Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Было „Басовішча” – будзе „Tutaka”

Беластоцкая фундацыя „Tutaka” дасягнула свайго, каб падняць спадчыну легендарнага фестывалю „Басовішча”, які з-за арганізацыйных праблем скончыўся ў 2019 г. на юбілейным 30-тым выпуску. Стала вядома, што адноўленая імпрэза адбудзецца 6-7 жніўня ў тым самім месцы, у Барыку ў Гарадку. Пра гэта ў Радыё Рацыя паведаміў у канцы чэрвеня старшыня фонду Павел Станкевіч. Фестываль музыкі маладой Беларусі „Басовішча” ператвораны будзе ў Фестываль абуджаных беларусаў „Tutaka”.

Такая імпрэза мае быць маніхвестацыяй салідарнасці з беларускім народам, які змагаецца за свабоду і дэмакратыю. „Басовішча” таксама такую ідэю прыгожа здзяйсняла, збіраючы вакол рокавай сцэны на лясной паляне ў Гарадку беларусаў ад нас і з Беларусі, даючы магчымасць пачуцця нацыянальнай свабоды. Перадусім у выглядзе энергетычнай музыкі з тэкстамі, за якія ў сённяшняй Рэспубліцы Беларусь саджаюць за краты.

Фестываль „Tutaka” будзе мець аднак крыху іншы – шырэйшы – фармат, навязваючы да культурнай магутнасці Вялікага княства Літоўскага ў сучасным вымярэнні. Спісак выступоўцаў пакуль яшчэ невядомы. Напэўна зайграюць некаторыя гурты, якія выступалі на „Басовішчы”. З Беларусі з амаль закрытымі межамі гуртоў і ўдзельнікаў на жаль не будзе. Змогуць выступіць толькі музыкі, якія апынуліся ў эміграцыі. Напэўна ў Барык з’едзе і шмат беларускай дыяспары. Сярод публікі будуць вядома і беларусы з Падляшша, таксама палякі. Паколькі адноўлены фестываль гэта маніхвестацыя салідарнасці з Беларуссю на сцэне выступяць напэўна і польскія гурты.

Так як „Басовішча” Фестываль абуджаных беларусаў „Tutaka” пройдзе пад бела-чырвона-белымі сцягамі. Можна спадзявацца, што будзе іх мора.

У тым жа часе, 7 жніўня, побач у Міхалове адбудзецца беларускі фольк-фестываль „Прымацкая бяседа”. Там таксама, магчыма, будзе нейкі бел-чырвона-белы акцэнт. У гурце „Прымакі” спявае між іншым дачка Паўла Латушкі, Яна, якая ў знак салідарнасці з „абуджаным” беларускім народам 20 чэрвеня на Свяце беларускай культуры ў Беластоку расцягнула гістарычны бел-чырвона-белы сцяг.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (161) – 21.06.1864 г. у Бялевічах каля Слуцка нар. Аляксандр Сержпутоўскі, этнограф і фальклярыст. Закончыў Нясьвіжскую настаўніцкую сэмінарыю (1884) і Археалягічны інстытут у Пецярбургу (1904). Настаўнічаў у Слуцкім і Мазырскім паветах (1884–1893), працаваў у этнаграфічным аддзеле Рускага
  • (152) – 21.06.1873 г. у Пеліканах ля возера Палік пад Барысавам памёр Вацлаў Пелікан (нар. 11.09.1790 г. у Слоніме), мэдык, грамадскі і палітычны дзеяч.
  • (117) – 21.06.1908 г. у в. Прысынак (зараз Узьдзенскі р-н) нар. Павал Шыдлоўскі, дзеяч самадзейнага мастацтва, заснавальнік Прысынкаўскага – аднаго са старэйшых самадзейных хароў Беларусі. Памёр 1.02.1992 г.
  • (117) – 21.06.1908 г. у Старэве на Случчыне нар. Сьцяпан Майхровіч, літаратуразнаўца. У  1943-1944 гг. рэдагаваў газэту “Белостокская правда”, пасьля вайны заняўся літаратуразнаўствам, напісаў манаграфіі пра Янку Лучыну, Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, Максіма Багдановіча, Францішка Багушэвіча, Янку Брыля, Івана Шамякіна ды гісторыю беларускай літаратуры. Памёр 1.07.1981 г. у Менску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com