Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    19.Szalony kamandant z Sannikoŭ

    Pośle taho, jak letam 1944 r. Krasnaja Armia prahnała ad nas hitleraŭcaŭ, z zaniatych viosak na front brali maładych mużczyn. Tak mabilizavali miż inszym Kola K. z Sannikoŭ – apuściełaj cipier vioski pad Krynkami, pamiż Kruszynianami i Szaciłami. Jon naradziŭso ŭ 1916 r. Za polskim…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

RSS і Facebook

Даўні вясельны абрад і абычаі

Яшчэ не так даўно – недзе 60 – 70 гадоў таму – вясельны абрад быў адным з важнейшых у жыцці вясковых жыхарoў. Як вядома, найважнейшыя тут будуць маладыя хлопец і дзяўчына, якіх бацькі хочуць пажаніць. Вось прыходзіць тая пара і шукаюць для хлопца адпаведную дзяўчыну. Гэтым займаюцца дарослыя з жыццёвым вопытам-досведам.

Найперш будуць допыты пра дзяўчыну з тае самае або суседняе вёскі. Пыталі хлопца, ці мае дзяўчыну, якая яму падабаецца і дзе яна жыве. У іншым выпадку самі падшукоўвалі яму будучую жонку. Ехалі да дзяўчыны і стараліся даведацца як мага найбольш пра яе ды як багаты яе бацькі. Рабілі гэтыя допыты вельмі сакрэтна. Найперш пыталі пра здароўе дамачадцаў, а яшчэ інакш то пачыналі гутарку пра пагоду або ці маюць на продаж карову, парасят. Найспрытней усё разведаць удавалася жанчынам.

Калі допыты прайшлі паспяхова, прыходзіў час на сваты. Кавалер са сватам ехалі ў дом дзяўчыны. Дагаворы першапачаткова ішлі з бацькамі. Сват – вядома – расхвальваў кавалера. Дзяўчына ў той час займалася дамашнімі абавязкамі. Хлопец паглядаў на дзяўчыну і даваў знаць свату сакрэтнымі спосабамі, ці дзяўчына яму падабаецца. І вось бацькі папрасілі дачку да сябе за стол. Яна сядзела і маўчала. Усё вырашалі бацькі. Калі дагаварыліся і адносна пасагу ад дзяўчыны, перавязвалі маршалка ручніком. Сват запрашаў у госці да кавалера.

Праз тыдзень ехалі бацькі ў розгляды да дому кавалера. Там і зноў дагаворы пра будучыню маладых, дзе яны будуць жыць і з чым усё пачынаць, з якім дабыткам. Былі яшчэ гэтак званыя лады або інакш змовіны. Размовы ішлі ў вузкім кругу, між іншым, пра тое, колькі гасцей запрасіць на вяселле і іншыя важныя дэталі вяселля.

І вось пачалася руплівая падрыхтоўка да вяселля. Трэба ж запрасіць сваякоў сям’і, а таксама сяброў ды сябровак на вяселле. Неабходна ж рыхтаваць усялякую ежу і напоі на сталы. Не забыць, каб „бабкі” спеклі каравай. Клікалі каравайніц і назначалі галоўную каравайніцу. Не кожны мог пры гэтым быць прысутным, а ўжо напэўна не мужчыны. Калі цеста расло, жанчыны спявалі песні.

Перад шлюбам абавязкова ладзілі дзявочы і кавалерскі вечары з гуляннем моладзі. Гулялі да позніх гадзін вечара.

Перад выездам да шлюбу быў пачастунак у кожнага з пары маладых: у дзяўчыны і кавалера асобна. Госці толькі крыху выпівалі для падхмелкі – зараз жа будуць ехаць у царкву. Больш піць гарэлкі нельга і трэба весці сябе прыстойна. Пільнавалі недысцыплінаваных дружбантаў дружкі (шаферкі). Перад выездам у царкву родныя бацькі і хрышчоныя благаславілі сваіх дзяцей.

Вяселле працягвалася сама менш два дні: па адным у маладой і ў маладога. Пры тым спявалі многа вясельных вясёлых і жартоўных песень. На другі дзень ехалі да маладога. Караваем частавалі на другі дзень. Пры гэтым гучна ды з прытупам ігралі вясельныя музыканты. Тады ўдзельнікі вяселля давалі падаркі маладым. Маршалак заахвочваў дарыльшчыкаў не скупіцца, быць шчодрым. На што як на што, але на вяселле вяскоўцы не шкадавалі грошай!

Янка Целушэцкі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасні

    1040 – У 983 г. вялікі князь Уладзімір на чале дружын, аснову якіх складалі дрыгавіцкія і крывіцкія воі, рушыў супраць яцьвягаў. Армія перайшла па землях сёньняшняй Беласточчыны і паводле „Повести временных лет” як напісана „Въ лето 6491 иде Володимир на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (368) – 26 верасьня 1655 г. аблога й спаленьне расійскімі войскамі горада Пінска.
  • (50) – 26.09.1973 г. памёр у Канадзе Тарас Сайка, пастар баптыстаў. Нар. у 1906 г. у в. Ліпск на Піншчыне, дзе ў палове 30-ых гадоў узначаліў баптысцкую царкву. З 1950 жыў у ЗША ў Мінэаполіс. Ініцыятар перакладу Бібліі на беларускую мову.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis