Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Ганенне беларускіх палякаў

23 сакавіка ў Гродне міліцыя арыштавала Анжаліку Борыс, старшыню скасаванага беларускімі ўладамі ў 2005 г. Саюза палякаў у Беларусі. Прэтэкстам стала штогадовая ярмарка „Гарадзенскія Казюкі”, якую 7 сакавіка арганізацыя зладзіла на сваім панадворку паблізу будынку польскага консульства. За нібыта парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах Борыс была прыгаворана на пятнаццаць сутак арышту. Супраць яе і чатыром іншым дзеячам арганізацыі ўзбуджана яшчэ крымінальная справа ў накірунку „распальванні нацыянальнай і рэлігійнай варожасці”.

Два дні пазней 25 сакавіка таксама ў Гродне з самога ранку з кватэры міліцыянты ў чорных балаклавах вывелаі Анджэя Пачобута, журналіста і сябру Саюза палякаў. Раней зрабілі ператрус у рамках артыкулу крымінальнага кодэксу аб „распальванні варожасці”.

Рэпрэсіі кранулі таксама іншых дзеячаў арганізацыі. Спецслужбы зрабілі вобшук між іншым у польскай школе ў Ваўкавыску ды кватэры яе дырэктаркі. Тое ж адбылося і з доме кіраўніка аддзела арганізацыі ў Лідзе.

Ганенне беларускіх палякаў і заадно абвастрэнне адносін з Польшчай пачалося раней, 9 сакваіка. У той дзень афіцыйны Мінск выдаліў з Беларусі польскага консула ў Бярэсці за тое, што тыдзень раней прымаў ён удзел у мерапрыемстве ў польскай школе ў гэтым горадзе, прымеркаваным да Дня выклятых жаўнераў. Гэта стала падставай, каб пачаць працэдуру наогул ліквідацыі гэтай школы.

Разгорнутая рэжымам акцыя супраць беларускіх палякаў мае яўна прапагандысцкі характар. Упісваецца яна ў двухкірунковы пераказ, які ідзе ад Лукашэнкі да грамадства і ў свет, што апазіцыя гэта фашысты, за якімі стаіць найбольш Варшава, якая хоча, каб Беларусь ізноў была пад „панскай Польшчай”. У такім духу кожны дзень на дзяржаўных тэлеканалах гаворыцца пра гэта ў галоўных выпусках навінаў, здзеклівых каментарах, ілюстраваных маніпуляванымі фільмовымі сюжэтамі з архіўнымі здымкамі і кадрамі з даваенных савецкіх кінахронік. У тэлебачанні адкрыта гаворыцца, што цяперашняя Польшча надта зацікаўлена распадам Беларусі, каб нанова ўзяць яе землі ў межах ІІ Рэчы Паспалітай. І таму летам мінулага года „з Варшавы былі ініцыяваныя, кіраваныя і фінансаваныя акцыі пратэсту”. Як адзін з доказаў Мінск папракае Варшаву ў тым, што 70 прац. усіх картаў паляка на свеце выдадзна дагэтуль грамадзянам Беларусі. Да таго ж, як пераконвае лукашэнкаўскае тэлебачанне, каб атрымаць гэты дакумент неабавязкова трэба даказаць польскую нацыянальнасць. Хопіць, што продкі пражывалі на заходняй Беларусі пад Польшчай.

Апошнім часам Лукашэнка выкарыстоўвае кожную нагоду, каб скрытыкаваць і абвінаваціць Польшчу. Падчас чарговай прапагандыскай сваёй паездкі ў рэгіёны ў палове сакавіка сустрэўся з працоўным калектывам малочнага камбіната ў Гродне. Былі, зразумела, і пытанні ад шэрых работнікаў. Вядома, што не спантанныя, але раней падрыхтаваныя супрацоўнікамі кіраўніка дзяржавы. Адно з пытанняў было не як работніка, але… гісторыка. Лукашэнку запыталі ў ім, што думае ён пра рыжскі трактат, сотая гадавіна якога адзначалася ў сакавіку г.г. Аляксандр Рыгоравіч адказаў, што гэта было няшчасце для беларусаў і за ўсё ізноў абвінаваціў Польшчу.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную
  • (157) – 1(13).07.1868 г. у Менску памёр Канстанцін Тышкевіч, гісторык, археоляг (нар. 17.02.1806 г. у Лагойску). Закончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828), у 1828-1836 гг. працаваў у Варшаве, удзельнічаў у паўстаньні 1930-1931 гг. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе ў 1842 г. з братам Яўстафіем заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцей. Быў адным з заснавальнікаў Віленскага музэя старажытнасьцей. У 1856 г. арганізаваў экспэдыцыю па Віліі. Першы склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў і замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў. Пахаваны ў Лагойску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com