Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Гэта для нас усіх вялікі гонар

Моніка Дылёнг-Саюр, Лявон Тарасэвіч і маршалак Артур Касіцкі Wrota Podlasia
Моніка Дылёнг-Саюр, Лявон Тарасэвіч і маршалак Артур Касіцкі
Wrota Podlasia

Як беларусы на Падляшшы можам ганарыцца, што адзін з нашых, вядомы мастак прафесар Лявон Тарасэвіч, стварыў вялікую манументальную працу, якая ў кастрычніку будзе красавацца ў польскім павілоне прэстыжнай Сусветнай выставы EXPO ў Дубаі. Размаляваў ён сваю найбольшую дагэтуль карціну (3,4 на 13,5 метраў) для падляшскай там прэзентацыі Xylopolis. З увагі на вялікія памеры паўстала яна не ў яго майстэрні ў Валілах каля Гарадка, але на фабрыцы мадульных дамоў Unihouse ў Бельску, дзе летам мастак працаваў над ёю ажно два тыдні.

Абстрактная карціна Тарасэвіча ёсць мастацкай выявай лесу ў розныя поры года – іх сінтэзам са святлом.

Пасля адной з выставаў, якая ў канцы ХІХ стагоддзя запачаткавала EXPO, засталася славутая Эйфелева вежа ў Парыжы. – Калі свет гэта памятае, то чаму ў такі спосаб не можа быць захаваная творчасць праф. Тарасэвіча, – сказала падчас прэзентацыі яго працы на бельскім прадпрыемстве ў палове жніўня намесніца генеральнага камісара Польскай секцыі Сусветнай выставы ў Дубаі Моніка Дылёнг-Саюр.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (376) – у ліпені 1649 г. Багдан Хмяльніцкі накіраваў на беларускія землі 15-тысячнае казацкае войска на чале з Міхайлам Крычэўскім, каб перашкодзіць войскам Вялікага Княства Літоўскага на чале з Янушам Радзівілам уступіць на абнятую паўстаньнем Украіну. 31 ліпеня казацкія войскі былі разбітыя пад Лоевам, а сам М. Крычэўскі загінуў.
  • (122) – 4(17).07.1903 г. у Коўне памёр Мікалай Авэнарыус, пэдагог, краязнавец (нар. 31.08.(12.09.) 1834 г. у Царскім Сяле). Закончыў Пэдагагічны Інстытут у Пецярбурзе. У 1864 г. заснаваў Маладзечанскую Настаўніцкую Сэмінарыю. У 1864-1885 гг. быў інспэктарам Александрыйска-Марыінскага Інстытуту ў Варшавае, потым Беластоцкага Настаўніцкага Інстытуту. У 1885-1890 гг. займаўся раскопкамі курганоў на беларускіх землях.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com