Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Беларускія летнікі для дзяцей і моладзі

Так як у мінулых гадах Аб’яднанне АБ-БА з Беластока сарганізавала летнік „Я нарадзіўся тут” для дзяцей і моладзі, што вывучаюць беларускую мову. Малодшая група адпачывала з 15 па 19 чэрвеня ў аграсядзібе „Бора-Здруй” ў гміне Нараўка. Старэйшыя вучні правялі летнік з 27 чэрвеня па 2 ліпеня ў Мельніку. Пад наглядам настаўніцы Аліны Ваўранюк з сябрамі ўдзельнікі займаліся вышыванкамі, выцінанкамі, спявалі, чыталі, наведвалі ваколіцу і добра гулялі. Са старэйшай групай сустрэліся мастачка Маргарыта Дмітрук і Дарафей Фіёнік з Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах.

Сустрэча з Дарафеем Фёнікам Фота Аліны Ваўранюк
Сустрэча з Дарафеем Фёнікам
Фота Аліны Ваўранюк

У канцы жніўня ў аграсядзібе „Бора-Здруй” прайшоў таксама тыднёвы летнік для вучняў беларускай анлайн-школы ў Нямеччыне. Адпачывала на ім амаль сорак дзяцей з пяці краін. Наведалі яны таксама Беласток, дзе пазнаёміліся з месцамі звязанымі з беларускай культурай і вядомымі беларусамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (771) – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам.
  • (96) – 9.05.1929 г. пачала працу камісія ЦК ВКП(б), якая абсьледавала практыку правядзеньня новай нацыянальнай палітыкі ў Беларускай ССР. Вывады камісіі сталі падставай для фізічнай крывавай расправы з беларускай нацыянальнай інтэлігенцыяй.
  • (72) – 9.05.1953 г. у Менску выйшаў І нумар месячніка „Маладосць”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com