Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Мілагучныя 106-ыя ўгодкі БНР у Беластоку

25 сакавіка 2024 г.

Святочны канцэрт з удзелам сімфанічнага аркестра „Classic-Modern Orchestra”. Узровень як мінімум еўрапейскі, а як максімум – сусветны Фота Юркі Хмялеўскага

Сёння 106-ыя ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі. Вечарам удзельнічаў я ў святочным канцэрце, які прайшоў у Падляшскай філармоніі ў Беластоку. Такога буйнога і на такім высокім узроўні мерапрыемства, прысвечанага Акту 25 Сакавіка, яшчэ ў нас не было. Канцэртная зала была запоўнена амаль да апошняга месца. Сабраліся…

Дзённік рэдактара

Выбарчая кампанія на фоне гісторыі і традыцый

23 сакавіка 2024 г.

Першыя гады жыцця Ася Чабан правяла ў школе ў Востраве Фота Януша Корбеля

Сёння ў сваім Паўднёвым Востраве і наваколлі правёў я невялікую выбарчую акцыю, дапамагаючы Асі Чабан з Крынак, якая ў нашай акрузе балатуецца ў радныя гміны. Менавіта я ёй гэта прапанаваў і яна згадзілася. Жыве, праўда, у Крынках, але вёскі ў нашай акрузе ёй вельмі блізкія….

Дзённік рэдактара

Неасэнсаванае нязручнае мінулае

18 лютага 2024 г.

Вокладка кнігі „Kamienie musiały polecieć. Wymazywana przeszłość Podlasia” Анэты Прымака-Онішк

Сёння пабываў я ў кафэ „Zmianа Klimatu” ў Беластоку на вялікай аўтарскай сустрэчы, на якой мая зямлячка з Кнышэвіч Анэта Прымака-Онішк прэзентавала сваю навейшую кнігу „Kamienie musiały polecieć. Wymazywana przeszłość Podlasia”. Прадбачваў, што з’явіцца шмат людзей, але ажно такога натоўпу, прызнаюся, не спадзяваўся. Яшчэ на…

Дзённік рэдактара

Стыпендыя, якая дае крылы

1 лютага 2024 г.

Момант уручэння мне стыпендыі маршалка Фота Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства

Сёння падчас цырымоніі ў Падляшскай оперы і філармоніі атрымаў я прэстыжную гадавую стыпендыю ад маршалка ваяводства ў галіне мастацкай творчасці, прасоўвання культуры і догляду за помнікамі. Дазволіць мне гэта напісаць урэшце, а папраўдзе скончыць, кнігу пра вядомага „прарока” Ілью з Грыбоўшчыны і яго славуты Вершалін….

Дзённік рэдактара

Чым далей у лес, тым больш грыбоў

3 студзеня 2024 г.

Невядомы дагэтуль здымак шудзялаўскага касцёла, знойдзены ў Інтэрнэце Кастусём Шыталем. Высокія крыжы гэта след даўніх могілак, што былі вакол

Зноў заглыбіўся я ў мінулае свайго роднага староння. Ужо даўно ўсвядоміў сабе з як вельмі старадаўніх зямель паходжу. Пра Крынкі і маё Вострава згадваюць дакументы „Літоўскай метрыкі”. У XV i XVI стагоддзі. А першы пісаны след адносна Крынак ажно з 1424 г. – у адным…

Дзённік рэдактара

Абазналіся… бывае

17 снежня 2023 г.

У Фейсбуку распаўсюдзіў я цудаўнае фота з даваенных Крынак, якое паставіў Томэк Вісьнеўскі, які гадамі займаецца даследаваннем і папулярызацыяй жыдоўскай перадусім тэматыкі. Напісаў ён, што фота прадстаўляе Юзэфа дэ Вірыёна, апошняга ўласніка маёнтку ў Крынках. Для мяне было гэта сенсацыйнае адкрыццё. Калі пабачыў элегантнага маладога…

Дзённік рэдактара

Перамены ў Польшчы наступілі, а што з таго беларускай меншасці?

11 снежня 2023 г.

Беларуская дыяспара Беластокa часта сустракаецца ў хабе „Новая Зямля”, куды аўтахтоны беларусы заходзяць толькі зрэдку Фота з Фейсбука

Сёння скончылася ў Польшчы кіраванне партыяй „Права і справядлівасць”. Хаця 15 кастрычніка ў парламенцкіх выбарах гэтая групоўка перамагла, то не набрала дастатковай колькасці галасоў, каб мець большасць у Сейме. Таму адразу было вядома, што ўладу ў дзяржаве перойме Грамадзянская кааліцыя разам з Трэцяй дарогай і…

Дзённік рэдактара

Вартасць новага погляду на класіку

14 лістапада 2023 г.

Кадр з навейшай экранізацыі „Знахара” З матэрыялаў для прэсы

На сайце Netflix паглядзеў я фільм „Знахар” – новую экранізацыю вядомага рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча. З’явіўся ён у канцы верасня і з месца пачаў біць рэкорды праглядаў не толькі ў Польшчы, але і за мяжой. Ужо праз тыдзень заняў другое месца ў рэйтынгу самых папулярных неангламоўных…

Дзённік рэдактара

Усё пазнаецца ў параўнанні

29 кастрычніка 2023 г.

Сцэна са спектакля „Святло ў цемры” Фота Юркі Хмялеўскага

Надта прыемны і кранальны душу вечар у Лялечным тэатры ў Беластоку. Гэта быў апошні акорд сёлетняга фестывалю „Бардаўская восень”, які два дні раней стартаваў у Бельску-Падляшскім. Арганізуе яго цяпер Фонд Тутака ў іншым фармаце і на значна вышэйшым узроўні як калісь. Шкада толькі, што няма…

Дзённік рэдактара

У маім бацькоўскім доме…

14 кастрычніка 2023 г.

Заўтра ў Польшчы парламенцкія выбары. У бацькоўскім доме ў Востраве гляджу беларускае тэлебачанне. Кажуць у ім, што Польшча – на парозе грамадзянскай вайны, бо выбарчыя вынікі будуць сфальсікаваныя і палякі выйдуць на вуліцу пратэставаць. Ідыёты – лукашэнкаўскія прапагандысты нешта цалкам паблыталі. Не хапала толькі, каб…

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (376) – у ліпені 1649 г. Багдан Хмяльніцкі накіраваў на беларускія землі 15-тысячнае казацкае войска на чале з Міхайлам Крычэўскім, каб перашкодзіць войскам Вялікага Княства Літоўскага на чале з Янушам Радзівілам уступіць на абнятую паўстаньнем Украіну. 31 ліпеня казацкія войскі былі разбітыя пад Лоевам, а сам М. Крычэўскі загінуў.
  • (122) – 4(17).07.1903 г. у Коўне памёр Мікалай Авэнарыус, пэдагог, краязнавец (нар. 31.08.(12.09.) 1834 г. у Царскім Сяле). Закончыў Пэдагагічны Інстытут у Пецярбурзе. У 1864 г. заснаваў Маладзечанскую Настаўніцкую Сэмінарыю. У 1864-1885 гг. быў інспэктарам Александрыйска-Марыінскага Інстытуту ў Варшавае, потым Беластоцкага Настаўніцкага Інстытуту. У 1885-1890 гг. займаўся раскопкамі курганоў на беларускіх землях.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com