Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Cztery miny na Niemcaŭ u Staroj Wilejcy letam 1943 r.

    Ściapanawa daczka kali staje pierad dźwiaryma rodnaj chaty, adrazu ŭspaminaje baćka, jakoho padstrelili bandyty na jaje waczach. Ja raskazaŭ, jak taja tragediu zastałasia ŭ pamiaci ludziej z wioski. Kali spomniŭ pra dochtara „Maroza”, starejszaja kabieta skazała imia i familju: Wacław Mróz. Praz paru miesiacaŭ u…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Імперыя патрабуе ахвяраў

Алесь Бяляцкі – праваабаронца і публіцыст
Алесь Бяляцкі – праваабаронца і публіцыст

У апошні час многія сродкі масавай інфармацыі Еўропы пішуць пра тое, што Расія хоча далучыць да сябе Беларусь. Яшчэ ў снежні мінулага года беларусы атрымалі шок ад ультыматуму Масквы, якая дэ-факта паставіла пытанне пра інкарпарацыю пад маркай выканання гэтак званай саюзнай дамовы. Што Вы на гэты конт скажаце? І ці мажліва сёння такое? Адказвае Алесь Бяляцкі.

– Небяспека інкарпарацыі Беларусі Расіяй існавала ўсе гады нашай незалежнасці ад 1991 году. Рэальнай гэтая пагроза станавілася тады, калі гэтак званыя беларускія ўлады самі імкнуліся паскорыць працэс страты незалежнасці Беларусі дзеля ўласных карыслівых прычынаў. Так, у 1990-я гады Аляксандр Лукашэнка хацеў патрапіць на маскоўскі трон, падседзеўшы нямоглага Барыса Ельцына. І ў свой пасаг ён быў гатовы здаць незалежную Беларусь.

Уся знешняя палітыка Аляксандра Лукашэнкі доўгі час мела адзін толькі ўсходні вектар. У выніку, Беларусь пераўтварылася ў сатэлітную Расіі дзяржаву, моцна залежную ад Расіі ў эканамічным, вайсковым, культурна-адукацыйным сектары. За такую лаяльнасць Расія плаціць штогод беларускім уладам мільярды даляраў у выглядзе нізкіх коштаў на газ, нафту ды іншых прэферэнцыяў.

Таму любыя спробы беларускіх уладаў атрымаць большую самастойнасць у знешняй і ўнутранай палітыцы зараз будуць сустракаць незадавальненне з боку Крамля і, верагодна, у дачыненні да Беларусі будуць уключацца рознага чыну абмежавальныя санкцыі.

Пасля вайны з Грузіяй і Украінай, вельмі верагодна, што расійскія палітычныя, вайсковыя і эканамічныя колы будуць шукаць шляхі прыяднання Беларусі да Расійскай федэрацыі дзеля таго, каб даказаць эфектыўнасць сваёй знешняй палітыкі. Імперыя патрабуе ахвяраў, Беларусь можа стаць такой ахвярай, так як гэта адбылося з прыбалтыйскімі краінамі і Польшчай у 1939-1940 гадах. І гэта рэальная небяспека.

Апытваў Сяргей Чыгрын

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (165) – 7.04.1860 г. памёр Караль Падчашынскі (нар. 7.11.1790 г. у Жырмунах на Гродзеншчыне), архітэктар. Вучыўся ў базыльянскай школе ў Брэсьце і ў Крамянецкім ліцэі, у Акадэміі Мастацтваў у Пецярбурзе, у Францыі і Італіі, у  1819-1831 гг. узначальваў катэдру архітэктуры Віленскага унівэрсытэта, у 1838-1853 гг. жыў у маёнтку пад Несьвіжам, пазьней у Вільні і ў Варшаве. Па яго праектах пабудаваны м. ін. двары ў Жылічах, Яшунах,
  • (74) – 7.04.1951 г. заснаваньне ў Лёндане Каардынацыйнага Камітэту Беларускіх Арганізацыяў у Вялікабрытаніі.
  • (42) – 7.04.1983 г. у Зэльве памерла Ларыса Геніюш, беларуская паэтка, аўтарка зборнікаў паэзіі „Ад родных ніў” (Прага 1942), „Невадам з Нёмана” (1967), „На чабары настоена” (1982) і ўспамінаў „Споведзь” (1990) (нар. 9.08.1910 г. у Жлобаўцах каля Ваўкавыска).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis