Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Kaliś pisali

„Historyograf białoruski Muśnicki pisze…” (ч. 1)

Такую фразу часта сустракаецца ў гісторыі захаваньня езуіцкага ордэна ў беларускай правінцыі пасьля 1773 г. Дарэчы дзякуючы працы Нікадэма Мусьніцкага „Historia Societatis Iesu Rossiacae, conservatae in Alba Russia et propagatae” гісторыкі змаглі даведацца пра фэномэн езуітаў на Белай Русі пасьля І падзелу Рэчыпаспалітай. Папа рымскі Клемэнс ХІV у ліпені 1773 г. абвясьціў касацыйнае breve „Dominus ac Redemptor Noster”, на аснове якога пераставаў дзейнічаць ордэн езуітаў. Маёмасьць і школы езуітаў пераймалі адпаведныя дзяржавы. Апрача прылучаных да Расіі земляў Рэчыпаспалітай. Там царыца Кацярына ІІ не абвясьціла ў дзяржаўным парадку пастановы папы пра скасаваньне ордэна. Захавала яго дзеля адукацыйных мэтаў. Ва ўладаньні езуітаў у беларускай правінцыі знаходзілася сетка школ на высокім узроўні. У Расіі асьвета толькі пачыналася. Езуіты патрэбныя былі са сваім асьветніцкім вопытам. Полацк з езуіцкім калегіюмам на той час стаў цэнтрам асьветніцтва не толькі на беларускіх землях. Вільня з акадэміяй аставалася да 1795 г. у межах Рэчыпаспалітай. 

Пачаткова, у лістападзе 1773 г., полацкія езуіты: рэктар Станіслаў Чарневіч, віцэ-правінцыянал астраном Габрыель Лянкевіч і слаўны прапаведнік Язеп Кантэнбрынг паехалі ў Пецярбург з просьбай развязваць іхні ордэн. Кацярына ІІ, уражаная красамоўствам Язэпа Кантэнбрынга, не пагадзілася на скасаваньне ордэну ў Расіі. Наадварот – абяцала ім сваю дапамогу. Большасьць айцоў езуітаў пагадзілася з такім падыходам царыцы. Калегіюм далей мог існаваць. У 1779 г. быў адкрыты навіцыят у Полацку, дзеля новых паступленьняў у ордэн. У 1780 г. Кацярына ІІ завітала ў Полацак. Гасьціла ў езуітаў і захаплялася ўзроўнем навукі ў іхніх школах. Вітаў яе Станіслаў Чарневіч прыгожай італьянскай прамовай. Ксёндз Канстанцін Бэніслаўскі з гэтай нагоды выдаў паэму „Pienia całodzienne i całonocne na przybycie do krajów swych Biało-Rossyjskich Najjaśniejszej Katarzyny II, Cesarzowej, Stworzycielki, Prawodawczyni i Matki Całej Rossyi, od poddaństwa prowincyi Dźwińskiej, przez X. Konstantego Benisławskiego, jednego z najpoddanniejszych poddanych, wierszem Królewskim złożone”. 

Старонка рукапісу Нікадэма Мусьніцкага з: „Jezuici na Białorusi, 1797-1820” jac.ignatianum.edu.pl
Старонка рукапісу Нікадэма Мусьніцкага з: „Jezuici na Białorusi, 1797-1820”
jac.ignatianum.edu.pl

Нікадэму Мусьніцкаму выпала якраз быць сьведкам і ўдзельнікам усіх гэтых перамен сярод езуітаў. 

Нарадзіўшыся 16 лютага 1765 г. у павеце Упіцкім (дакладнае месца не ўказваецца), адукацыю пачаў у полацкім канвікце. Праўдападобна дзякуючы сямейным сувязям з рэктарам Станіславам Чарневічам, які паходзіў са Шлянова каля Коўна. Дарэчы, большасьць дзяцей і моладзі шляхецкага пахoджаньня, незалежна ад веравызнаньня, вучылася тады ў езуіцкіх школах. Таму сярод вучняў былі таксама вуніяты і праваслаўныя.

Нікадэм Мусьніцкі пасьля клясы рэторыкі (апошняй паводле праграмы ў калегіюме) паступіў у толькі што адкрыты навіцыят. Навучаньне ў калегіюме пачыналася з інфімы – асноў лацінскай граматыкі са скланяньнем назоўнікаў і дзеясловаў. У ІІ і ІІІ клясе сынтаксы навучалася лацінскай граматыкі ў больш пашыраным аспэкце. Асновай навучаньня быў падручнік Эмануэля Альвара. У IV клясе паэтыкі (гуманёры) засвойвалiся тэксты м. інш. Гарацыя, Віргілія, Марцыяліса, Цыцэрона як узор паэзіі і прамоваў. У той жа клясе пачыналася навучаньне грэцкай мовы. У V клясе рыторыкі моладзь вучылася прыгожа прамаўляць і пісаць. Апрача лацінскай мовы ў праграме былі таксама асновы арытмэтыкі, гэаграфіі, гісторыі, архітэктуры, музыкі і маляваньня, этыкі і катэхізму. Прайшоўшы такі цыкл праграмы ў Полацкім калегіюме Нікадэм Мусьніцкі паступіў у 1781 г. у навіцыят. У 1782-83 гг. вучыўся у пэдагагічнай сэмінарыі ў Оршы і студыяваў філязофію ў Полацку. У 1786 г. пачаў працу настаўніка у клясе рыторыкі ў Мсьціславе. У 1788 г. вярнуўся ў Полацк, каб студыяваць тэалёгію. У 1791 г. быў высьвянчаны на ксяндза. На той час беларуская правінцыя стала папаўняцца знатнымі постацямі, якія пачалі прыбываць у Полацк з Італіі, Нямеччыны, Францыі. На аснове дамовы з царыцай Кацярынай у адзіную захаваную езуіцкую правінцыю пасьля 1780 г. прыехалі вядомыя вучоныя: Габрыель Грубэр, Калюмбан Пфэіфэр, Матэвуш Тгін, Алёйзы Руснаті. Наогул сярод езуітаў у беларускай правінцыі амаль палова была з замежжа. Дзякуючы іх прысутнасьці ўзрос узровень навучаньня, асабліва замежных моў – нямецкай, французскай, італьянскай, а таксама тэалягічных і тэхнічных навук. Полацак стаў сапраўдным цэнтрам навукі і асьветніцва ў Беларусі. Дзякуючы кантактам са знатнымі вучонымі Нікадэм Мусьніцкі дасканала авалодаў французскаю, нямецкаю і італьянскаю мовамі. У 1790 г. напісаў гераічную паэму „Пултава”, пра перамогу цара Пятра І над швэдамі пад Палтавай, якую падарыў пратэктару езуітаў Грыгорыю Пацёмкіну – фаварыту Кацярыны ІІ. Толькі ў 1803 г. паэма была надрукаваная ў Полацкай друкарні, а праз 14 гадоў вакол паэмы разгарэлася вострая дыскусія паміж віленскім і полацкім інтэлектуальнымі асяродкамі. 

Нікадэм Мусьніцкі, як і большасьць амбітных творцаў таго часу за гонар лічыў напісаць гераічную паэму на ўзор славутай „Генрыяды” Вальтэра. Мода ў эпоху асьветніцтва была вынікам вяртаньня да класічных твораў Гомэра і Вэргілія. Таму ў паэтычнай форме перадавалася падзеі бліжэйшыя да актуальнай рэчаіснасьці з выкарыстаньнем элемэнтаў антычнай міталёгіі: 

Północną śpiewam wojnę i rycerza sprawy,

Co ruskiej dał początek na polach Pułtawy

Potędze. Wielkie k’temu czynił mu przeszkody 

Król ponad botnickimі panujący wody,

Młodzian, po Jedenastym co nastał Karolu,

Młodzian, kochanie Marsa, jego piorun w polu.

Ale zawsze Minerwy mądrej baczne męstwo

Nad popędliwym Marsem odnosi zwycięstwo. 

Ta mocarka Piotrowi pomagała pilnie,

Co jej sztuki w swym kraju krzewił tak usilnie;

Za tej wreszcie pomocą padła owa tama, 

Co ruskiej wzrost wielkości hamowała sama.

Muzo! Jeżeli sprzyjał syn ci Aleksego, 

Sprzyjaj poecie, kraju mieszkańcowi tego, 

Co był placem połowy dzieł, które on pieje,

Takiego śpiewać męża śmiejącemu dzieje.

         Ósmy rok śmierciorodnej wojny słońce niosło,

A ciepły lipiec trawą okrył łąki rosłą,

Gdy w polach białoruskich wojska swe waleczne

Zostawiwszy Piotr szańcy mocnymi bezpieczne, 

Które na brzegach rzeki Wybicza wystawił…

Як бачна Нікадэм Мусьніцкі пісаў паэму на польскай мове, якая на той час таксама навучалася ў езуіцкіх школах. Большасьць беларускай шляхты ў канцы ХVІІІ ст. пагаджалася на польскамоўную навуку сваіх сыноў і наогул лічыла, што Беларусь гэта польская правінцыя. Таму польскамоўнай была і ранейшая творчасьць езуіцкіх драматургаў Францішка Багамольца і Францішка Дыянізага Князьніна. Характэрнай рысай творчасьці таго часу была мова лацінская або польская. У канцы ХVІІІ ст. навуковыя ці маральныя трактаты пісалася звычайна на латыні, а вершы і паэмы – па- польску. Польскамоўнасьць (ды польскасьць наогул) на прылучаных да Расіі беларускіх землях падтрымлівалася і Кацярынай ІІ, і яе сынам Паўлам. І так творчасьць найбольш здольнага ў беларускай правінцыі паэта Нікадэма Мусьніцкага была польскамоўнай. На польскай мове пісаў ён оды на прыезд у Полацк цароў і царскіх чыноўнікаў. У песьні ў гонар цара Аляксандра І пісаў: 

Na przejazd Alexandra I przez Ruś Białą

Kray tu niegdyś ten, gdzie się Dniepr i Dźwina toczy,

Groźne Piotra zbroynego oglądały oczy:

Ten i która zwiedzała dwakroć Katarzyna,

Ta i Pawła niedawno widziała kraina:

Ciebie wreszcie ta ziemia, Aleksandrze, baczy,

Twa też stopa po oney dzisiaj deptać raczy.

Cóż Klio o tych gościach w księdze swey zakryśli?

Co rzekną o nich dzieje? To wedle mey myśli: 

Lękał się kray ten Piotra, wtórey się dziwował 

Katarzynie, czcił Pawła, Ciebie umiłował.

Нікадэм Мусьніцкі пасьля тэалёгіі праз год (1793) выкладаў рыторыку ў Полацкім калегіюме. Тады таксама вёў хроніку Полацкіх езуітаў „Litterae annue”. Праз два гады быў дырэктарам канвікту ў Оршы, а ў 1795 г. вярнуўся ў Полацк як прапаведнік. У 1796-1800 гг. быў у Віцебску. Два першыя гады знаходзіўся на пасадзе рэгенса (кіраўніка) канвікту і настаўніка французскай мовы, а ў 1797-1800 гг. выкладаў там філязофію. 15 жніўня 1798 г. у касьцёле Сьв. Крыжа ў Дынабургу злажыў прафэсыю 4 шлюбаў (убоства, чыстаты, паслухмянасьці і паслухмянасьці Айцу Сьв. у справах місіі), што набілітавала яго ў асяродзьдзі езуітаў. Не кожны змог дабіцца прафэсыі, да яе маглі прыступіць толькі выбітныя духова і інтэлектуальна езуіты. У 1800 г. Нікадэм Мусьніцкі вярнуўся ў Полацак як прафэсар тэалёгіі, кананічнага права і гісторыі. Тады і заняўся гісторыяй беларускіх езуітаў. Адначасова працаваў над падручнікам па дагматычнай тэалёгіі, патрэбным для ксяндзоў у іх душпастырскай дзейнасьці. 

Аднак асобнае месца ў жыцьці Нікадэма Мусьніцкага займала літаратурная творчасьць, якой прысьвячаў кожную вольную хвіліну: „Poezję tak polubił, że jej cały czas wolny i całe noce poświęcał”. Прытым быў любімым настаўнікам: „uczył z wielką zaletą dowcipu, roztropności i pracy”. Для школьнага тэатру пісаў п’есы і вершы, а таксама музыку да іх. 

Калі Нікадэм Мусьніцкі атрымаў пасаду прафэсара ў Полацкім калегіюме, той быў ужо разбудаваны, меў свой музэй, фізічную і хімічную лабараторыю, слаўныя на ўсю краіну. Заслуга ў павышэньні ўзроўню заўдзячалася перад усім прафэсару Габрыелю Грубэру, які быў у вельмі блізкіх адносінах з царом Паўлам ІІ. Полацкі навуковы цэнтар стаў канкурэнтным для Віленскай Акадэміі. Утварэньне ў 1803 г. па загаду цара Аляксандра І там Віленскага Унівэрсытэту і Віленскай навучальнай акругі, якой меў і падначаліцца Полацк з сыстэмай школаў у беларускай правінцыі, прывёў да вострага канфлікту паміж Вільняй і Полацкам, як яго тады называлася, паміж „лібэраламі” і „абскурантамі”. Усё гэта з-за таго, што мясцовая шляхта пасьля прылучэньня Вільні да Расіі далей пасылала сваіх сыноў у езуіцкія школы, якія не хацелі падпарадкавацца Вільні. У Полацку з 1787 г. дзейнічала свая друкарня, якая друкавала падручнікі. Там таксама і надрукаваны былі творы Нікадэма Мусьніцкага: камэдыі „Дзівак” („Dziwak”) – 1800, „Падазронасьць” („Podejrzliwość”) – 1802, успомненая „Пултава” („Pułtawa”) – 1803, „Тэатральныя забаўкі” („Zabawki teatralne”) у двух тамах – 1803 і зборнік  „Драбнейшыя паэтыцкія забаўкі” („Drobnieysze zabawki poetyckie”) – 1804. 

Драматычныя творы пісаліся з думкай пра школьны езуіцкі тэатр, вельмі модны ў ХVІІІ ст., які стаў асновай развіцьця тэатру наогул. Большасьць п’ес напісаных Нікадэмам Мусьніцкім характэрная для школьнага тэатру і мае павучальны, дыдактычны характар. Таксама большасьць з іх гэта камэдыі.

(заканчэнне будзе)

Лена Глагоўская

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (98) – 30.05.1927 г. у Менску нар. Вітаўт Кіпель, актыўны грамадзкі дзеяч, гісторык. Пасьля ІІ сусьветнай вайны жыве ў эміграцыі. Выпускнік Лювэнскага Унівэрсытэту (геоляг), Ратгерскага Унівэрсытэту (бібліятэказнаўства). Актыўна дзейнічаў і дзейнічае ў беларускім грамадзка-палітычным ды навуковым жыцьці.
  • (44) – у траўні 1981 г. быў заснаваны арганізацыйны камітэт Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў у Польшчы. 30 траўня 1981 г. 45 членаў-заснавальнікаў накіравала ліст у міністэрства навукі, вышэйшага школьніцтва і тэхнікі ПНР дамагаючыся рэгістрацыі арганізацыі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com