Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

18 траўня 2024 г.

Прэзентацыя „Колеры праваслаўя. Грэцыя” падчас сёлетняга фестывалю царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы Фота Аляксандра Васылюка
Прэзентацыя „Колеры праваслаўя. Грэцыя” падчас сёлетняга фестывалю царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы
Фота Аляксандра Васылюка

Сёння ў Гайнаўцы завяршыўся фестываль царкоўнай музыкі. Другі такі пройдзе на пераломе траўня і чэрвеня ў Беластоку. Такая сітуацыя трывае ўжо 23 гады. Раней быў адзін, запачаткаваны яшчэ на пачатку васьмідзясятых. Арганізатары абодвух фестываляў, якія ў выніку канфлікту разышліся ў 2001 г., увесь час чарговыя выпускі мерапрыемства нумаруюць аднолькава. Так што ў гэтым годзе так адзін, як і другі, афіцыйна адбываюцца ўжо 43-ці раз.

Прычыны расколу падрабязна апісаны ёсць на інтэрнэт-старонцы беластоцкага фестывалю, хаця ў яго назве слова „Гайнаўка” засталося. Арганізуе яго Фонд „Царкоўная музыка” на чале з ініцыятарам і пачынальнікам Міколам Бушко. Так склалася, што пры двух выпусках непасрэдна перад расколам я з ім супрацоўнічаў. У 1999-ым і 2000-ым рэдагаваў фестывальную газету. Добра памятаю цудоўную тады атмасферу, выступленні хароў з усяго свету ў гайнаўскім саборы, а вечарамі іх народныя песні на вогнішчы ва ўрочышчы Тапіла ў Белавежскай пушчы. На гэтым фоне цяперашнія фестывалі ў Гайнаўцы даволі сціплыя. У гэтым годзе не было ўжо хароў з Беларусі, Украіны і Расіі, але гэта вынік напружанай сітуацыі за ўсходняй мяжою.

Фестываль Бушкі на шмат вышэйшым мастацкім узроўні. Пасля расколу падтрымаў яго, даючы свой патранат, выбітны польскі кампазітар Кшыштаф Пандэрэцкі, які памёр у 2020 г. А вось на пачатку бягучага года не стала прафесара Рамуальда Твардоўскага, які 41 год узначальваў журы фестывалю. Як польскі рэпатрыянт з Вільні адчуваў душэўную сувязь з праваслаўнымі, надта любіў царкоўную музыку і сам быў аўтарам многіх такіх музычных кампазіцый. Мы пазнаёміліся тады ў Гайнаўцы. Тыя моманты вельмі цёпла ўспамінаю да сёння.

Падчас беластоцкіх фестываляў не хапае аднак удзелу праваслаўных хароў з Падляшша (паслядоўнасць канфлікту). З другога боку царкоўная музыка не толькі для мастацкіх уражанняў, але найперш іншых перажыванняў – малітоўных. Тым часам прафесіяналы з Беларусі ці Расіі і не толькі, якія яе выконваюць, нярэдка – атэісты. Асабіста пераканаўся я ў гэтым, калі рыхтаваў выпускі фестывальнай газеты.

Юрка Хмялеўскі, Галоўны рэдактар

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis