Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    15. „Janeczak”

    Za Niemca wielmi niŭdziacznym było być sołtysam wioski. Naznaczali ich akupanty, kab życielam pieradawali ŭsiakija zahady nimieckaj administracji i Gestapa. Sałtyse byli asabisto adkaznyja za wykonwannie hetych kamandaŭ. Pieradusim mieli abawiazak dapilnawać, kab haspadare addawali Niemcam nałożanyja na ich kantyhienty zboża, miasa ci małaka i...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    1. Hulkajučy na komunizm z-za šafy

    Morza szum, ptaków śpiew Złota plaża pośród drzew Wszystko to w letnie dni Przypomina ciebie mi Przypomina ciebie mi Sia-la-la-la-la-la-la-la-la-la Sia-la-la-la-la-la-la-la-la-la (Czerwone Gitary, Historia jednej znajomości, 1966) Uže ne pryhanu, jaki byv peršy film, kotory mniê dovełosie pohlediêti v svojôm žyci. Ale pomnitsie, što siête…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Бізнес і палітыка

Сямяцічы, 8 чэрвеня 2021. Прэзідэнт Анджэй Дуда і шэф фірмы Пронар Сяргей Мартынюк Fot. Kancelaria Prezydenta RP
Сямяцічы, 8 чэрвеня 2021. Прэзідэнт Анджэй Дуда і шэф фірмы Пронар Сяргей Мартынюк
Fot. Kancelaria Prezydenta RP

Прэзідэнт Анджэй Дуда пасля таго, як сустрэўся ў Бельску-Падляшскім з прадстаўнікамі нашай меншасці, на другі дзень, 8 чэрвеня, наведаў у Сямятычах адну з васьмі фабрык фірмы Пронар. Пачэснага госця прывітаў галоўны яе ўласнік Сяргей Мартынюк. Ён таксама беларус, хаця адкрыта пра гэта не гаворыць і не вельмі з намі атаясамліваецца. Мартынюк Анджэя Дуду правёў па фабрыцы, паказаў таксама выставачны цэнтр, у якім можна пабачыць сельскагаспадарчыя і камунальныя машыны і прылады, якія вырабляе Пронар.

Прэзідэнт быў пад уражаннем таго, што пабачыў. Хваліў Мартынюка за тое, што на працягу 33 гадоў раскруціў на Падляшшы такі магутны бізнес, які цяпер дае працу для амаль трох тысяч працаўнікоў, а машыны з Пронару прадаюцца ў 70-ці краінах свету.

Мартынюк сказаў, што яго фірма ўзнікла і развіваецца выключна за польскі капітал. Гэта не да канца праўда. Пронар з невялікага спачатку прадпрыемства ў Нарве разросся ў гіганцкі канцэрн дзякуючы перадусім велізарным кантрактам з Беларуссю і затым з іншымі былымі савецкімі рэспублікамі. Навязаць эканамічныя кантакты з Мінскам Мартынюку дапамаглі Сакрат Яновіч, Віктар Стахвюк і Яўген Мірановіч. На пачатку 1990-х гадоў як прадстаўнікі Беларускага дэмакратычнага аб’яднання дамовіліся яны з міністрамі першага ўраду Рэспублікі Беларусь на пастаўкі Пронарам збожжа і іншай сельскагаспадарчай вытворчасці з Польшчы, якой не было тады куды дзяваць. Гэта быў бартэр. Пронар атрымоўваў не грошы, але танную сыравіну, штучныя угнаенні, а найбольш гатовыя кампаненты з Мінскай трактарнай фабрыкі.

Урад адроджанай Беларусі адкрыў эканамічны шлях Мартынюку як беларусу. Дамова (на жаль толькі джэнтльменская) была такая, што скарыстае на гэтым беларуская меншасць на Падляшшы. Пронар меў дапамагаць фінансава нашым арганізацыям у культурніцкай і выдавецкай дзейнасці. Нічога з гэтага аднак не атрымалася.

Нягледзячы на тое нікому невядомая суполка з перыферыйнай Нарвы хутка ператварылася ў вядучага ў Польшчы і Еўропе прадуцэнта мантаваных у сябе трактароў. Пасля фірма дынамічна развівалася ў іншых галінах сельскай і камунальнай тэхнікі. Нядаўна Пронар пабудаваў у Нарве нават невялікі аэрапорт і купіў чатыры самалёты, каб паветраным шляхам хутка кантактавацца з кліентамі ва ўсім свеце.

Выставачны цэнтр Пронару ў Сямятычых, які займае дзесяць гектараў, быў адкрыты ў палове траўня гэтага году. З гэтай нагоды Мартынюк запрасіў падляшскага ваяводу і маршалка ваяводства, з Варшавы прыехаў нават міністр Яраслаў Говін.

Узнікае пытанне, чаму высока пастаўленыя палітыкі – пры кожнай уладзе ў Польшчы – часта бываюць у фірме Мартынюка. Па-першае такога маштабу бізнес прыносіць карысці таксама рэгіёну і краіне, бо дае працу тысячам жыхароў і прыбытак у казну ў выглядзе падаткаў. Сённяшняй уладзе асабліва да спадобы тое, што Пронар гэта нешматлікая такая магутная фірма ў Польшчы, якая не прададзена дагэтуль, хаця б часткова, замежным інвестарам. Па-другое цесныя сувязі з уладай краіны гэта частка перадуманай стратэгіі фірмы. Такі магутны бізнес немагчыма ўжо весці і развіваць без замежных кантрактаў, якія заключаюцца на ўрадавым узроўні. Мартынюк добра гэта ведае. Без прыхільнасці уладаў і іхняй рэкамендацыі ці дзяржаўных заказаў праваліўся ўжо не адзін буйны бізнес.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў красавіку

    895 – У летапісах пад 1128 годам упершыню ўспамінаецца горад Гародня (Городен, Городня, Гродна) ужо як значны абарончы, гаспадарчы й культурны цэнтар, сталіца Гарадзенскага Княства, якім валодаў князь Усевалад Давыдавіч. Улада яго прасьціралася таксама на землі паўночна-ўсходняй Беласточчыны ды паўднёва-ўсходнюю …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (979) – у 1044 г. пачаў княжаньне ў Полацку Усяслаў Брачыслававіч, званы Чарадзеем. Яго славутая дзейнасьць была апісана ў паэме „Слова аб паходзе Ігаравым”.
  • (727) – у 1296 г., узімку ды вясною, крыжакі на чале з магістрам Райбэргам (загінуў потым у бітве зь беларускімі воямі) і Зуцвэртам напалі на Гарадзенскае Княства. Асабліва цяжкія страты панесьлі жыхары цяперашняй Аўгустоўшчыны, Дуброўшчыны ды Сакольшчыны.
  • (475) – 1.04.1548 г. памёр Жыгімонт І Стары, вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы (нар. 1.01.1467 г.). Пры ім быў уведзены Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 г.
  • (146) – 1.04.1877 г. у Дабрасельцах на Гарадзеншчыне нар. Васіль Захарка, прэзыдэнт Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1928-1943 гг. З 1923 г. жыў у Празе Чэскай, дзе памёр 14.03.1943 г. і пахаваны там на Альшанскіх могілках.
  • (80) – 1.04.1943 г. у бэрлінскай турме памёр а. Антон Неманцэвіч (нар. 8.02.1893 г. у Пецярбургу), першы экзарх беларускай уніяцкай царквы (1939), уніяцкі сьвятар ў Альбэртыне і ў Сынкавічах, рэдактар часопіса „Да злучэньня” (1932 – 1937) і „Злучэньне” (1938).
  • (77) – 1.04.1946 г. у Ватэнштаце (Нямеччына) выйшаў першы нумар часопіса „Шляхам жыцьця”, рэдагаваны Хведарам Ільляшэвічам.
  • (34) – 01.04.1989 г. у Гданьску быў заснаваны гурток Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў. Старшынёй стала Ірына Гаданчук.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis