Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Ганенні за мінулыя падзеі

Ігар Мельнікаў праваабаронцамі прызнаны палітвязнем
Ігар Мельнікаў праваабаронцамі прызнаны палітвязнем

Сілавікі не перастаюць пераследаваць людзей за тое, што ў 2020 г. выходзілі на акцыі пратэсту. Вышукваюць інфармацыі з розных крыніц, але перадусім працуюць на шматлікіх відэа, якія тады наздымалі. Гэта патрабуе часу, каб у такой масе кагосьці ідэнтыфікаваць. Тым не менш тое ўвесь час робіцца.

Міліцыянты таксама не спыняюць лавіць тых, хто заходзіць на незалежныя сайты („экстрэмісцкія”). Уважліва чытаюць змешчаны там каментары, таксама ў Фейсбуку, Інстаграме ды іншых сацсетках. Пасля прыходзяць да гэтых людзей дадому і ў іхніх тэлефонах шукаюць нейкага відэа ці здымкаў, якіх не выдалілі яны са свайго архіву.

Праваабарончы цэнтр „Вясна” ўвесь час інфармуе пра затрыманне сілавікамі ці суды чарговых „экстрэмістаў”. 13 верасня Мінскі гарадскі суд прыгаварыў да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму вядомага таксама на Беласточчыне гісторыка Ігара Мельнікава (на здымку), які даследуе перыяд знаходжання Заходняй Беларусі ў межах Польшчы ў 1921-1939 гадах і Другой сусветай вайны. Пра затрыманне 44-гадавога ўраджнца Бабруйска стала вядома ў ліпені. Падставай было інтэрв’ю ў Еўрапрадыё, якое ён даў у студзені 2022 г., калі знаходзіўся ў Польшчы. Кнігі гісторыка ў жніўні суд прызнаў „экстрэмісцкімі”.

Лукашэнкаўскія прапагандысты заявілі, што на судзе ён поўнасцю прызнаў віну. Прыгавор не ўступіў у сілу паколькі можа быць яшчэ абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Ігар Мельнікаў праваабаронцамі прызнаны палітвязнем.

У канцы верасня сілавікі правялі чарговую аблаву ў Глыбокім. Затрымалі між іншым краязнаўцу Паўла Лаўрыновіча. У яго дома правялі ператрус і яму надзелі кайданкі. Пра гэта павядоміў Кастусь Шыталь – глыбачанін, які цяпер пражывае ў Беластоку. Напісаў ён у Фейсбуку, што праўдападобна ахвярамі аблавы стала дванаццаць асоб. Забіралі тых, хто выходзіў у Глыбокім на пратэсты ў жніўні 2020 года.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (250) – 24.04.1775 г. у Будлеве Бельскага пав. Гродзенскай губ. (зараз гміна Вышкі, Бельскага пав. Падляшскага ваяв.) нар. кс. Якуб Забядэвуш Фалькоўскі, адзін з пачынальнікаў навучаньня глуханямых мове жэстаў, быў рэктарам піярскай школы ў Шчучыне, у 1817 г. адкрыў у Варшаве першую польскую школу для глуханямых. У 1826-1837 гг. быў першым пробашчам касьцёла сьв. Аляксандра ў Варшаве на Пляцы Трох Крыжоў, у якога падзямельлях пахаваны пасля сьмерці. Памёр у Варшаве 2.09.1848 г.
  • (140) – 24.04.1885 г. у Гродзенскай губ. (у Гродне або ў Кузьніцы) нар. Анна Саланка, настаўніца, якая ў 1909 г. разам з сястрой Марыяй і кс. Францішкам Грынкевічам заснавалі Гродзенскі гурток беларускай моладзі, першую беларускую арганізацыю на Гарадзеншчыне. У 1906 г. закончыла Гродзенскую жаночую гімназію і выехала на навуку ў Інсбрук, дзе з кс. кс. Ф. Грынкевічам і Адамам Лісоўскім заснавала беларускі гурток. У 1911 г. выйшла замуж за гімназіяльнага настаўніка Алексея Селівачова. Памерла ў Вільні 2.02.1915 г. Пахавана на могілках Росы.
  • (136) – 24.04.1889 г. у Стоўпцах нар. Юры Сабалеўскі, беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч, пасол у польскі сойм у 1926-1928 гг. Арыштаваны НКВД пасьля 1939 г., уцёк з савецкай турмы ў канцы чэрвеня 1941 г. Актыўна ўдзельнічаў
  • (81) – 24.04.1944 г. у Суботніках каля Іўя нар. Зянон Пазьняк, археоляг і палітычны беларускі дзеяч. Зараз у эміграцыі. Жадаем шмат сілаў і нягаснучай надзеі на сапраўдную Беларусь!

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis