Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Waśkowa spowed’ (1)

    Nadworie Styczeń sioho roku buw tepły i niemorozny. W Ryhoruwciach uże po tradycji bołoto, zemla rozmerzła. W miastowych czerewykach rozmemłeny kaluży preskokowaty treba, kob bołotom botiki ne barzo pobrudyty. Abo wody w ich ne nabraty. Peredom ide mużczyna pożyły, zhorbiany, pałkoju podperajetsia i ide czerez… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Беларускія фэсты ў абезлюднелых вёсках

Ілона Карпюк з сябрамі на сцэне фэсту ў Барнацкім Мосце, адкуль родам яе продкі Фота з Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы
Ілона Карпюк з сябрамі на сцэне фэсту ў Барнацкім Мосце, адкуль родам яе продкі
Фота з Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы

26 верасня Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы правёў апошні ў сёлетнім сезоне фэст з цыклу „І там жывуць людзі”. Адбыўся ён у Тарнопалі ў Нараўчанскай гміне. Ужо 13-ты год арганізатары ў супрацоўніцтве з мясцовымі самаўрадамі ладзяць такія мерапрыемствы ў абезлюднелых вёсках на Гайнаўшчыне і Бельшчыне. Іх мэта – развесяленне нешматлікіх жыхароў, больш часовых як пастаянных, беларускімі песнямі і гэтым прыпомніць культуру, традыцыю і спадчыну продкаў.

У гэтым годзе фэсты з цыклу „І там жывуць людзі” адбыліся раней у Лушчах у гміне Чыжы, Барнацкім Мосце ў гміне Нараўка, Курашаве ў гміне Кляшчэлі, вёсцы Кавэла, што ў гміне Нараў і ў Чахах-Арлянскіх у гміне Дубічы-Царкоўныя. Былі яны арганізаваныя пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ды сейміка Падляшскага ваяводства.

Календарыюм

Гадоў таму

  • у лістападзе

    685 – у 1341 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага акружылі крыжацкую цьвердзь Баербург і прыступілі да яе здабыцьця. Падчас атакі загінуў вялікі князь Гедымін. 210 – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2026 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com