Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    19.Szalony kamandant z Sannikoŭ

    Pośle taho, jak letam 1944 r. Krasnaja Armia prahnała ad nas hitleraŭcaŭ, z zaniatych viosak na front brali maładych mużczyn. Tak mabilizavali miż inszym Kola K. z Sannikoŭ – apuściełaj cipier vioski pad Krynkami, pamiż Kruszynianami i Szaciłami. Jon naradziŭso ŭ 1916 r. Za polskim…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

RSS і Facebook

Імперыя патрабуе ахвяраў

Алесь Бяляцкі – праваабаронца і публіцыст
Алесь Бяляцкі – праваабаронца і публіцыст

У апошні час многія сродкі масавай інфармацыі Еўропы пішуць пра тое, што Расія хоча далучыць да сябе Беларусь. Яшчэ ў снежні мінулага года беларусы атрымалі шок ад ультыматуму Масквы, якая дэ-факта паставіла пытанне пра інкарпарацыю пад маркай выканання гэтак званай саюзнай дамовы. Што Вы на гэты конт скажаце? І ці мажліва сёння такое? Адказвае Алесь Бяляцкі.

– Небяспека інкарпарацыі Беларусі Расіяй існавала ўсе гады нашай незалежнасці ад 1991 году. Рэальнай гэтая пагроза станавілася тады, калі гэтак званыя беларускія ўлады самі імкнуліся паскорыць працэс страты незалежнасці Беларусі дзеля ўласных карыслівых прычынаў. Так, у 1990-я гады Аляксандр Лукашэнка хацеў патрапіць на маскоўскі трон, падседзеўшы нямоглага Барыса Ельцына. І ў свой пасаг ён быў гатовы здаць незалежную Беларусь.

Уся знешняя палітыка Аляксандра Лукашэнкі доўгі час мела адзін толькі ўсходні вектар. У выніку, Беларусь пераўтварылася ў сатэлітную Расіі дзяржаву, моцна залежную ад Расіі ў эканамічным, вайсковым, культурна-адукацыйным сектары. За такую лаяльнасць Расія плаціць штогод беларускім уладам мільярды даляраў у выглядзе нізкіх коштаў на газ, нафту ды іншых прэферэнцыяў.

Таму любыя спробы беларускіх уладаў атрымаць большую самастойнасць у знешняй і ўнутранай палітыцы зараз будуць сустракаць незадавальненне з боку Крамля і, верагодна, у дачыненні да Беларусі будуць уключацца рознага чыну абмежавальныя санкцыі.

Пасля вайны з Грузіяй і Украінай, вельмі верагодна, што расійскія палітычныя, вайсковыя і эканамічныя колы будуць шукаць шляхі прыяднання Беларусі да Расійскай федэрацыі дзеля таго, каб даказаць эфектыўнасць сваёй знешняй палітыкі. Імперыя патрабуе ахвяраў, Беларусь можа стаць такой ахвярай, так як гэта адбылося з прыбалтыйскімі краінамі і Польшчай у 1939-1940 гадах. І гэта рэальная небяспека.

Апытваў Сяргей Чыгрын

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    760 – Першыя пісаны зьвесткі (1263 г.) пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які размяшчаўся ў Лешчы (прадмесьці Пінска). 500 – У 1523 г. была надрукована ў Кракаве славутая паэма „Песьня пра зубра” аўтарства выдатнага беларускага паэта, выпускніка вучылішчаў Рэчы Паспалітай і …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (872) – паход  у 1151 г. гарадзенскага князя Барыса Усеваладавіча зь іншымі князямі на Кіеў.
  • (139) – 5.10.1884 г. у Новым Двары на Беласточчыне нар. кс. Францішак Грынкевіч, брат лекара псіхіятра і беларускага дзеяча Станіслава Грынкевіча.  Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі, у Духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбурзе. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1907 г., у  1907-1909 гг.
  • (99) – у кастрычніку 1924 г. у Менску быў заснаваны музычны тэхнікум.
  • (85) – 5.10.1938 г. памёр прафэсар Мар’ян Здзяхоўскі (нар. 30.04.1861 г. у Ракаве), літаратуразнавец.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis