Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    20. Szpieg z pastarunku milicji ŭ Szudziałavie

    Kali ŭ żnivo 1944 r. krasnaarmiejcy asvabadzili tutejszyja ziemli ad hitleraŭcaŭ, kala Szudziałava ażyvilisa katoliki, jakija jaszcze za Niemca zapisalisa da Armii Krajovaj. Takuju jaczejku ŭ Kazłovym Łuzie sarhanizavaŭ vosieniu 1942 r. Adolf Filipowicz z susiedniaho Biełaha Łuha. U AK ŭstupiŭ miż inszym Adolf Ogilba…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    4. Hajnuvka zbliźka

    To był maj, pachniała Saska Kępa / Szalonym, zielonym bzem – spivała Maryla Rodowicz u radivi kirovcy autobusa, kotorym my, dvadceť učenikôv škoły v Horodčyni i jeji dyrektorka pani Renia, voročalisie dochaty z vyciečki do Varšavy…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Басовішча 2019 – апошняе?

19-20 ліпеня ў Барыку ў Гарадку пройдзе юбілейны, 30-ы па ліку, Фестываль музыкі маладой Беларусі „Басовішча”. 19 траўня арганізатары з Беларускага аб’яднання студэнтаў паведамілі, што будзе гэта апошні фестываль, арганізаваны БАСам (з самога пачатку, з 1990 г.). На старонцы ў фейсбуку адначасова напісалі, што „пакуль няма іншай арганізацыі, якая пераняла б гэтую ініцыятыву”.

Такое рашэнне студэнтаў не здзіўляе, калі глядзець на тое, як саматужна і спантанна заўсёды праводзілася „Басовішча”. Гэты фестываль хутка ператварыўся ў вялікую беларускую рок-імпрэзу. Тымчасам яго арганізацыя ўвесь час абапіралася на валанцёрах. Бюджэт фестывалю заўсёды быў невялікі, паколькі галоўныя грошы гэта датацыя Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Кошты імпрэзы раслі, а яна аставалася на нязменным а то і штораз меншым узроўні фінансавання. Іншых спонсараў знайсці было вельмі цяжка. Трэба было ратавацца зборам сродкаў у інтэрнэце. У гэтым годзе толькі ў такі спосаб удалося сабраць неабходную суму 15 тыс. зл.

Заяўляючы пра спыненне арганізавання Басовішча Беларускае аб’яднанне студэнтаў замыкае пэўна і існаванне самой арганізацыі. БАС даўно ператварыўся ў вузкае таварысцкае кола сяброў, якое, праў­да, мянялася, але заставалася нешматлікім. Яго сябры жылі папраўдзе толькі Басовішчам. Відаць няма ўжо каму дзейнічаць у БАСе і арганізаваць Басовішча.

З’явілася аднак неафіцыйная інфармацыя, што сёлетні выпуск фестывалю ўсё ж такі не стане апошнім. Зрадзілася думка, каб паклікаць аднайменны з фестывалем фонд. У арганізацыйны фармат маглі б уключыцца таксама Радыё Рацыя і тэлеканал Белсат.

Тымчасам 24 траўня ў мінскім клубе Берлін адбылося „Адборышча” для маладых гуртоў з Беларусі на конкурсную частку сёлетняга „Басовішча”. Журы вызначыла пяцёх выканаўцаў. Гэта гурт Atesta з 14-гадовай вакалісткай, кабарэ-бэнд BarRokka, Harmonix College, поп-рокавая Paulinn і новы праект паэта Уладзя Лянкевіча luty sakavik.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў снежні

    760 – У 1263 г. паявілася першая пісаная зьвестка пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які знаходзіўся на прадмесьці Пінска. 755 – 9.12.1268 г. быў забіты галіцкім князем Львом Данілавічам Войшалк, князь наваградзкі, вялікі князь ВКЛ (1263 – 1267) 735 – Пасьля …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (121) – у сьнежні 1902 г. стварылася Беларуская Рэвалюцыйная Грамада, пазьней перайменавана на Беларускую сацыялістычную Грамаду. Яе стваральнікамі былі Іван і Антон Луцкевічы, Алёйза Пашкевіч, Вацлаў Іваноўскі, Аляксандар Уласаў, Францішак Умястоўскі і іншыя.
  • (118) – бунты у 1905 г. на беларускіх землях сялян, жыхароў гарадоў ды некаторых вайсковых частак супраць царскага самадзяржаўя.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis