Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Вясковая адзінота

„Манах”

Калі ісці з чыгуначнага прыпынку ў вёску, трэба заўсёды праходзіць каля двух пустых драўляных дамоў. Адзін з іх зусім ужо ў дрэнным стане, з пахіліўшымся дахам. Па другім жа відаць, што нядаўна яшчэ ў ім жылі людзі: у вокнах усталяваныя „шклопакеты”. Але святло ў абодвух дамах не гарыць ужо некалькі гадоў, а сцежка да дзвярэй зусім зарасла.

Вяскоўцы кажуць, што апошнім гаспадаром гэтых дамоў быў мужык, якога звалі „Манахам”. Пры гэтым, называюць толькі мянушку, а сапраўднае імя і прозвішча дакладна ніхто не памятае. Хіба Сашам звалі. Ды й чаму прыляпілася да яго тая мянушка, узгадаць не могуць. Здаецца, не надта той „Манах” быў набожным чалавекам, хутчэй за ўсё проста маламоўным.

Кажуць, што „Манах” меў „залатыя рукі”, падпрацоўваў тым, што рабіў па вёсцы рамонтны ў хатах. Умеў ён рабіць амаль усё, але вядомы быў перадусім як таленавіты сталяр. Вось і дзверы да кацельні – яго праца, дый шмат каму ў хатах дзверы ўсталёўваў.

Тыя два дамы дасталіся яму ад бацькоў. У старэйшым „Манах” абсталяваў сабе майстэрню, дзе й працаваў. А заказаў заўсёды хапала.

Згубіла „Манаха”, як і шмат іншых вясковых мужыкоў, прага да алкаголю. Чаго хлусіць, грошаў у яго хапала, але не затрымліваліся яны, бо траціліся на гарэлку. Па вечарах прыходзілі да „Манаха” сябры „па бутэльцы”, за якой і праводзілі час.

Урэшце, жонка не вытрымала, кінула яго ды з’ехала ў суседняе мястэчка, дзе знайшла працу. Было яшчэ двух сыноў, але тыя, як выраслі, паехалі працаваць у горад і да бацькі не завітвалі.

Пасля разводу „Манах” яшчэ нейкі час плёнтаўся па вёсцы, жыў выпадковымі падпрацоўкамі. Але тых астатніх станавілася ўсё менш, бо піў ён усё часцей. Калі на вуліцы цямнела, любіў ён, кажуць, сядзець пад мастом і пужаць праходзячых жанчын крыкамі: „Эй! Выходзь за мяне! Хлебанём разам ліха!”

Памёр „Манах” нестарым яшчэ чалавекам, не дажыўшы трохі да 54 гадоў. А яго майстэрня і хата дагэтуль стаяць.

Сяргей Александровіч

Фота аўтара

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis