Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Мабілізацыя ў Расіі

Адразу пасля абвяшчэння мабілізацыі маладыя расіяне масава пачалі з’язджаць за мяжу. На здымку – натоўп пасажыраў у аэрапорце Масква-Внукова Фота з Інтэрнету
Адразу пасля абвяшчэння мабілізацыі маладыя расіяне масава пачалі з’язджаць за мяжу. На здымку – натоўп пасажыраў у аэрапорце Масква-Внукова
Фота з Інтэрнету

21 верасня Уладзімір Пуцін абвясціў мабілізацыю 25-ці мільёнаў рэзервістаў. Прычынай стала ўкраінскае контрнаступленне. Украінцы адапхнулі расіян з часткі занятых імі зямель – на харкаўскім і херсонскім франтах.

Адзін з ваенных журналістаў напісаў, што з Багародні пад Святагорскам расіяне так хутка ўцякалі, што на пліце пакінулі нават недавараныя макароны. Усюды ляжала шмат зброі і боепрыпасаў. Свае фізіялагічныя патрэбы афармлялі на месцы, дзе жылі. У школе, нават у манастыры, дзе ў царкве за алтаром наладзілі сабе буфет. У самой вёсцы былі знойдзены целы ўкраінскіх салдатаў – без галоў і без абутку. І паўтузіна целаў забітых мірных жыхароў.

Разам з поспехамі ўкраінскай арміі ў Расіі пачалі з’яўляцца каментарыі аб здрадзе Пуціна, абвінавачванні ў пагаршэнні сітуацыі ў краіне і патрабаванні яго адстаўкі. З такой заявай выступілі дэпутаты 18-ці гарадскіх акруг Пецярбурга, таксама мясцовыя ўлады Ламаносаўскага квартала ў Маскве.

Нечакана Рамзан Кадыраў – прарасійскі лідар Чачні, якая ўваходзіць у склад Расіі – заявіў, што на яго тэрыторыі мабілізацыя праводзіцца не будзе. Ён сказаў, што ў баявых дзеяннях за час вайны ў Украіне і так прынялі ўдзел 20 тыс. чалавек і гэтым самым Чачня перавыканала план на 254 працэнты. Пра які план гаворка, не патлумачыў.

23 верасня пачаліся пяцідзённыя псеўдарэферэндумы аб далучэнні да Расіі чатырох украінскіх абласцей – Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай.

Ад пачатку, 24 лютага і пазней расійскія ваенныя дзеянні апраўдваў Аляксандр Лукашэнка. У сувязі з гэтым па Беларусі пайшоў страх, што і ў сябе аб’явіць ён мабілізацыю. Але Лукашэнка запярэчыў. – Не будзе ніякай мабілізацыі, гэта хлусня, – сказаў у размове з дзяржаўнымі журналістамі. Але пра расійскую мабілізацыю маўчаў, як і пра псеўдарэферэндумы аб далучэнні да Расійскай Федэрацыі чатырох акупіраваных Расіяй абласцей Украіны.

Лукашэнка дасканала ведае, што калі б увёў мабілізацыю ў Беларусі, каб паслаць беларусаў на вайну супраць Украіны, быў бы яму тады капец. Напэўна падняўся б бунт яшчэ большы чымсьці ў жніўні 2020 года.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis