Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Беластоцкі беларускі інтэрнет-музей і яго стваральнік

Аляксей Трубкін (Фота Міхала Сцепанюка/Polskie Radio Białystok)
Аляксей Трубкін
(Фота Міхала Сцепанюка/Polskie Radio Białystok)

З лета мінулага года ў Фейсбуку існуе асаблівая старонка, прысвечана беларускасці ў Беластоку ў мінулым. Пад адрасам „Беластоцкі беларускі музей” змешчаны архіўныя дакументы, фатаграфіі, выцінкі з даўніх беларускіх газетаў. Гэту вартасную і надта цікавую старонку стварыў і яе вядзе Аляксей Трубкін, журналіст Беларускага Радыё Рацыя. Ён родам з Новаполацка, але ўжо звыш дзесяці гадоў жыве ў Беластоку. Яго вельмі зацікавіла беларуская гісторыя нашага горада. У рамках гістарычна-краязнаўчага праекту „Беларускія сляды ў Беластоку” Трубкін стварыў мапу, на якой пазначаны месцы звязаныя з гісторыяй, культурай, асветай ды палітычнай дзейнасцю беларускага асяроддзя. Графічна мапу выканала беластоцкая мастачка Паўліна Гайда. А Трубкін як аўтар зрабіў яшчэ яе інтэрнэт-версію і пачаў ладзіць пешыя шпацыры-экскурсіі па пазначаных на ёй месцах.

Кім з’яўляецца стваральнік такога незвычвйнага і вартаснага „музея”? Аляксей Трубкін стаў цікавіцца польскімі беларусамі, асабліва беларускай мінуўшчынай Беластока, калі стаў студэнтам беларусістыкі ў тутэйшым універсітэце. У нейкім інтэрв’ю сказаў ён, што асабліва паўплывалі на гэта заняткі, якія вялі прафесары Алег Латышонак і Яўген Мірановіч.

Трубкін трапіў у Беласток па польскай праграме імя Каліноўскага. Ён быў моладзевым актывістам, сябрам Партыі БНФ. Напрыканцы снежня 2006 г. на мытні ў Гродне яму і трох яго сябрам-каліноўцам былі затрыманы ноўтбукі. Пасля паўгода беларускія службы зрабілі з гэтага вялікую афёру. На першым тэлеканале ў вечаровым эфіры было сказана, што ў ноўтбуках „чатырох маладых актывістаў апазіцыі, якія вучацца ў Польшчы” былі знойдзены… электронная энцыклапедыя мін і выбуховых матэрыялаў, „Настольная кніга тэрарыста”, матэрыялы па правядзенні тэрактаў і яшчэ кніга „100 спосабаў самазабойства”. Трубкін назваў гэта правакацыяй, бо як гаварыў тады журналістам, яго камп’ютар быў практычна чысты, „было ў ім толькі крыху музыкі і нейкіх там гульняў”. На яго думку, „за паўгода можна было туды „ўліць” чаго заўгодна”…

Летам 2011 г. Трубкін ноч правёў за кратамі ў родным Новаполацку за ўдзел у апазіцыянай акцыі маўклівага пратэсту.

Пасля такіх бурлівых здарэнняў і заканчэння ў 2012 г. беластоцкага ўніверсітэту Аляксей Трубкін, працуючы на Рацыі, поўнасцю аддаўся распрацоўцы гісторыі „беларускага Беластоку”. Цікава, што чагосьці такога не прыдумаў ніхто з тутэйшых беларусаў, а толькі прыезжы. Тым не менш гэта ёсць добры прыклад, каб такія старонкі ўзніклі ў іншых нашых гарадах ды мястэчках (гмінах). Але каб зберагчы нашу спадчыну ад забыцця, такія віртуальныя праекты недастатковыя. Патрэбныя яшчэ паралельна з імі трывалыя экспазіцыі і друкаваныя кніжкі. 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (184) – 6.06.1841 г. у Мількаўшчыне на Гарадзеншчыне нар. Эліза Ажэшка (з дому Паўлоўская), польская пісьменьніца. Памерла 18.05.1910 г. у Гродне, пахаваная на старых каталіцкіх могілках.
  • (91) – 6.06.1934 г. у Ленінградзе памёр Браніслаў Эпімах-Шыпіла, культурна-асьветны беларускі дзеяч, адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэньня ў Пецярбурзе. Нар. 4.09.1859 г. у фальварку Будзькаўшчына Лепельскага пав., закончыў Пецярбургскі унівэрсытэт (1886), з 1891 г. працаваў у бібліятэцы
  • (75) – 6.06.1950 г. у Клянах Дубровенскага раёна нар. Аляксей Дудараў, сучасны беларускі драматург.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com