Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Бізнес і палітыка

Сямяцічы, 8 чэрвеня 2021. Прэзідэнт Анджэй Дуда і шэф фірмы Пронар Сяргей Мартынюк Fot. Kancelaria Prezydenta RP
Сямяцічы, 8 чэрвеня 2021. Прэзідэнт Анджэй Дуда і шэф фірмы Пронар Сяргей Мартынюк
Fot. Kancelaria Prezydenta RP

Прэзідэнт Анджэй Дуда пасля таго, як сустрэўся ў Бельску-Падляшскім з прадстаўнікамі нашай меншасці, на другі дзень, 8 чэрвеня, наведаў у Сямятычах адну з васьмі фабрык фірмы Пронар. Пачэснага госця прывітаў галоўны яе ўласнік Сяргей Мартынюк. Ён таксама беларус, хаця адкрыта пра гэта не гаворыць і не вельмі з намі атаясамліваецца. Мартынюк Анджэя Дуду правёў па фабрыцы, паказаў таксама выставачны цэнтр, у якім можна пабачыць сельскагаспадарчыя і камунальныя машыны і прылады, якія вырабляе Пронар.

Прэзідэнт быў пад уражаннем таго, што пабачыў. Хваліў Мартынюка за тое, што на працягу 33 гадоў раскруціў на Падляшшы такі магутны бізнес, які цяпер дае працу для амаль трох тысяч працаўнікоў, а машыны з Пронару прадаюцца ў 70-ці краінах свету.

Мартынюк сказаў, што яго фірма ўзнікла і развіваецца выключна за польскі капітал. Гэта не да канца праўда. Пронар з невялікага спачатку прадпрыемства ў Нарве разросся ў гіганцкі канцэрн дзякуючы перадусім велізарным кантрактам з Беларуссю і затым з іншымі былымі савецкімі рэспублікамі. Навязаць эканамічныя кантакты з Мінскам Мартынюку дапамаглі Сакрат Яновіч, Віктар Стахвюк і Яўген Мірановіч. На пачатку 1990-х гадоў як прадстаўнікі Беларускага дэмакратычнага аб’яднання дамовіліся яны з міністрамі першага ўраду Рэспублікі Беларусь на пастаўкі Пронарам збожжа і іншай сельскагаспадарчай вытворчасці з Польшчы, якой не было тады куды дзяваць. Гэта быў бартэр. Пронар атрымоўваў не грошы, але танную сыравіну, штучныя угнаенні, а найбольш гатовыя кампаненты з Мінскай трактарнай фабрыкі.

Урад адроджанай Беларусі адкрыў эканамічны шлях Мартынюку як беларусу. Дамова (на жаль толькі джэнтльменская) была такая, што скарыстае на гэтым беларуская меншасць на Падляшшы. Пронар меў дапамагаць фінансава нашым арганізацыям у культурніцкай і выдавецкай дзейнасці. Нічога з гэтага аднак не атрымалася.

Нягледзячы на тое нікому невядомая суполка з перыферыйнай Нарвы хутка ператварылася ў вядучага ў Польшчы і Еўропе прадуцэнта мантаваных у сябе трактароў. Пасля фірма дынамічна развівалася ў іншых галінах сельскай і камунальнай тэхнікі. Нядаўна Пронар пабудаваў у Нарве нават невялікі аэрапорт і купіў чатыры самалёты, каб паветраным шляхам хутка кантактавацца з кліентамі ва ўсім свеце.

Выставачны цэнтр Пронару ў Сямятычых, які займае дзесяць гектараў, быў адкрыты ў палове траўня гэтага году. З гэтай нагоды Мартынюк запрасіў падляшскага ваяводу і маршалка ваяводства, з Варшавы прыехаў нават міністр Яраслаў Говін.

Узнікае пытанне, чаму высока пастаўленыя палітыкі – пры кожнай уладзе ў Польшчы – часта бываюць у фірме Мартынюка. Па-першае такога маштабу бізнес прыносіць карысці таксама рэгіёну і краіне, бо дае працу тысячам жыхароў і прыбытак у казну ў выглядзе падаткаў. Сённяшняй уладзе асабліва да спадобы тое, што Пронар гэта нешматлікая такая магутная фірма ў Польшчы, якая не прададзена дагэтуль, хаця б часткова, замежным інвестарам. Па-другое цесныя сувязі з уладай краіны гэта частка перадуманай стратэгіі фірмы. Такі магутны бізнес немагчыма ўжо весці і развіваць без замежных кантрактаў, якія заключаюцца на ўрадавым узроўні. Мартынюк добра гэта ведае. Без прыхільнасці уладаў і іхняй рэкамендацыі ці дзяржаўных заказаў праваліўся ўжо не адзін буйны бізнес.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную
  • (157) – 1(13).07.1868 г. у Менску памёр Канстанцін Тышкевіч, гісторык, археоляг (нар. 17.02.1806 г. у Лагойску). Закончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828), у 1828-1836 гг. працаваў у Варшаве, удзельнічаў у паўстаньні 1930-1931 гг. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе ў 1842 г. з братам Яўстафіем заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцей. Быў адным з заснавальнікаў Віленскага музэя старажытнасьцей. У 1856 г. арганізаваў экспэдыцыю па Віліі. Першы склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў і замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў. Пахаваны ў Лагойску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com