Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    14. „Janeczak”

    Za Niemca wielmi niŭdziacznym było być sołtysam wioski. Naznaczali ich akupanty, kab życielam pieradawali ŭsiakija zahady nimieckaj administracji i Gestapa. Sałtyse byli asabisto adkaznyja za wykonwannie hetych kamandaŭ. Pieradusim mieli abawiazak dapilnawać, kab haspadare addawali Niemcam nałożanyja na ich kantyhienty zboża, miasa ci małaka i...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

RSS і Facebook

Kантраверсійная прапанова

Бельскаму дому культуры, які нядаўна прайшоў грунтоўную перабудову, хочуць прысвоіць імя Маршала Юзафа Пілсудскага. З такой прапановай выступіла частка радных падчас вераснёўскай сесіі Рады горада. Такая ж заява паступіла таксама ад Фонду аховы спадчыны Бельскай зямлі. Ініцыятары паклікаюцца на сувязі сям’і Пілсудскіх з Бельскім паветам і горадам Бельск-Падляшскі, у якім перад вайною на месцы, дзе стаіць гэты будынак, знаходзіўся Народны дом такога ж імя.

Сярод жыхароў такая прапанова выклікала рознагалоссе. З’явіліся галасы, што гэта ёсць чарговая спроба надаць Бельску больш польскае патрыятычнае аблічча, паколькі гэты горад моцна асацыюецца з беларускасцю з увагі на такое паходжанне вялікай часткі жыхароў. Але калі ўжо прысвойваць імя БДКу, то няхай гэта будзе ўшанаванне кагосьці больш звязанага з тутэйшай культурай, а не ваеннага і палітыка з Варшавы, – кажуць многія.

Пасля смерці ў 1935 г. Юзафа Пілсудскага яго жонка атрымала маёнтак у Каменным Двары, што 26 км ад Бельска. На гэта паклікаюцца ініцыятары. Аднак для многіх жыхароў горада польскі маршал асацыюецца перад усім з санацыйнай Польшчай, у якой беларусы і праваслаўныя былі людзьмі другой катэгорыі. Хаця ніхто не аспрэчвае заслуг Пілсудскага ў польскай гісторыі, хаця б у адпоры бальшавікоў у 1920 г., то гэтага мала, каб улічыць яго як патрона БДК. А так, дарэчы, цікава, як маршал успрымаў бы беларускую культуру ў „сваім” будынку, якая часта ў ім презентуецца. Яго ж усюды віталі польскімі песнямі.

Улічваючы такія рознагалоссі бурмістр горада Яраслаў Бароўскі прапанову прысвоіць БДКу імя Юзафа Пілсудскага паддаў пад грамадскія кансультацыі. Вынікі будуць вядомыя на пачатку лістапада.

Фота: bdkbielsk.pl

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў сакавіку

    520 – 4.03.1503 г. – памір’е (на 6 гадоў) паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім, паводле якога да Масквы адышло 29 гарадоў і 70 валасьцей, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Гомель. 160 – 11.03.1863 г. – царскі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (229) – 24.03.1794 г. пачалося паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі, г.зв. Касьцюшкоўскае паўстаньне.
  • (127) – 24.03.1896 г. у Супрасьлі каля Беластока нар. Вера Матэйчук (Маслоўская, Карчэўская) – беларуская нацыянальная дзеячка. Памерла 23.01.1981 г., пахаваная на праваслаўных могілках у Супрасьлі.
  • (37) – 24.03.1986 г. у Беластоку адбылося арганізавана студэнтамі адно зь першых сьвяткаваньняў у пасьляваеннай Польшчы абвешчаньня незалежнасьці БНР.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis