Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Фестываль беларускай песні пройдзе пад лозунгам салідарнасці з Украінай

Пасля аблягчэння каранавірусных абмежаванняў БГКТ пачало арганізаваць свае пастаянныя штогадовыя мерапрыемствы. 8 красавіка ў Бельскім доме культуры ў Бельску-Падляшскім адбыўся фінал дэкламатарскага конкурсу „Роднае слова – 2022”. Беларускае грамадска-культурнае таварыства арганізавала яго ўжо 51-ы раз. Папярэдзілі яго раённыя элімінацыі ў Орлі, Гайнаўцы і Беластоку. Прынялі ў іх удзел як штогод юныя дэкламатары з дзіцячых садкоў і пачатковых школ, у якіх ёсць заняткі па беларускай мове.

У красавіку БГКТ зладзіла таксама конкурс „Беларуская песня для дзяцей і моладзі 2022” і пачало рыхтавацца да сваіх наступных мерапрыемстваў. На травень запланаваныя раённыя адборачныя конкурсы фестывалю беларускай песні, які звычайна ладжаны быў у лютым. Сёлетні выпуск пройдзе пад лозунгам „Беларуская песня2022 – салідарныя з Украінай”. Як кажуць арганізатары, у такі спосаб хочуць яны „выказаць надзею на хуткае заканчэнне страшнай вайны і падкрэсліць, што нашы беларускія сэрцы прагнуць міру”. Цэнтральны агляд адбудзецца 4 чэрвеня ў Гайнаўскім доме культуры, а гала-канцэрт восенню.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (53) – 25.04.1972 г. пам. у ЗША Віктар Войтанка (нар. 6.11.1912 г. у фальварку Мачульня, Наваградзкага павету), грамадзкі дзеяч, лекар, сьвятар. Выпускнік Віленскага ўнівэрсытэту, дзеяч Беларускага Студэнцкага Саюзу. Заснавальнік, падчас нямецкай акупацыі, мэдычнай школы ў Баранавічах. Пасьля вайны жыў у ЗША. У 1969 г. стаў сьвятаром Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis