Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Беларусь today

Гродна. Па дарозе з чыгуначнага на аўтавакзал (Фота Юркі Хмялеўскага)
Гродна. Па дарозе з чыгуначнага на аўтавакзал
(Фота Юркі Хмялеўскага)

У палове лютага спатрэбілася мне з’ездзіць у Мінск. Праўда, у Беларусі бываю даволі часта, нават па некалькі разоў у год, але не далей за Гродна ці Ваўкавыск. А ў беларускай сталіцы не быў я ўжо больш за дзесяць гадоў.

Дабрацца ў Мінск вырашыў я цягніком у Гродна, а далей на аўтобусе. 350 км дарогі гэта ў сённяшнім свеце не так ізноў шмат, але падарожжа заняло мне папраўдзе ўвесь дзень. Звыш гадзіны цягнік прастаяў на мяжы, а ў Гродне столькі ж прыйшлося яшчэ пачакаць аўтобуса. Так што ў Мінску быў я пасля 20-ай (мясцовага часу, на дзве гадзіны пазней як у нас), з Беластока выехаў у 10.30.

Сярод пасажыраў цягніка амаль нікога не было з Польшчы. У маім купэ апрача мяне ўсе гэта былі грамадзяне Беларусі. Ехалі на радзіму, каб пабыць пару дзён з сем’ямі і зноў вяртацца ў Польшчу. Хто-то на працу, а пераважна ва ўніверсітэт ці іншую вышэйшую навучальную ўстанову. Гэта студэнты з картамі паляка, якіх усё больш і больш вучыцца ў Польшчы.

– Вы надоўга едзеце ў Беларусь? – па-расейску спытаўся ў мяне беларускі пагранічнік, крыху здзіўлены, навошта туды еду. – Бо калі на даўжэй як пяць дзён, трэба зарэгістравацца, – папярэдзіў.

З Гродна ў Мінск найхутчэй дабрацца на маршрутцы, якія ездзяць штопаўгадзіны. На аўтавакзале з гукаўзмацняльнікаў прыемна было пачуць голас жанчыны, якая чыста па-беларуску аб’яўляла пра ад’езды аўтобусаў. Хаця паўсюдна, вядома, усе гавораць тут па-расейску.

Час-пік у мінскім метро (Фота Юркі Хмялеўскага)
Час-пік у мінскім метро
(Фота Юркі Хмялеўскага)

Па дарозе ў Мінск, пакуль было яшчэ відна, я ўважліва прыглядаўся краявідам навокал. Машын у два бакі было намнога менш чымсьці, скажам, на аналагічным шляху з Беластока ў Варшаву. У нас большы рух ёсць нават на ваяводскіх, а то і неаднойчы павятовых дарогах. Успомнілася мне, як у пачатку 2000-х гадоў станам беларускіх дарог захапляліся прыезджыя з Польшчы, у тым ліку некаторыя „незалежныя” варшаўскія палітыкі. Але хапіла пятнаццаці гадоў, каб камунікацыйная інфраструктура ў Польшчы стала нашмат лепшай і болей камфортнай. Безумоўна, паўплывала на гэта ўступленне краіны ў Еўразвяз, адкуль прыйшлі мільярды еўра і не толькі на будову дарог.

На аўтавакзале ў Мінску сустрэў мяне Алесь, з якім знаёмы я яшчэ з 90-х гадоў. Ён няспынна намагаецца размаўляць толькі па-беларуску.

– Можаце пачаставаць мяне папяросам? – зачапіў нас нейкі бомж.

– Мы не разумеем вашай „імперскай мовы” – зажартаваў Алесь.

– Ну што вы, хлопцы, я ж – хахол…

Алесь ёсць нешматлікім у Беларусі прыватным прадпрымальнікам, вядзе тры спажывецкія крамы, працуе ў яго звыш дваццаці асоб. Спярша забраў мяне ў гіпермаркет, каб пасля працы зрабіць пакупкі. Аграмадны цэнтр, у які мы заехалі, пабудаваны нядаўна. Выглядае ён аднак крыху інакш чымсьці польскія гандлёвыя галерэі. Напрыклад, на апошнім ажно чацвёртым паверсе замест кіно, як скажам у Альфе ў Беластоку, тут… каток (lodowisko). Але ўжо агульны прадавальны зал такі як ва ўсім свеце. Прыглядаюся цэнам, якія на большасць прадуктаў і тавараў вышэйшыя чым у Польшчы. Прашу Алеся растлумачыць, як цэны маюцца да заробкаў.

Аб‘ява пра канцэрт Вольскага на плошчы Якуба Коласа. Прыкмета лібэралізацыі ўлады ў адносінах да беларускасці (Фота Юркі Хмялеўскага)
Аб‘ява пра канцэрт Вольскага на плошчы Якуба Коласа. Прыкмета лібэралізацыі ўлады ў адносінах да беларускасці
(Фота Юркі Хмялеўскага)

– Зарплаты ў нас у сярэднім амаль напалову меншыя чым у вас, – кажа Алесь.

– Як тады жыць? – дапытваюся.

– Трэба ўлічыць тут адносна танныя яшчэ цэны на газ, электраэнергію, бензін і камунальныя паслугі, – тлумачыць Алесь. – Але і яны пастаянна даражэюць, да дабра ў нас не ідзе…

Калі з пакупкамі едзем назад, бачу рассветлены ўвесь горад. У Мінску пад ілюмінацыяй не толькі як у нас гістарычныя помнікі, цэрквы і касцёлы, але нават фасады шматпавярховага жыллёвага будаўніцтва. Гэта ж каштуе. А тут якраз па радыё перадаюць інфармацыю, што Лукашэнка зноў паляцеў у Маскву на перагаворы наконт будучыні Беларусі.

– Чым гэта ўсё скончыцца, інкарпарацыяй Беларусі Расіяй? – пытаю Алеся.

– Лукашэнка пэўна нешта старгуе, а ўзамен у расійскія рукі пойдуць чарговыя беларускія канцэрны. Ён будзе да канца абараняць незалежнасць Беларусі, бо інакш перастане быць кіраўніком дзяржавы.

Амаль увесь наступны дзень у Мінску прысвяціў я прафесійным справам, у тым ліку і „Часопіса”, ладзячы м.інш. кантакт з новай аўтаркай. Знайшоў, аднак, час, каб прайсціся па цэнтры. Мінск чамусьці падаўся мне шэрым і сумным. Мабыць таму, што дзень быў пахмурны. Заўважыў я прыкметы лібэралізацыі ўлады ў адносінах да беларускасці. У падземных пераходах легальна ўжо прадаюцца гаджэты з гістарычнай сімволікай Беларусі. У кнігарнях шмат незалежнай гістарычна-краязнаўчай літаратуры. На паліцы знайшоў я нават кніжку беларускага гісторыка з Беластока, праф. Алега Латышонка, якога погляды на мінулае Беларусі ў многім супярэчлівыя з цяперашняй беларускай дзяржаўнай ідэалогіяй. Ну і вулічныя і ў метро стэнды з плакатамі канцэрта Лявона Вольскага, што яшчэ некалькі гадоў таму было немагчымае з увагі на спісак „забароненых” музыкаў.

Каб атрымаць Карту паляка, не трэба нават быць карэнным палякам, а польскай мове сяк-так можна навучыцца на курсах (Фота Юркі Хмялеўскага)
Каб атрымаць Карту паляка, не трэба нават быць карэнным палякам, а польскай мове сяк-так можна навучыцца на курсах
(Фота Юркі Хмялеўскага)

Назаўтра, едучы назад у Беласток, меў я ўражанне, што цяпер толькі хто можа з Беларусі з’язджае за лепшым жыццём за мяжу, а найбольш у Польшчу. Алесь прызнаўся, што яго старэйшая дачка ў Празе, а сярэдняя вучыцца ў тэхнікуме ў польскім Ключборку. Самая меншая пайшла толькі ў школу, але і яе бацька будзе старацца выправіць у Польшчу. – Бо ў Беларусі якія цяпер перспектывы, хіба што ісці працаваць у міліцыю, – тлумачыў мне Алесь.

А ў цягніку, якім я вяртаўся з Гродна ў Беласток, усе два вагоны былі запоўнены рускамоўнай моладдзю, пераважна дзяўчатамі, з картай паляка. Атрымаць такі дакумент, аказваецца, цяпер даволі лёгка. Не трэба быць карэнным палякам, а польскай мове сяк-так можна навучыцца на курсах, пра што аб’явы я бачыў і ў Гродне, і ў Мінску. Аказваецца, карту паляка маюць таксама многія свядомыя беларусы, у тым ліку апазіцыянеры. Мабыць яны не адчуваюць сябе палякамі, але кан’юнктуральна афармляюць такі дакумент, каб толькі з’ехаць з Беларусі, часова, а то і назаўсёды.

Незалежныя гістарычныя выданні, таксама аўтараў беларусаў з Польшчы, прадаюцца ўжо свабодна. Яшчэ адна прыкмета лібэралізацыі ўлады ў адносінах да беларускасці (Фота Юркі Хмялеўскага)
Незалежныя гістарычныя выданні, таксама аўтараў беларусаў з Польшчы, прадаюцца ўжо свабодна. Яшчэ адна прыкмета лібэралізацыі ўлады ў адносінах да беларускасці
(Фота Юркі Хмялеўскага)

Мяне суцяшае толькі тое, што падобныя настроі, як цяпер у Беларусі, былі ў Польшчы 30 – 40 гадоў таму.

Юрка Хмялеўскі

Галоўны рэдактар

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (771) – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам.
  • (649) – у 1376 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з князямі Кейстутам, Ягайлам, Любартам зваявалі Любліншчыну і Сандамершчыну і падышлі аж пад Кракаў. Вярнуліся зь вялікай здабычай дамоў.
  • (431) – 1494 г. – атрыманьне горадам Высокае самакіраваньня паводле магдэбургскага права.
  • (221) – 1.06.1804 г. у Наваспаскім на Смаленшчыне нар. Міхал Глінка, кампазітар, заснавальнік рускай клясычнай музыкі. Найбольш вядомыя яго творы: оперы „Жыцьцё за цара” (1836), „Руслан і Людміла” (1842), „Вальс-фантазія” (1839), скерца для аркестра „Камарынская” (1848). Памёр 15.02.1857 г. у
  • (132) – 1.06.1893 г. у Варшаве памёр Аляксандр Валіцкі (нар. 27.01.1826 г. у Вільні), кнігар, выдавец, музычны крытык і сьпявак, выканаўца песень Станіслава Манюшкі і першы ягоны бібліёграф (у 1873 г. выйшла яго кніга пра С. Манюшку).
  • (88) – 1.06.1937 г. з вакна будынку Народнага Камісарыята Унутраных Спраў БССР у Менску выкінуўся Мікалай Галадзед (нар. 21.05.1894 г. у Старым Крыўцы каля Новазыбкава), дзяржаўны дзеяч БССР, у 1927-1937 гг. старшыня СНК БССР. 14.06.1937 г. арыштаваны ў Маскве і накіраваны ў Менск.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com