Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Гэта для нас усіх вялікі гонар

Моніка Дылёнг-Саюр, Лявон Тарасэвіч і маршалак Артур Касіцкі Wrota Podlasia
Моніка Дылёнг-Саюр, Лявон Тарасэвіч і маршалак Артур Касіцкі
Wrota Podlasia

Як беларусы на Падляшшы можам ганарыцца, што адзін з нашых, вядомы мастак прафесар Лявон Тарасэвіч, стварыў вялікую манументальную працу, якая ў кастрычніку будзе красавацца ў польскім павілоне прэстыжнай Сусветнай выставы EXPO ў Дубаі. Размаляваў ён сваю найбольшую дагэтуль карціну (3,4 на 13,5 метраў) для падляшскай там прэзентацыі Xylopolis. З увагі на вялікія памеры паўстала яна не ў яго майстэрні ў Валілах каля Гарадка, але на фабрыцы мадульных дамоў Unihouse ў Бельску, дзе летам мастак працаваў над ёю ажно два тыдні.

Абстрактная карціна Тарасэвіча ёсць мастацкай выявай лесу ў розныя поры года – іх сінтэзам са святлом.

Пасля адной з выставаў, якая ў канцы ХІХ стагоддзя запачаткавала EXPO, засталася славутая Эйфелева вежа ў Парыжы. – Калі свет гэта памятае, то чаму ў такі спосаб не можа быць захаваная творчасць праф. Тарасэвіча, – сказала падчас прэзентацыі яго працы на бельскім прадпрыемстве ў палове жніўня намесніца генеральнага камісара Польскай секцыі Сусветнай выставы ў Дубаі Моніка Дылёнг-Саюр.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis