Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Лукашэнкаўская Беларусь выракаецца грамадзян, якія ўцяклі за мяжу

Лукашэнка прамаўляе на форуме "Гэта НАША гісторыя!", прысвечаным „Дню народнага адзінства” president.gov.by
Лукашэнка прамаўляе на форуме “Гэта НАША гісторыя!”, прысвечаным „Дню народнага адзінства” president.gov.by

У Палату прадстаўнікоў паступіў законапраект пра пазбаўленне беларускага грамадзянства асобаў, якія знаходзяцца за межамі Беларусі. Гэта тычыцца тых, што рашэннем суду Рэспублікі Беларусь прылічаны да экстрэмісцкай дзейнасці. Такое рашэнне мае прымаць дыктатар па прапанове камісіі па справах грамадзянства. Тыя, што страцяць грамадзянства, не змогуць уехаць у краіну на працягу да 30-ці гадоў.

З’явіліся таксама чуткі пра амністыю. На пачатку верасня генеральны пракурор Андрэй Швед паведаміў, што пад яе трапіць не менш за 8 тыс. чалавек. Амністыя мелася быць прымеркаваная да „Дня народнага адзінства”, які адзначаецца 17 верасня ва ўгодкі ўступлення Чырвонай арміі у 1939 г. у Заходнюю Беларусь. Сярод амніставаных маглі б быць і асуджаныя паводле палітычных артыкулаў. Але з умовай, што яны павінны „пакаяцца” і „стаць на шлях выпраўлення”, ды цалкам „загладзіць сваю віну”.

Паводле назіральнікаў планаваная амністыя вынікае з краху Расіі ў плане захопу Украіны. Стала відавочна, што фінансавых крэдытаў для Мінска і інвестыцый у ранейшым вялікім аб’ёме ўжо не будзе. Таму абвешчанне амністыі было б уступкам у бок Захаду. Аднак пакуль Лукашэнка на такі крок не пайшоў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (241) – 10.10.1783 г. памёр Людвік Грынцэвіч (нар. 29.01.1717 г.), архітэктар, прадстаўнік віленскага барока. Праектаваў касьцёл аўгусьцінцаў у Валынцы каля Верхнедзьвінска, касьцёл дамініканцаў у Друі, дамініканскі кляштар у Несьвіжы. 
  • (228) – 10.10.1796 г. у Барсукаўцах Ушацкага пав. Падольскай губ. нар. Міхал Без-Карніловіч (пам. 19.01.1862 г. у Пецярбургу), выдатны беларускі гісторык, краязнавец, этнограф, вайсковы тапограф. Апублікаваў шэраг артыкулаў па гісторыі Беларусі (даказаў між іншым паходжaньне вялікага князя літоўскага Віценя з роду полацкіх князёў). Стварыў карту Беласточчыны. Пахаваны на Ваўкавыскіх лютэранскіх могілках у Пецярбургу.
  • (107) – 7-10.10.1917 г. у Маскве адбыўся Першы Усерасійскі Зьезд бежанцаў-беларусаў, скліканы па ініцыятыве Беларускай Народнай Грамады.
  • (86) – 10.10.1938 г. у лягэрнай бальніцы ў п. Княж-Пагост (Комі АССР) памёр Адам Бабарэка (нар. 14.10.1899 г. у в. Слабада-Кучынка каля Копыля), беларускі пісьменнік і крытык. У 1927 г. закончыў Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт у Менску, працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Камуністычным унівэрсытэце Беларусі і ў БДУ. У 1930 г. рэпрэсіраваны, засуджаны на 5 гадоў высылкі. У 1937 г. арыштаваны паўторна. Друкаваўся з 1919 г., быў адным з арганізатараў літаратурных аб'яд’аньняў „Маладняк” і „Узвышша”.
  • (85) – 10.10.1939 г. перадача Літве Вільні і часткі былога Віленскага ваяводзтва (якія пасьля 17.09.1939 г. далучаны былі да БССР) на аснове дагавору паміж СССР і Літвой.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis