Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Артыкул да артыкула – і вось табе кніга

19 верасня 2022 г.

19 верасня 2022 г.

Сёння ў выдавецтве Paśny Buriat выйшла кніжка нашага часопісаўскага супрацоўніка Матфея Стырчулі. Яе загаловак – „Памежжы” („Pogranicza”). У падзагалоўку пазначана, што гэта рэпартажы з Польшчы, Балканаў, Эфіёпіі, Усходняй Еўропы, Каўказу і Святой Зямлі. Большасць з іх была апублікаваная раней у „Часопісе”. У кніжцы крыху яны дапоўненыя і дададзена больш дыялогаў.

Дзякуючы за гэта Матфей напісаў мне, што калі б дзесяць гадоў таму не пачаў ён пісаць у „Часопіс”, не было б гэтай кніжкі. „Вялікі Вам дзякуй, спадар рэдактар, што тады мне паверылі” – закончыў свой ліст, складзены „па-свойму”. Заўсёды так ён са мною кантактуецца, хаця ён паляк і жыве ў Варшаве. Наогул Матфей – незвычайная асоба. Ён надта захоплены няпольскім абліччам нашага Падляшша, якое з’ездзіў ўздоўж і ўпоперак. Спазнаў тутэйшыя гаворкі і ў Фейсбуку вядзе нават вельмі папулярную старонку „Howorymo po swojomu”.

У гэтыя кніжкі ўвайшлі тэксты, якія ў большасці раней былі надрукаваныя ў „Часопісе”
У гэтыя кніжкі ўвайшлі тэксты, якія ў большасці раней былі надрукаваныя ў „Часопісе”

Наш штомесячнік мае вось і такое важнае – кніжнае – значэнне. Гэта ўжо чарговая падборка артыкулаў раней апублікаваных у „Часопісе”. Год таму на такой аснове выйшла кніжка Евы Звяжынскай, а ў мінулых гадах іншых аўтараў. Першай была Ірэна Матус, якая дзякуючы сваім выдадзеным пасля ў кніжным варыянце аповедам „Наднарвянскі люд” („Lud nadnarwiański”) з настаўніцы вясковай школы ў Храбалах пайшла нават ва ўніверсітэцкія прафесары. Артыкулы з „Часопіса” ў кніжкі сабралі таксама Лена Глагоўская, Дзмітры Шатыловіч, Васіль Петручук ці Дарота Сульжык. А Сакрат Яновіч такіх выдаў некалькі („Dolina pełna losu”, „Не жаль пражытага”, „Хатняе стагоддзе”).

Няважна, што друкаваліся яны ў частках у нашым штомесячніку, дзе, дарэчы, пакінулі след як надта вартасныя публікацыі, але сабраныя пад адной вокладкай сталі яшчэ больш важнымі. Ну і ў такім выглядзе цалкам інакш іх чытаецца. З другога боку гэта наогул добры спосаб, каб пісаць кніжку. І мы такую магчымасць даем. Дарэчы, калісь нормай было, што раманы спярша друкаваліся ў прэсе. Аўтары пісалі іх паступова, дасылаючы часткамі ў рэдакцыі, якія як і мы цяпер плацілі ганарары. Гэта матывавала іх да пастаяннага пісання, садзейнічала працы над кніжкай. Так рабілі напрыклад Эліза Ажэшка, Генрык Сянкевіч ці Максім Танк.

Пішучы ў частках для „Часопіса” гісторыю пра Іллю Клімовіча і Вершалін я таксама планую пасля выдаць з гэтага кніжку. Тым больш, што прыйдзецца яе дапоўніць новымі інфармацыямі дзякуючы між іншым водгукам у Інтэрнэце. Нядаўна ізноў наведаў я царкву ў Грыбоўшчыне і парабіў шмат здымкаў унутры. Пакарыстаўся нагодай, што ў тым часе студэнтка гісторыі мастацтва Вроцлаўскага ўніверсітэта (родам яна з Нарвы) рабіла там якраз інвентарызацыю іконаў да сваёй магістэрскай працы. Доўгі час дамаўляліся мы на сустрэчу, паколькі патрэбныя ёй таксама гістарычныя звесткі. Чытаючы мой цыкл у „Часопісе” скантактавалася са мною як „экспертам”.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – у 1569 г. была распаўсюджвана выдадзеная ў сакавіку г.г. у Заблудаве першая друкаваная кніжка Беласточчыны “Евангельле вучыцельнае”.
  • (149) – 3.07.1876 г. у фальварку Пясчына на Лідчыне нар. Цётка (сапраўднае прозьвішча Алаіза Пашкевіч, пам. 5.02.1916 г. у Старым Двары на Лідчыне, дзе і пахавана), паэтка, празаік, нацыянальна-асьветніцкая дзеячка. Склала „Лемантар”, „Першае чытаньне для дзетак-Беларусаў”, была рэдактарам першага дзіцячага часопісу на беларускай мове „Лучынка”.
  • (146) – 3 ліпеня 1879 г. у в. Ачукевічы на Наваградчыне нар. Васіль Рагуля, грамадзка-палітычны дзеяч. Між іншым быў беларускім паслом ды сэнатарам у міжваеннай Польшчы. Пасьля вайны на эміграцыі. Памёр 16.06.1955 г. у Нью-Ёрку.
  • (115) – 3.07.1910 г. у вёсцы Міхнаўка каля Ляўкова Старога на Беласточчыне нарадзіўся Аляксей Грыцук, грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратуразнавец, настаўнік. З 1948 г. жыў у Канадзе, з'яўляўся шматгадовым старшынёй Згуртаваньня Беларусаў Канады. Памёр 30.05.1976 г. у Кінгстон.
  • (81) – 3 ліпеня 1944 г. Савецкая Армія пасьля цяжкіх баёў вымусіла нямецкія войскі пакінуць Мінск. Беларуская сталіца ў выніку баёў была ўшчэнт зьнішчана, а пасьля вайны ўвесь горад пабудаваны наноў, у зьмененым соцрэалістычным выглядзе. 3 ліпеня штогод сьвяткуецца як „Дзень

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com