Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Беларускія народныя фэсты на Гайнаўшчыне

6 верасня Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы заінаўгураваў свой сёлетні цыкл беларускіх народных фэстаў „І там жывуць людзі”.

6 верасня ў Пасечніках Вялікіх Фота арганізатараў
6 верасня ў Пасечніках Вялікіх
Фота арганізатараў

Першае такое мерапрыемства, адкладзенае ў часе з увагі на пандэмію каранавіруса, прайшло ў Пасечніках Вялікіх, што ў Гайнаўскай гміне. На сцэне спярша выступілі калектывы Чыжавяне з Чыжоў, Жаваранкі з Махнатага, Ручаёк з Белавежы. Пасля былі танцы з гуртамі Мэтро і Давід Шымчук Банд з Гайнаўкі ды Родны Кут з Нарвы. На фэсце сабралася даволі шмат людзей, недзе за сотню (з увагі на санітарныя абмежаванні ўдзедьнікаў можа быць да 150-ці). Былі гэта мясцовыя жыхары ды з навакольных мясцовасцей. Пастаянныя, якіх ужо няшмат, таксама іх гарадскія сем’і ды тыя, якія пражываюць толькі часова. Усе вельмі добра гулялі.

Падчас фэсту можна было набыць беларускую літаратуру, рукадзелле, сувеніры і прыняць удзел у конкурсах з прызамі. Таксама прэзентавалася фотавыстава са здымкамі з такіх мерапрыемстваў у мінулых гадах, якіх адбылося ўжо каля 70-ці.

6 верасня ў Пасечніках Вялікіх Фота арганізатараў
6 верасня ў Пасечніках Вялікіх
Фота арганізатараў

Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы фэсты з цыкла „І там жывуць людзі” ладзіць у супрацоўніцтве з гміннымі самаўрадамі ды солтысамі. Фінансуюцца яны галоўным чынам дзякуючы датацыі Міністэрства Унутраных Спраў і Адміністрацыі. Іх галоўная ідэя – ладзіць канцэрты беларускай музыкі ў вёсках, дзе не было такіх мерапрыемстваў або няма ўжо каму іх там ладзіць.

20 верасня фэст „І там жывуць людзі” адбыўся яшчэ ў вёсцы Жукі, што ў гміне Кляшчэлі. Чарговы пройдзе 4 кастрычніка ў Грабаўцы, у гміне Дубічы-Царкоўныя.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (91) – 18.12.1934 г. памёр у Вільні Альбін Стэповіч (нар. 18.03.1894 г. у Баранях Сьвянцянскага пав.), музыколяг, беларускі грамадзкі дзеяч і публіцыст, дэпутат польскага Сэйму у 1928-1930 гг. Пахаваны на Росах у Вільні побач брата кс. Кастуся Стэповіча (Казіміра Сваяка). 25 гадоў таму назад стараньнем братанкаў
  • (56) – 18.12.1969 г. у Менску памёр Пятро Глебка (нар. 6.07.1905 г. у Вялікай Усе каля Узды на Меншчыне), беларускі паэт. У 1930 г. закончыў Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт, друкаваўся з 1924 г. У 1927 г. выйшаў яго першы зборнік лірыкі „Шыпшына”. Збор твораў выдадзены ў Менску ў 4 тамах у 1984-1986 гг. Пахаваны на Усходніх могілках.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com