Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Багаты літаратурны конкурс

Лаўрэаты ХІІ Конкурсу беларускай паэзіі і прозы „Дэьют”. Фота Міры Лукшы
Лаўрэаты ХІІ Конкурсу беларускай паэзіі і прозы „Дэьют”.
Фота Міры Лукшы

Чарговы, ХХІІ выпуск Конкурсу беларускай паэзіі і прозы «Дэбют» абвешчаны быў яшчэ з вясны ў «Ніве». На працягу конкурсу (пачаўся ў 1996 годзе) прыняла ў ім удзел амаль тысяча асоб. У рэдакцыі «Нівы», арганізатара конкурсу,  засакрэчаныя тэксты аўтараў чакаюць да апошняга дня  кастрычніка. Як штогод на падвядзенне конкурсу ў Беластоку (22 снежня) з’ехаліся не толькі самі аўтары, але таксама іхнія бацькі, дзеці, мужы ці жонкі, настаўнікі, сябры і нават суседзі. Часам прыязджае цэлы фан-клуб – як пераможцы конкурсу ў дарослай катэгорыі Дар’юша Жукоўскага з падваршаўскага Велішэва, лесніка па адукацыі, аматара жывапісу, якога можна назваць чалавекам рэнесансу. Творы з «Дэбюту»,  неабавязкова  ўзнагароджаныя ў каторымсь выпуску конкурсу, становяцца народным песнямі, як  вершы Мікалая Варанецкага з Альхоўкі (ІІІ месца) –  спяваюць іх між іншым «Цаглінкі» і «Нараўчанкі» ці пушчанскай Валянціны Мядзведзь, цяпер з Беластока (гурт Лаіланд»). З сярод удзельнікаў конкурсу „Дэбют” на працягу гадоў выйшлі аўтары, у якіх ёсць ужо свае кнігі, як, напрыклад, Юрка Буйнюк (Маліннікі), Кацярына Сянкевіч (Нарва), Багдан Дудко (Цісоўка), Вера Русіновіч (Нарва), Вера Радзіванюк (Міхнаўка), Кастусь Целушэцкі (Новае Ляўкова). Некаторыя ўдзельнікі  сталі журналістамі, філолагамі.

Пераможцамі сёлетняга выпуску «Дэбюту» з’яўляюцца – у першай групе – сёстры-блізнючкі Марта (І месца) і Магдаліна (ІІІ) Драздоўскія з Міхалоўскай школы, Наталля Кіндзюк з Лешукоў з Нараўчанскай школы (ІІ месца), вылучаны творы Алівіі Козёл з Міхалова, народжанай у Лондане. У «дарослай» групе перамагла ў прозе  студэнтка права з Васількова Юлія Маргарыта Бяганская (выпускніца Гайнаўскага белліцэя), на другім апынулася Ірэна Лукша (таксама выпускніца Гайнаўскага белліцэя, якая працуе «салёвай» у гайнаўскай бальніцы), на трэцім – настаўнік-пенсіянер ды спявак з Альхоўкі ў Нараўчаснкай гміне – Мікалай Варанецкі. Сярод паэтаў перамог Дар’юш Жукоўскі з Велішэва,  другая з творамі на падляшскай гаворцы вёскі Катлоўкі была Вера Русновіч з Нарвы, а на трэцім апынуліся вершы даўгагадовай  удзельніцы «Дэбюту» (яшчэ ад пачатковай школы ў Нараўцы) вучаніцы Гайнаўскага белліцэя Уршулі Марчук.

Пераможцы конкурсу ў дарослай катэгорыі: Юлія Маргарыта Бяганская – у прозе i Дар’юш Жукоўскагі – cярод паэтаў Фота Міры Лукшы
Пераможцы конкурсу ў дарослай катэгорыі: Юлія Маргарыта Бяганская – у прозе i Дар’юш Жукоўскагі – cярод паэтаў
Фота Міры Лукшы

На зваяршэнне конкурсу, у клубе «Цэхова» ў Беластоку, апрача твораў пераможцаў, прагучаў канцэрт бардаў і пісьменнікаў з Беларусі Андрэя Хадановіча і Алеся Камоцкага, якія пабывалі сёлета на Міжнародным літаратурным семінары «Бязмежжа» ў Ляўкове ў багатай дэлегацыі ад СБП, прывезшы ўдзельнікам конкурсу «Дэбют» мноства падарункаў-кніжак ад Саюза беларускіх пісьменнікаў і выдавецтва «Кнігазбор».

У арганізацыі чарговага выпуску конкурсу «Дэбют» «Ніву» падтрымалі Міністр Унутраных Спраў і Адміністрацыі Польшчы, Машалкоўская Управа Падляшскага ваяводства,  Саюз беларускіх пісьменнікаў і Нараўчанская гміна. (лук)

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com