Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Гадавіна

Янка Маўр, які раней за Стывена Кінга напісаў „Яно”

Запытайцеся ў любога беларускага аўтара, і амаль кожны пагодзіцца, што сапраўдная літаратура павінна здзіўляць.

Так, большасць з іх пра гэта ведаюць, але зрабіць так, каб іх творы чыталі масава, не могуць. Янка Маўр, якому ў гэтым месяцы спаўняецца 140 гадоў, быў той унікальны пісьменнік, які ўмеў ствараць менавіта падобную вельмі цікавую, без падману для ўсіх займальную прозу. Ён умеў здзіўляць і ў творчасці, і ў жыцці.

Янка Маўр (1883-1971)
Янка Маўр (1883-1971)

Калі ў 1920-я большасць айчынных літаратараў гналі тэксты пра вёску, калектывізацыю, зверствы белапалякаў, то Янка Маўр першым ашаламіў савецкага чытача, паказаўшы яму зусім іншы (але не меней жорсткі) свет першабытных людзейЧалавек ідзе»), небяспечную экзотыку Новай ГвінеіУ краіне Райскай птушкі»), ІндыіСлёзы Тубі»), вострава ЯваАмок») і гэтак далей, яго героі падарожнічалі ў часе і прасторы, былі на Марсе і ў Пекле, перамагалі самых неверагодных ворагаў. Насуперак традыцыйнай коласаўскай «палескай глушы» наш герой піша пра такое Палессе, якое больш нагадвае джунглі АмазонкіПалескія рабінзоны»).

Янка Маўр не заклікаў «да класавай пільнасці», «не падпісваў суровы прыгавор першым», не заяўляў, што будзе разбірацца з нязгоднымі «на судзе». Ён пераносіў чытача за межы тагачаснай пякельнай Беларусі ў экзатычную прастору Індыі, акіянічных астравоў, Італіі

У жыцці ёнаматар розыгрышаў, майстар спірытычных сеансаў, тонкі педагог, які, не павышаючы голасу, мог, дзякуючы сваім амаль гіпнатычным здольнасцям, прымусіць вучыцца і апошняга хулігана. Цікава чытаць педагагічныя нататкі Янкі Маўра пра паспяховасць вучняў. Ён, напрыклад, не разумеў настаўнікаў, якія злуюць на двоечнікаў: «Я наогул не разумею, чаму настаўнік злуе, калі вучань чаго не разумее ці ня хоча вучыцца. Не хочаш, дык і не трэбасамому горш будзе. І наадварот: чаго настаўніку радавацца, калі вучань добра вучыцца? Радавацца павінен сам вучань ды яго бацькі, а не настаўнік» (Янка Маўр. Збор твораў у 4-х тамах. Том 3. 1975). Каб сын пачаў вучыцца, ужываў рызыкоўныя педагагічныя прыёмы: «Старэйшы, Фёдар, быў вельмі здольным хлопцам. Але ў юнацкім узросце многа часу праводзіў з сябрамі, а вучобу зусім закінуў. І бацька прапанаваў два варыянты: альбо ён застаецца ў сямі і будзе добра вучыцца, альбо пойдзе жыць самастойна. Фёдару цяжка было разлучыцца з сябрамі, і ён вырашыў сысці. Бацька даў яму пляцак, дапамог скласці нешматлікія рэчы і развітаўся з ім. Фёдар выйшаў на вуліцу і спыніўся, не ведаючы куды ісці. Ён задумаўся і ў рэшце рэшт вырашыў вярнуцца ў сямю. /…/ Даў слова, што будзе добра вучыцца» (Наталля Міцкевіч. «З успамінаў пра бацьку». / «Полымя», 2011, 3).

Увогуле ж, у творчасці Янка Маўр не вельмі верыць дарослым, якія зазвычай у яго выступаюць слабымі, адмоўнымі, нягеглымі, хітрымі. Галоўныя героідзеці. Толькі яны, паводле рамантычнай волі пісьменніка, могуць перайначыць свет, ды не толькі наш, але і падземны.

У 1929 г. выходзіць яго адзін з самых нечаканых твораў – «Пекла» (пазней пераназваны ў «Падарожжа ў пекла»), у якім два піянеры здзейснілі немагчымае: арганізавалі ў апраметнай рэвалюцыю, скінулі тырана Люцыпара і зрабілі Пекла свабодным краем, дзе простыя чэрці і грэшнікі сталі аднолькавымі гаспадарамі. Аповесць выйшла тады, калі ў сталінскім пекле пачыналася першая хваля рэпрэсій, былі арыштаваныя Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча, Адам Бабарэка ды шэраг іншых свабодалюбівых і творчанезалежных літаратараў. У кнізе змешчаныя цікавыя ўспаміны дачкі Наталлі Міцкевіч, якая згадвала, што пісьменнік таксама чакаў штодзённага арышту, але калі яго выклікалі ў НКУС, следчыаказаўся вялікім прыхільнікам творчасці пісьменніка, і гэта, відаць, дапамагло ўратавацца. Казачнае шанцаванне! Бо, напрыклад, тым жа НКУСаўцам нічога не замінала катаваць Міхася Зарэцкага, хоць яны і зачытваліся яго «Голым зверам».

Падчас першай хвалі рэпрэсій, у 1930 годзе, выйшла кніга Янкі Маўра «Слёзы Тубі». У гэтым выданні не было «жудасных» белапалякаў і кулакоў, шпіёнаў, якіх ловяць мужныя супрацоўнікі АДПУ і «подлых нацдэмаў». Словам, тут адсутнічалі ўсе тыя персанажы, якімі запаланілі ў той час свае творы многія пакуль яшчэ не зняволеныя беларускія пісьменнікі.

Героі яго апавяданняўдзеці. Яны ўсе, як адзін, бяздольныя, бяспраўныя. Дарослыя з імі робяць што заўгодна, чыняць любыя рэпрэсіі, здзекуюцца, пасылаюць на пакуты.

У зборніку пяць апавяданняў. Некаторыя з іх паводле сваёй жорсткасці блізкія класічным амерыканскім фільмам жахаў сярэдзіны 1970-х, такім кінашэдэўрам, як «Сківіцы» Стывена Спілберга (пра акулулюдажэра), альбо «Зедзеныя жыўцом» Тоўба Хупера (дзе галоўным героем выступае аграмадны кракадзіл). У Янкі Маўра вобразам абсалютнага зла, своеасаблівай машынай для забойстваў зяўляецца жывёла.

Калі чытаеш апавяданне «Слёзы Тубі», узнікае адчуванне, быццам перад намі кадры са згаданага фільма Спілберга: «Зірнуў [Тубі] – кіруецца да яго ўжо сапраўднае страшыдла, рыбіна мэтраў чатыры даўжыні з страшэнным ротам, пастаўленым неяк упоперак пад галавой, з вялікімі мігаючымі вачыма. У расчыненым роце відаць велізарныя зубы. Гэта і быў той самы страшны вораг акула, супроць якой і бралі людзі кінжалы. Кінуўся Тубі ў адзін бок, кінуўся ў другі, паказаўся ўжо над вадой, алеЖудасны крык, хруснулі косціТубі загінуў. …Не прайшло ёй дарма гэта злачынства, загінула і яна. Пацягнулі яе да берагу, разрэзалі ёй горла і бруха і там знайшлі беднага ТубіСтаіць галосіць матка, над кавалкамі свайго сына».

У апавяданні «Незвычайная прынада» садысты дарослыя прывязваюць хлопчыка да пальмы, каб выбавіць кракадзіла. Тое, як апісвае гэта Янка Маўр, можа ўпрыгожыць любую класічную х о р а р с т у ж к у : «Кракадзіл, відаць, ужо заўважыў яго і асцярожна пачаў набліжацца да берагу. …Хлопчык убачыў страшыдла, закрычаў і кінуўся бегчы, але вяроўка затрымала яго, і ён паваліўся на зямлю. …Настаў самы жудасны момант. Няшчасны хлопчык ірваўся, дрыгаў нагой і крычаўА кракадзіл падпаўзаў. …Вось ужо дзве стрэльбы добра нацэлілісяАле раптам побач раздаўся нейкі рык. Паляўнічыя мімаволі азірнуліся, а тым часам кракадзіл ухапіў хлопчыка за нагу і пацягнуў у вадуТады толькі раздаліся два стрэлы, зноў два. Кракадзіл задрыгаў целам і зрабіўся нерухомыз нагою хлопчыка ў роце…»

Прывязаны хлопчык, які не можа ўцячы ад кракадзіла, – яскравая метафара безабароннай, запалоханай інтэлігенцыі 1930-х гадоў. Сучаснікі Маўра атаясамлівалі сябе з бедным Тубі, іх дзяцей захапляў дынамічна брутальны сюжэт, а нястомныя работнікі АДПУ бачылі ў гэтых апавяданнях (дзякуючы хітрасці Маўра) усяго толькі драматычныя гісторыі пра жахлівых капіталістаў, якія прыгнятаюць народы трэцяга свету.

У заключным апавяданні «Звяры на караблі» тэме жывёлінзабойцаў аўтар надае іншае, але не меней алегарычнае гучанне. Магутны пасажырскі карабель, які перавозіць на палубе цэлы звярынец, трапляе ў шторм. Хвалі разбіваюць клеткі, звяры апынаюцца на свабодзе і пачынаюць паляванне на людзей: «…у расчыненыя дзверы ўскочыў ягуарзагінула адна жанчына… …на матроса аднекуль з шчыліны напалазмяя і абкруцілася вакол усяго цела.

Ратуйце! – закрычаў ён і пакаціўся на зямлю…».

Гэтым апавяданнем (як і знакавай аповесцю «Амок» альбо ўжо згаданым «Пеклам») Янка Маўр прыхавана выказваў вядомую думку: рана ці позна прадстаўнікі любой антычалавечай сілы атрымаюць адпаведны супраціў. І толькі пытанне часу, калі памяняюцца месцамі тыя, хто займае пазіцыі моцных і слабых.

