Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Za rasstreł kaniec kancoŭ nikoho nie abwinawacili

    Potym Jurczeniu na UB dapytwali jaszcze czatery razy. Na kaniec pry prysustwi prakuratara. Jurczenia szczacielno raskazwaŭ, jak zaŭdawaŭ Niemcam ludziej, jakich pośle rasstralali. Nadto nie piareczyŭ toża, kali pytali jaho, ci heto praŭda, szto świedczyli ludzi. Na kaniec 15 stycznia 1953 r. pryznaŭso da winy,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Ганенне беларускіх палякаў

23 сакавіка ў Гродне міліцыя арыштавала Анжаліку Борыс, старшыню скасаванага беларускімі ўладамі ў 2005 г. Саюза палякаў у Беларусі. Прэтэкстам стала штогадовая ярмарка „Гарадзенскія Казюкі”, якую 7 сакавіка арганізацыя зладзіла на сваім панадворку паблізу будынку польскага консульства. За нібыта парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах Борыс была прыгаворана на пятнаццаць сутак арышту. Супраць яе і чатыром іншым дзеячам арганізацыі ўзбуджана яшчэ крымінальная справа ў накірунку „распальванні нацыянальнай і рэлігійнай варожасці”.

Два дні пазней 25 сакавіка таксама ў Гродне з самога ранку з кватэры міліцыянты ў чорных балаклавах вывелаі Анджэя Пачобута, журналіста і сябру Саюза палякаў. Раней зрабілі ператрус у рамках артыкулу крымінальнага кодэксу аб „распальванні варожасці”.

Рэпрэсіі кранулі таксама іншых дзеячаў арганізацыі. Спецслужбы зрабілі вобшук між іншым у польскай школе ў Ваўкавыску ды кватэры яе дырэктаркі. Тое ж адбылося і з доме кіраўніка аддзела арганізацыі ў Лідзе.

Ганенне беларускіх палякаў і заадно абвастрэнне адносін з Польшчай пачалося раней, 9 сакваіка. У той дзень афіцыйны Мінск выдаліў з Беларусі польскага консула ў Бярэсці за тое, што тыдзень раней прымаў ён удзел у мерапрыемстве ў польскай школе ў гэтым горадзе, прымеркаваным да Дня выклятых жаўнераў. Гэта стала падставай, каб пачаць працэдуру наогул ліквідацыі гэтай школы.

Разгорнутая рэжымам акцыя супраць беларускіх палякаў мае яўна прапагандысцкі характар. Упісваецца яна ў двухкірунковы пераказ, які ідзе ад Лукашэнкі да грамадства і ў свет, што апазіцыя гэта фашысты, за якімі стаіць найбольш Варшава, якая хоча, каб Беларусь ізноў была пад „панскай Польшчай”. У такім духу кожны дзень на дзяржаўных тэлеканалах гаворыцца пра гэта ў галоўных выпусках навінаў, здзеклівых каментарах, ілюстраваных маніпуляванымі фільмовымі сюжэтамі з архіўнымі здымкамі і кадрамі з даваенных савецкіх кінахронік. У тэлебачанні адкрыта гаворыцца, што цяперашняя Польшча надта зацікаўлена распадам Беларусі, каб нанова ўзяць яе землі ў межах ІІ Рэчы Паспалітай. І таму летам мінулага года „з Варшавы былі ініцыяваныя, кіраваныя і фінансаваныя акцыі пратэсту”. Як адзін з доказаў Мінск папракае Варшаву ў тым, што 70 прац. усіх картаў паляка на свеце выдадзна дагэтуль грамадзянам Беларусі. Да таго ж, як пераконвае лукашэнкаўскае тэлебачанне, каб атрымаць гэты дакумент неабавязкова трэба даказаць польскую нацыянальнасць. Хопіць, што продкі пражывалі на заходняй Беларусі пад Польшчай.

Апошнім часам Лукашэнка выкарыстоўвае кожную нагоду, каб скрытыкаваць і абвінаваціць Польшчу. Падчас чарговай прапагандыскай сваёй паездкі ў рэгіёны ў палове сакавіка сустрэўся з працоўным калектывам малочнага камбіната ў Гродне. Былі, зразумела, і пытанні ад шэрых работнікаў. Вядома, што не спантанныя, але раней падрыхтаваныя супрацоўнікамі кіраўніка дзяржавы. Адно з пытанняў было не як работніка, але… гісторыка. Лукашэнку запыталі ў ім, што думае ён пра рыжскі трактат, сотая гадавіна якога адзначалася ў сакавіку г.г. Аляксандр Рыгоравіч адказаў, што гэта было няшчасце для беларусаў і за ўсё ізноў абвінаваціў Польшчу.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У сакавіку

    – забойства язычнікамі ў 1250 г. ігумена Лаўрышаўскага манастыра, прападобнага Елісія, кананізаванага як сьвяты Беларусі. – 31.03.1785 г. у Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз (нар. у 1733 г. у Новаельні на Гродзеншчыне), палітычны і грамадзкі дзеяч ВКЛ, асьветнік, з 1765 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (160) – 23.03.1865 г. у Валожыне, Ашмянскага павету нарадзіўся Стары Улас (Уладыслаў Сівы-Сівіцкі), паэт, празаік, зьбіральнік беларускага фальклёру. З 1907 г. друкаваўся ў „Нашай Ніве”, потым у заходнябеларускіх выданьнях. Памёр 30.09.1939 г. у Шашэльгішках на Віленшчыне. Пахаваны на могілках у Сужанах.
  • (130) – 23.03.1895 г. у Лугавой каля Капыля нар. Васіль Сташэўскі, драматург і празаік. Закончыў Несьвіжскую настаўніцкую сэмінарыю (1914) і Менскі настаўніцкі інстытут (1924). Працаваў настаўнікам у Оршы, з 1927 г. – адказным сакратаром літаратурнага аб'яднаньня "Маладняк", з 1929 г. –  аб'яднаньня „Полымя”. У гг. 1928-1929 працаваў у газэце „Савецкая Беларусь”. У 1937 г. рэпрэсіраваны і прыгавораны да вышэйшай меры
  • (100) – 23.03.1925 г. у в. Мора на Беласточчыне нарадзіўся Віктар Швед, паэт, актыўны дзеяч беларускага руху на Беласточчыне. Друкуецца з 1957 г. Дэбютаваў у „Ніве” вершам „Я беларус”. Аўтар многіх зборнікаў вершаў, сааўтар падручнікаў на беларускай мове. Жыве ў Беластоку. Віншуем Вас, спадар Віктар!
  • (47) – 23.03.1978 г. у Менску памёр Рыгор Шырма (нар. 8(20).01.1892 г. у в. Шакуны, Пружанскага  павету), харавы дырыжор, фальклярыст, грамадзкі дзеяч. Актыўна ўключыўся ў беларускі рух у 1922 г., дзейнічаў у Беларускім Выбарчым Камітэце. Пасьля стаў настаўнікам сьпеву ў Віленскай Беларускай Гімназіі, выхавацелем у інтэрнаце гімназіі. Грамадзка працаваў у Таварыстве Беларускай Школы. Выдаваў зборнікі беларускіх песьняў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis