Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Канфлікт вакол школы з навучаннем беларускай мовы на Сакольшчыне

На пачатку гэтага году радныя гміны Шудзялава ўсакольскім павеце прынялі пастанову аб намерах ператварэння пачатковай школы ў Бабіках у філіял шудзялаўскай. Такое рашэнне выклікала востры супраціў так настаўнікаў як і бацькоў. Гэты крок палічылі яны першым этапам да закрыцця іх школы. Улады гміны лічаць, што далейшае яе ўтрыманне ў такім кшталце будзе эканамічна неабгрунтаваным.

Школа ў Бабіках ёсць адзінай ужо ў гміне апрача галоўнай у Шудзялаве. У васьмі класах вучыцца там толькі 46 дзетак, працуе ў ёй ажно 18 настаўнікаў. Войт Тадэвуш Такарэвіч лічыць, што гміна не ў змозе надалей выдаткоўваць агромністых грошай на ўтрыманне невялікай бабіцкай школы. Таму, шукаючы ашчаднасцей, гмінныя ўлады вырашылі, каб ад верасня пакінуць там толькі класы І-ІІІ, а старэйшых вучняў з іх настаўнікамі перанесці ў Шудзялава.

Паколькі ў сувязі з падам ліку вучняў пагроза паступовай ліквідацыі школы ў Бабіках паявілася ўжо даўно, бацькі і настаўнікі рабілі ўсё, каб паменшыць цяжар яе ўтрымання з боку гміны. Выстараліся між іншым датацыі звонку, таксама самі адрамантавалі будынак унутры. Найбольш дадатковых грошай паплыло ў школу аднак з-за ўвядзення навучання беларускай мовы. Фармальна для нацыянальнай меншасці, хаця мала хто пачуваецца ўжо там беларусам.

Куратар асветы ў Беластоку намеру ператварэння школы ў філіял не адобрыў. Гміна не пагадзілася з гэтым і адклікалася ў адміністрацыйны суд. Канчатковага рашэння пакуль няма. У міжчассі дырэктар школы Агнешка Кукіш распавяла пра ўсю справу ў масмедыях. Паведаміла таксама Пасольства Рэспублікі Беларусь у Варшаве, што гміна хоча закрыць „школу для беларускай нацыянальнай меншасці”. Такую інфармацыю перадала таксама ва ўсходні дэпартамент польскага міністэрства замежных спраў і ў БГКТ. Працаўнікі пасольства прыехалі ў Шудзялава, каб інтэрвеніняваць. Дырэктар дэпартамента МЗС у Варшаве патэлефанаваў войту Такарэвічу і папярэдзіў, што ўлады ў Мінску могуць выкарыстаць такое для ліквідацыі польскіх школ у Беларусі.

Усё гэта раз’юшыла шудзялаўскага войта і ў траўні зрабіў у бабіцкай школе кантроль, які паказаў некалькі хібаў. На іх аснове выдаў распараджэнне адразу адклікаць дырэктарку з яе функцыі. Адным з аргументаў была сарганізаваная ёю два гады таму экскурсія бабіцкіх школьнікаў у Беларусь, дафінансаваная з бюджэту гміны 7 тыс. злотых, на якую ўзяла з сабою ўласнае дзіцё, хаця не з’яўляецца яно вучнем гэтай школы.

Спантаннае рашэнне войта, так як падляшскі куратар асветы у выпадку пастановы рады гміны, ваявода ўняважніў. Такарэвіч будзе гэта абскарджваць яшчэ ў адміністрацыйным судзе.

Выглядае на тое, што канфлікт вакол школы ў Бабіках хутка не скончыцца. Выхадам магчыма было б ператварэнне яе ў непублічную. Амаль ідэнтычная сітуацыя была некалі ў Залуках у суседняй гміне Гарадок. Там таксама, каб выратавацца ад пагрозы ліквідацыі невялікай школы было ўведзена навучанне беларускай мовы для ўсіх вучняў як для нацыянальнай меншасці. Цяпер залуцкая школа як непублічная маецца цалкам добра. На кожнага вучня гміна надалей перадае дадатковую субвенцыю з міністэрства. А гэта апрача 7 тыс. зл. яшчэ 130 прац. базавай сумы.

Фота Зміцера Косціна/Polskie Radio Białystok

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (264) – 6.05.1761 г. у в. Ясенцы, Лідзкага павету нар. Станіслаў Юндзіл, адзін зь першых дасьледчыкаў флёры й фаўны ў Беларусі.
  • (223) – 6.05.1802 г. у Дварцы каля Кобрына нар. Станіслаў Горскі (пам. 3.05.1864 г.), прыродазнавец, мэдык, пэдагог. Выкладаў ва ўнівэрсытэце, а потым у мэдыка-хірургічнай акадэміі ў Вільні. Як адзін з першых апісаў расьліннасьць Белавежскай пушчы.
  • (181) – у 1844 г. пасьля 108 гадоў дзейнасьці былы зачынена ў Слуцку мануфактура вядомых шаўковых паясоў.
  • (121) – 6.05.1904 г. у Нізку каля Узды нар. Паўлюк Трус, паэт. Закончыў Беларускі Пэдагагічны Тэхнікум у Менску (1927), вучыўся ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце. У 1925 г. выйшаў зборнік яго вершаў „Вершы”. Памёр 30.08.1929 г. у Менску, пахаваны на Вайсковых могілках.
  • (120) – 6.05.1905 г. у Слуцку нар. Юрка Гаўрук, перакладчык м.інш. драмаў У. Шэкспіра на беларускую мову: „Сон у летнюю ноч” (1925), „Гамлет” (1935), „Атэла” (1954), „Канец – справе вянец” (1964), „Кароль Лір” (1974), „Антоній і Клеапатра”, якія ставіліся ў беларускіх тэатрах. Закончыўшы Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут у Маскве ў 1925 г., выкладаў замежную літаратуру ў Горацкай Сельскагаспадарчай Акадэміі і ў Магілёўскім
  • (99) – 6.05.1926 г. памёр у Вільні Казімір Сваяк (кс. Кастанты Стэповіч), сьвятар, грамадзка-нацыянальны дзеяч, паэт (нар. 19.02.1890 г. у в. Барані Сьвянцянскага павету). Пахаваны ў Вільні на Росах.
  • (91) – 6.05.1934 г. пам. у Празе Мікалай Вяршынін (Верамей). Нарадзіўся ў 1878 г. у Налібоках, Наваградзкага павету. З 1918 г. быў консулям БНР у Чэхаславаччыне. Актыўна ўдзельнічаў у жыцьці беларускай эміграцыі. Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis