Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

1 лютага 2024 г.

Сёння падчас цырымоніі ў Падляшскай оперы і філармоніі атрымаў я прэстыжную гадавую стыпендыю ад маршалка ваяводства ў галіне мастацкай творчасці, прасоўвання культуры і догляду за помнікамі. Дазволіць мне гэта напісаць урэшце, а папраўдзе скончыць, кнігу пра вядомага „прарока” Ілью з Грыбоўшчыны і яго славуты Вершалін. Даволі ўжо доўга працую, каб вярнуць сапраўдны ход тых падзей. Год таму закончыў я публікаваць часткамі ў „Часопісе” скарочаную версію будучай кніжкі. Каб завяршыць задуманы мною ўтрая большы, тоўсты аб’ём, трэба было б адкласці іншыя справы. У тым ліку тыя, з якіх проста жыву зарабляючы грошы. Цяпер урэшце будзе гэта магчымае.

Мой стыпендыйны праект мае назву „Вершалін. Гісторыя, якую трэба расказаць па-новаму”. Прыйдзецца прысвяціць шмат часу і працы, каб пашырыць напісанае, дапоўніць тэкст новымі невядомымі дагэтуль фактамі, паўстаўляць зноскі, расчытаць і перакласці архіўныя дакументы, зрабіць апрацоўку здымкаў і ілюстрацый, парэдагаваць подпісы. Улічваючы ўсё гэта, фінансавая падтрымка не будзе вялікай, бо гэта толькі 10 тыс. зл. мінус падатак. Але як дадатковая матывацыя дазволіць мне, звязанаму кантрактам, выдзеліць час і прысесці, каб на працягу дзесяці месяцаў рэгулярна над гэтым працаваць.

Момант уручэння мне стыпендыі маршалка Фота Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства
Момант уручэння мне стыпендыі маршалка Фота Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства

Ведаю, што многія людзі чакаюць маю кніжку. Я, вядома, усё роўна яе напісаў бы, але заняло б гэта значна больш часу.

Я вырашыў падаць заяўку на атрыманне стыпендыі ад маршалка таму, што каб напісаць салідную кнігу (а такую амбітную мэту перад сабой стаўлю), неабходны грашовы заклад і кантракт. Ці то з выдавецтва, ці з нейкай установы. Гэта норма і так было заўсёды.

Сакрат Яновіч у цудоўнай кнізе „Наша тысячагоддзе”, якую мы разам з ім напісалі, расказвае, што ён рабіў пасля падпісання выдавецкай дамовы:

„Тады трэба прысесці і пісаць свой раман. Дзень за днём, з перапынкамі на сняданак, абед, вячэру і да позняй ночы. А на наступны дзень – выпраўленні, дапрацоўкі ўчарашняга запісу, а потым працяг. І так мінімум год, ні заўважаючы ні вясны, ні лета, ні зімы. Скончыўшы кнігу, пажадана апынуцца ў санаторыі або ў бальніцы ў рэанімацыі…”.

Апошні сказ – гэта, вядома, жарт, хаця сапраўды канцэнтрацыя над пісаннем кніжкі высмоктвае шмат энергіі. Але калі ўдаецца напісаць яе добра, цікава і на высокім узроўні, тады прыходзіць задавальненне і палёгка.

У гэтым годзе маршалак Артур Касіцкі ад імя управы ваяводства вылучыў 36 гадавых і дзевяць шасцімесячных стыпендыятаў (тыя атрымалі па 7 тыс. зл. мінус падатак). На жаль толькі некалькіх было з нашага беларускага асяроддзя. Шасцімесячнай стыпендыяткай стала м.інш. мая супрацоўніца, журналістка і пісьменніца Міра Лукша. Успамажэнне атрымала яна на напісанне рамана пра – як кажа – „простую, пушчанскую жанчыну, трохі ведзьму”. Стыпендыяткай стала таксама Аляксандра Яроцкая, якая ўзначальвае Брацтва праваслаўнай моладзі Беластоцка-гданьскай епархіі, родам яна з Гарадка. Яе праект тычыцца выпуску альбома фальклорных і сучасных беларускіх песень, яшчэ ўкраінскіх і польскіх.

Іншыя стыпендыяты атрымалі грошы на выставы, майстар-класы па танцах, зборнікі вершаў, кароткія фільмы… Выглядае на тое, што мой праект мабыць найбольш маштабны з усіх.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis