастачкі Маргарыты Дмітрук. Яна родам з Бельска, у сваёй творчасці спасылаецца на запамятанае з дзяцінства жыццё беларусаў на Падляшшы і надае гэтаму ўніверсальнае значэнне. Прафесарка Акадэміі мастацтва ў Варшаве, з’яўляецца лаўрэаткай шматлікіх узнагарод.

Натхненнем для выставы ў Рыме стаў для мастачкі Сакрат Яновіч і яго творчасць – менавіта мініяцюры, кароткія „сакраткі”, яго лірычная проза. Як сказала для Радыё Рацыя, у яе сшытках многа ёсць цытатаў з гэтых глыбокіх тэкстаў. „Ягоныя словы прыцягвалі маю ўвагу, гаварылі са мною, нагадвалі вобразы, якія я запамятала з дзяцінства” – тлумачыла. „Вобразы з бабулінай хаты, сцэны з падляшскіх беларускіх вёсак. Паэзія ў Прозе Сакрата Яновіча пераносіла мяне ў гэты час”.

На вернісажы ў Рыме быў паказаны дакументальны фільм Габрыелі Кардаца, прысвечаны Сакрату Яновічу. Музычным акцэнтам быў канцэрт Юркі Асенніка і Міхала Яцашэка. Выставу можна глядзець да 15 верасня бг.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com