Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Хроніка рэпрэсій

На пачатку снежня стала вядома, што супраць гарадзенскага праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча, які з 2021 г. жыве ў Беластоку і працуе як журналіст Радыё Рацыя, вядзецца крымінальная справа. Лукашэнкоўскія органы бяспекі расследуюць яе ў накірунку садзейнічання экстрэмісцкай дзейнасці. Пагражае за гэта ад трох да сямі гадоў пазбаўлення свабоды.

У Гродне пад канец лістапада была апісана мэбля і стары халадзільнік у кватэры на месцы прапіскі журналіста, а 1 снежня ў кватэры жонкі, дзе пражываў, адбыўся ператрус. У яго выніку забраныя былі працэсар камп’ютара, 25 кніг, музычны дыск, шматлікія газеты. Таксама апісалі тэлевізар, халадзільнік і пральную машыну. 

Хільмановіч лічыць, што „стоадсоткава гэта палітычны пераслед”, які датычыць яго журналісцкай і праваабарончай дзейнасці, у тым ліку супрацоўніцтва з Радыё Рацыя, якое ў Беларусі забароненае як „экстрэмісцкае”.

 

1 снежня прысудзілі 15 сутак арышту Анатолю Трубкіну, бацьку актывіста з Наваполацка Аляксея Трубкіна, які з 2006 г. жыве ў Беластоку. 30 лістапада ў кватэры бацькоў адбыўся ператрус. Перад тым прыходзілі лісты да сына з падаткавай інспекцыі, ваенкамата і следчага камітэта. 69-гадовы Анатоль Трубкін хварэе на дыябет, ён інвалід па зроку, нядаўна перанёс інсульт.

 

18 снежня прайшоў ператрус у доме Аляксандра Мілінкевіча ў Берштах на Гарадзеншчыне ля мяжы з Літвой. 76-гадовы кандыдат ад апазіцыі ў прэзідэнцкіх выбарах у 2006 г. і пазнейшы лідар Руху „За Свабоду” пражывае цяпер у Польшчы. Яго дом на радзіме, у якім пасля ператрусу апячатаныя былі дзверы, верагодна будзе канфіскаваны. 

Апячатаны дом Аляксандра Мілінкевіча на яго радзіме Фота з Фейсбука
Апячатаны дом Аляксандра Мілінкевіча на яго радзіме
Фота з Фейсбука

19 снежня Гродзенскі абласны суд асудзіў на 10 гадоў зняволення Аляксандру Касько. Жанчыну арыштавалі 9 лютага, калі прыехала з Польшчы, каб з сям’ёй адсвяткаваць сваё 30-годдзе. Унеслі яе ў „спіс тэрарыстаў” за тое, што давала інтэрв’ю „экстрэмісцкім медыям” (для тэлеканалу Белсат) і распаўсюджвала „экстрэмісцкія матэрыялы” на Тэлеграм-канале.

 

21 снежня беларускі актывіст Ілля Міронаў, як пражывае ў Вільні, заклікаў наведвальнікаў яго сайта з Беларусі, каб не падпісываліся на гэту старонку, не ставілі ў Фейсбуку яму лайкаў і не пісалі каментароў. „А вы ведаеце, што за гэта можаце атрымаць 15 сутак арышту, штраф? А можаце і на некалькі гадоў пазбавіцца волі” – напісаў ён у Інтэрнэце.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com