Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Каронавірус спыніў і беларускую дзейнасць

З-за каронавіруса запланаваныя на вясну беларускія мерапрыемствы на Падляшшы адбудуцца пазней. Беларускае грамадска-культурнае таварыства адклала правядзенне дэкламатарскіх і тэатральных конкурсаў для дзяцей і моладзі. 18 сакавіка ў Беластоку і 25-га ў Бельску меліся адбыцца раённыя элімінацыі штогадовага дэкламатарскага конкурсу „Роднае слова”. Звачайна прымае ў ім удзел каля пяцісот школьнікаў. У гэтым годзе конкурс мае адбыцца ўжо 49-ты раз запар. Новыя даты элімінацый пакуль невядомыя. Як сказаў у Радыё Рацыя намеснік  старшыні ГП БГКТ Васіль Сегень, адбудуцца яны, калі сітуацыя выправіцца.

З-за каронавіруса ў гэтым годзе не было таксама святкавання 25 Сакавіка. Дня волі, ладжанага нашымі арганізацыямі згуртаванымі ў Беларускім саюзе ў Рэчыпаспалітай, нельга было правесці з увагі на абмежаванні, якія ўвялі польскія ўлады, забараняючы наогул грамадскія і культурніцкія сустрэчы і мерапрыемствы.

Дзяржаўныя эпідэміялагічныя органы зарэкамендавалі таксама, каб у набажэнствах у касцёлах і цэрквах адначасова прымала ўдзел не болей пяцьдзесяці вернікаў, захоўваючы пры тым адпаведную дыстанцыю чалавек ад чалавека. Тымчасам на нядзельняй літургіі 22 сакавіка ў царкве св. Юрыя ў Беластоку прысутнічала больш за 70 вернікаў. Пра парушэнне каранціну хтосьці паведаміў паліцыю. Спісала яна толькі рапарт, без прымянення законных паслядоўнасцей.

З увагі на эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне вядома ўжо, што не адбудзецца ў вызначаным раней тэрміне 11-16 траўня сёлетні фестываль „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”. Арганізатары перанеслі яго на 14-19 верасня. Пакуль невядома, ці падобнае рашэнне прыме Фонд Царкоўная музыка з Гайнаўкі, які ў Беластоку праводзіць штогод блізнячы фестываль, неўзабаве пасля гайнаўскага.

Міністэрства ўнутраных спраў і арганізацыі, якое з’яўляецца галоўным спонсарам большасці беларускіх мерапрыемстваў, заракамендавала перанесці на пазней цяперашнія імпрэзы або наогул адступіць у гэтых выпадках ад дамовы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (453) – 23.06.1572 г. у Кнышыне на Беласточчыне памёр Зыгмунт Аўгуст (нар. 1.08.1520 г.), апошні кароль Польшчы ды Вялікі князь літоўскі з роду Ягелёнаў.
  • (79) – 23.06.1946 г. заснаваньне ў Рэгенсбургу (Нямеччына) Крывіцкага Навуковага Таварыства імя Пранцішка Скарыны, якога старшынёй стаў др. Янка Станкевіч. Таварыства між іншым публікавала навуковы часопіс „Веда”.
  • (33) – 23.06.1992 г. у Варшаве быў падпісаны старшынёй Вышэйшай Рады Рэспублікі Беларусь Станіславам Шушкевічам і прэзыдэнтам Рэчыпаспалітай Польскай Лехам Валэнсам польска-беларускі Трактат пра добрае суседзтва і сяброўскае супрацоўніцтва

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com