Гэтая кніга была адной з самых папулярных на Беларусі падчас сталінскага тэрору. Яна вытрымала ў 1930-х тры перавыданні.

Ёю зачытваліся ахвяры і каты.

І кожны адкрываў для сябе свайго Янку Маўра.

Сам пісьменнік засмучаўся, што афіцыйная Беларусь ставілася да яго без належнай увагі. У лісце да свайго сябра Алеся Якімовіча Янка Маўр (пісаў  падчас святкаванняў 20-годдзя сваёй творчай дзейнасці) гнеўна здзіўляўся: «Чаму лічыццанеприличнымупамянуць, напрыклад, штоАмок” (іПекла”) выйшаў на Украіне, друкаваўся ў Амерыцы? Чаму сорамна адзначыць, штоСын вадыдрукаваўся ў Чэхаславакіі, аСлёзы Тубіў Англіі? /…/ А чым не цікава, што ў адным партызанскім атрадзе на Палессі адзінай і галоўнай кнігай быліПалескія рабінзоны”? /…/ Што Горкі зацікавіўсяТВТі запрасіў мяне персанальна на на зезд. /…/ Адзін капітан у Маскве казаў, што ён калісь у Мінску вывучыў беларускую мову толькі для таго, каб мець магчымасць прачытаць кнігі Маўра…».

Так, Янка Маўр ведаў сабе цану, разумеў, што ў беларускай літаратуры ён быў адзін з тых рэдкіх пісьменнікаў, якім зачытваліся без аніякай прынукі дзеці. Ведаў, што яго прыгодніцкія творы пасапраўднаму ўплывалі на свядомасць хлопчыкаў і дзяўчынак. Таму і засмучаўся «казённым», як ён казаў, артыкулам пра сваю творчасць, таму стараўся не чытаць рэцэнзій (ні станоўчых, ні адмоўных) на свае кнігі.

Калі пасля другой сусветнай вайны пачаліся новыя арышты, новыя рэпрэсіі, Янка Маўр не баіцца напісаць творЯно”. Гэта апавяданне, у якім наш герой асуджаў запалоханую большасць, што бяздумна выконвае злачынныя загады аднаго чалавека

Ілюстраваны загаловак апавядання „Яно” ў часопісе Беларусь №2/1946
Ілюстраваны загаловак апавядання „Яно” ў часопісе Беларусь №2/1946

Друкуецца гэты твор ў часопісе «Беларусь» 2 за 1946 год. Там малыя дзеткі са страхам глядзяць на таямнічага і жудаснага вусеня, не ведаюць, што з ім рабіць. Раптам зяўляецца мясцовы завадатар Лёнька, які загадвае ім «закапаць і забіць» бедную істоту. Дзеткі выконваюць загад без пярэчанняў: «Я адзін застаўся каля свежай магілы, намагаючыся знайсці адказы на пытанні, якія адразу хлынулі на мяне: чаму ўсе пяць самых разнастайных дзяцей у гэтай справе вялі сябе так аднолькава? Які быў бы фінал, каб не зявіўся гэты рыжы Лёнька? /…/ Колькі такіх сцэнак адбываецца вакол нас, і мы іх не бачым

Янка Маўр асуджае запалоханую большасць, якая можа зрабіць усё, што ні загадае адзін дыктатар. Твор быў настолькі смелы для свайго часу, што больш нідзе не перадрукоўваўся, ні ў часопісах, ні ў кнігах.

Сённяшнія чытачы яго не ведаюць

Думаю, цяпер самы час пазнаёміць нашых суайчыннікаў з беларускімЯно”.

Васіль ДранькоМайсюк

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – У 1568 г. пачала дзейнасьць заблудаўская друкарня ў маёнтку Рыгора Хадкевіча, у якой друкаваліся кірылічныя кнігі, між іншым „Евангельле вучыцельнае” (1569) і „Псалтыр з Часасловам” (1570).
  • (208) – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры ў 1884 г.), паэт, драматург, публіцыст. Быў сябрам У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Запачаткаваў беларускія пераклады творчасьці А. Міцкевіча, між іншым пераклаў „Конрада Валенрода”.
  • (137) – 4.11.1887 г. у Капылі, Слуцкага павету нар. Зьміцер Жылуновіч (літаратурны псэўданім Цішка Гартны, замучаны савецкай бясьпекай 11.04.1937 г.), пісьменьнік, выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч. Пісаць пачаў у 1908 г. у „Нашай Ніве”.
  • (109) – у лістападзе 1915 г. у выніку стараньняў беларускіх нацыянальных дзеячаў (падчас нямецкай акупацыі) пачалі адкрывацца на Віленшчыне першыя беларускія школы.
  • (95) – 4.11.1929 г. у в. Таргуны каля Докшыц нар. Сяргей Карніловіч, выпускнік Гімназіі імя Янкі Купалы ў Віндышбэргэрдорфе (Нямеччына). З 1949 г. жыў у эміграцыі ў Кліўленд (ЗША). Адзін з самых актыўных арганізатараў беларускага грамадзка-рэлігійнага жыцьця ў гэтым горадзе, між іншым

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis