Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Waśkowa spowed’ (1)

    Nadworie Styczeń sioho roku buw tepły i niemorozny. W Ryhoruwciach uże po tradycji bołoto, zemla rozmerzła. W miastowych czerewykach rozmemłeny kaluży preskokowaty treba, kob bołotom botiki ne barzo pobrudyty. Abo wody w ich ne nabraty. Peredom ide mużczyna pożyły, zhorbiany, pałkoju podperajetsia i ide czerez… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Дзень Волі 2026

„Жыве Беларусь! Учора. Сёння. Заўтра” ў Беластоку. Гучыць гімн „Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Фота Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку
„Жыве Беларусь! Учора. Сёння. Заўтра” ў Беластоку. Гучыць гімн „Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.
Фота Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку

У Беластоку святкаванні 108-ых  угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі пачаліся ў нядзелю 22 сакавіка. У царкве св. Яна Багаслова традыцыйна ўжо быў адслужаны пасля літургіі малебен за беларускі народ. Некалькі гадзін пазней на Рынку Касцюшкі адбыўся патрыятычны мітынг з бел-чырвона-белымі сцягамі, арганізаваны Фондам Тутака і беларускай дыяспарай.

25 сакавіка – у дзень самога свята – у канцэртнай зале Комплексу музычных школ па вуліцы Падлесьнай прайшоў галоўны святочны канцэрт, арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку. Раней яго дырэктар Анатоль Вап з прадстаўніцай дыяспары Наталляй Сцепанцовай і старшынём Беларускага саюза ў РП Яўгенам Вапам усклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі на Следчым арышце – былой турме НКВД, дзе ў кастрычніку 1939 г. закончыў жыццё Макар Краўцоў, аўтар слоў гімна „Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Прагучаў ён на пачатку святочнага канцэрта, які меў назву „Жыве Беларусь! Учора. Сёння. Заўтра”. Сабраў ён беларусаў з Беластока, Бельска і Гайнаўкі –тутэйшых і з дыяспары. Прысутнічалі прадстаўнікі мясцовых уладаў (ад маршалка ваяводства і прэзідэнта Беластока), беларускіх арганізацый і дэлегацыя вучняў Белліцэя ў Гайнаўцы.

У праграме вечара прагучалі творы м.інш. Міхала Клеофаса Агінскага, Наполеона Орды, Яна Тарасевіча, а таксама патрыятычныя вершы.

Падчас канцэрта так як у мінулых гадах былі ўрачаны бел-чырвона-белыя кветкі асобам заслужаным для беларускай справы. На гэты раз лаўрэатамі сталі:

Ганна Кандрацюк-Свярубская – журналістка „Нівы” і пісьменніца,

Зміцер Косцін – радыёжурналіст і культурны аніматар,

Януш Талуць – аўтар і выканаўца помніка Кастусю Каліноўскаму ў Мастаўлянах.

108-ю гадавіну абвяшчэння БНР як штогод адзначылі беларусы ў іншых гарадах Польшчы, між іншым у Варшаве і Гданьску, а таксама ў розных кутках свету. Хаця гэтую дату адзначаць у Беларусі рэжым забараняе, яна застаецца гістарычным сімвалам беларускай дзяржаўнасці, а таксама праявай салідарнасці з тымі, хто змагаўся калісь і змагаецца сёння за Вольную Беларусь. Тыя, што адзначаюць гэтую дату, ушаноўваюць мужнасць продкаў і выказваюць сваю падтрымку ўсім тым беларусам, хто змагаецца за права быць вольнымі.

Календарыюм

Гадоў таму

  • у лістападзе

    685 – у 1341 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага акружылі крыжацкую цьвердзь Баербург і прыступілі да яе здабыцьця. Падчас атакі загінуў вялікі князь Гедымін. 210 – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2026 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com