Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Цішыня паміж радкамі

15 верасня 2024 г.

Сустрэча ў Беларускай прасторы „Робім разам” у Варшаве www.racyja.com
Сустрэча ў Беларускай прасторы „Робім разам” у Варшаве
www.racyja.com

На сайце Беларускага Радыё Рацыя, чытаючы звычайна цікавыя мне інфармацыі, каторы ўжо раз заўважаю, што падаюцца яны далёка не поўнымі. Асабліва ў дачыненні да беларускай дыяспары ў Польшчы. Усяго ім, вядома, раскрываць нельга з увагі на тое, што напэўна сочаць за імі лукашэнкаўскія спецслужбы. І гэта зразумелае. Тым не менш не ведаю чаму падаюцца тады надта агульныя весткі, якія гавораць мала. Як прыклад магу прывесці інфармацыю з вельмі сур’ёзным загалоўкам „Як пераадолець крызіс грамадска-палітычнага жыцця беларускай дыяспары?”. 

Такое пытанне абмяркоўвалася нядаўна ў Варшаве ў Беларускай прасторы „Робім разам”. Але з кароценькай справаздачы нельга нават даведацца ў чым справа. Паўсюдна вядома, што беларусы, якія з’ехалі ў Польшчу, цяпер крыху разгубленыя, многія страцілі проста веру ў дэмакратычныя змены ў Беларусі. Пра гэта ў інфармацыі з сустрэчы не ўспамінаецца. У ёй толькі напісана, што „было агучана шмат праблем, пачута шмат практычных падказак, як тут, у Польшчы, зрабіць сваё жыццё больш якасным, больш спакойным і абароненым”.

Выбачайце, сябры, але такога кшталту інфармацыя нагадвае камуністычныя часы. Але нават тады з інфармацыйных тэкстаў у дзяржаўных газетах можна было штосьці канкрэтнае даведацца хаця б чытаючы „паміж радкамі”.

У польскай інфармацыйнай прасторы таксама наглядаю нядобрыя з’явы. Бачу, што з кожным годам менш і менш у ёй рэгіянальнай і мясцовай тэматыкі. Нават у павятова-гмінных парталах перадаюцца надта сухія інфармацыі, часта мала істотныя і нецікавыя людзям. Там журналісты пазбягаюць бягучых мясцовых праблем, скажам, у гмінных самаўрадах, затое часта пішуць пра падзеі ў Польшчы і свеце.

Калісь я рабіў мясцовыя газеты ў Гарадку, Крынках і Міхалове. Для іншых тэм чым тутэйшыя ў нас быў толькі куточак з трыма калонкамі: „Там у Беластоку”, „Там у Варшаве” і „Там у свеце”.

Сённяшніх мясцовых рэдактараў я крыху разумею, бо пісаць на агульныя і нейтральныя тэмы больш бяспечна. У „мае часы” журналісты мелі больш свабоды. Падымаючы мясцовыя тэмы, найчасцей немагчыма прапусціць складаныя для войтаў і знатных асоб справы. Раней яны былі больш памяркоўнымі, спакойна рэагавалі на крытыку і тлумачыліся ў наступных нумарах газеты. Дыскусія часам працягвалася некалькі месяцаў. А сёння нават звычайны радны адчувае сябе настолькі важным і некранальным, што адразу падпаўшага яму журналіста палохае судом.

Іншая справа, што сённяшнія невялікія тэле- і інтэрнэт-рэдакцыі надта бедныя, журналісты там зарабляюць капейкі. Боязь перад судом сапраўды абмяжоўвае іх адвагу, бо ані яны, ані рэдакцыя не могуць сабе дазволіць на адвакатаў. Для крытыкі яшчэ ёсць месца толькі ў Фейсбуку і іншых сацсетках, хаця гэта не тое, бо яна там хутка знікае. Ведаю войта са шматгадовым стажам, якому напляваць на такую крытыку. Як правіла ён гэтага нават не чытае. І яму з гэтым вельмі добра. Сабакі брэшуць, а караван едзе далей – толькі смяецца. 

Зразумела, я ажно такога ігнаравання не ўспрымаю, паколькі абавязак мясцовых чыноўнікаў – прыслухоўвацца да голасу жыхароў і рэагаваць на крытыку. Аказваецца, аднак, што часцей за ўсё гэта ўжо толькі тэорыя.

Юрка Хмялеўскі, Галоўны рэдактар

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (263) – 15.05.1762 г. у Несьвіжы памёр Міхал Казімір „Рыбанька” Радзівіл (нар. 13.06.1702 г.), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мэцэнат. У 1726 г. распачаў аднаўленьне замку ў Несьвіжы, збуранага швэдамі ў 1706 г., у 1750 г. аднавіў дзейнасьць Несьвіжскай друкарні і адкрыў корпус кадэтаў. Заснаваў першыя ў Беларусі мануфактуры, м. інш.: фаянсавую ў Новым Сьвержні, пэрсіярню (шаўковых паясоў) у Слуцку, і супольна з жонкай Уршуляй сарганізаваў тэатар ды музычную, вакальную і балетную школы.
  • (143) – 15.05.1882 г. на станцыі Лясная Наваградзкага пав. нар. Уладыслаў Галубок (расстраляны саветамі 28.09.1937 г. у Менску), адзін з заснавальнікаў сучаснага беларускага тэатру, драматург, акцёр, рэжысёр.
  • (120) – 15.05.1905 г. быў упершыню надрукаваны верш Янкі Купалы  „Мужык” (у газэце „Северно-Западный Край”).
  • (94) – 15.05.1931 г. у Варшаве пакончыў жыцьцё самагубствам прафэсар Леон Пэтражыцкі (нар. 13.04.1867 г. у Калантаеве Сеньненскага пав. на Віцебшчыне), вядомы прававед, сацыёляг. Пахаваны на Павонзках.
  • (89) – 15.05.1936 г. у Вялікім Бары Хойніцкага раёна нар. Барыс Сачанка (пам 5.07.1995  г. у Менску), пісьменьнік, перакладчык з сэрбскай, славацкай, польскай моваў. Адкрывальнік і выдавец літаратурнай спадчыны Беларусаў з цэлага сьвету.
  • (54) – 15.05.1971 г. адкрыцьцё у Лёндане беларускай бібліятэкі й музэя ім. Францішка Скарыны – беларускага грамадзка-культурнага асяродка.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com