Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Аперацыя „Шлюз”

Натоўп людзей на барту амерыканскага самалёта з Кабуля ў Катар. Гэтымі бежанцамі з Афганістана Лукашэнка таксама ахвотна пакарыстаўся б у сваёй хворай барацьбе з Захадам Фота з Фейсбука
Натоўп людзей на барту амерыканскага самалёта з Кабуля ў Катар. Гэтымі бежанцамі з Афганістана Лукашэнка таксама ахвотна пакарыстаўся б у сваёй хворай барацьбе з Захадам
Фота з Фейсбука

У ліпені-жніўні ў Латвіі, Літве і Польшчы ўзнік вялікі іміграцыйны крызіс. Заходнюю мяжу Беларусі масава сталі нелегальна перасякаць пяшком бежанцы з Блізкага Усоду, Азіі і Афрыкі. Усё гэта адбываецца ў рамках магутнай аперацыі „Шлюз” па загаду самога Аляксандра Лукашэнкі.

Беларускі дыктатар ужо некалькі месяцаў таму палохаў Еўрапейскі саюз нелегаламі, наркотыкамі, а нават радыеактыўнымі элементамі, якія хлынуць у  Еропу, калі Беларусь не будзе яе перад гэтым абараняць. – Але гэта каштуе, – даваў намёкі. – Дарма памагаць Еўропе не будзем.

У рамках праграмы „Усходняе партнёрства” Беларусь некалькі гадоў атрымлівала з Еўрапейскага саюза дзесяткі мільёнаў еўра на ўмацаванне заходняй мяжы. Гэты прыток грошай не толькі спыніўся, але краіны Еўразвязу наклалі на Мінск балючыя эканамічныя санкцыі ў сувязі з сітуацыяй пасля мінулагодніх сфальшаваных прэзідэнцкіх выбараў і захопам у канцы траўня пасажырскага самалёта з Раманам Пратасевічам на борце.

Раз’юшаны Лукашэнка ў адказ вырашыў не пільнаваць ужо жорстка як дагэтуль мяжы з Еўрасаюзам. Наадварот, запусціў дадатковыя рэйсы самалётаў, каб у Беларусь звезці як мага больш бежанцаў з Іраку, Афганістану, Самалі, Конга і іншых краін Блізкага Усходу і Афрыкі. У такі дзікі спосаб пачаў гібрыдную вайну з мэтай выклікаць іміграцыйны хаос у Еўропе, а перадусім у суседніх краінах, якія найбольш заангажаваныя ў барацьбу беларусаў супраць рэжыму, значыць —  у Літве і Польшчы. Лукашэнка спадзяецца, што ў такі спосаб прымусіць Захад да адмены палітыкі і спынення эканамічных санкцый.

Дзеля гэтага Аляксандр Лукашэнка выкарыстаў планы аперацыі „Шлюз”, апрацаваныя яшчэ дзесяць гадоў таму на выпадак такога пагаршэння еўрапейска-беларускіх адносін як цяпер.

І вось на пачатку лета кашмарныя дзеянні паводле тамашняй сакрэтнай аперацыі рэжым у Мінску пачаў рэалізаваць. Дзяржаўная турыстычная кампанія Цэнтркурорт, якая ўваходзіць у структуру адміністрацыі самога Лукашэнкі, атрымала задачу, каб сцягнуць у Беларусь як мага больш арабскіх імігрантаў і накіроўваць іх у Еўропу праз „зялёную” мяжу. Беларускім памежнікам быў выдадзены загад нікога з іх не затрымоўваць.

На аперацыю „Шлюз” Беларусь не патрабавала выдаткоўваць ніякіх грошай. Наадварот хутка аказалася, што гэта надта прыбытковы бізнес. Кошт адной пуцёўкі, афіцыйна турыстычнай, гэта 600 — 1000 долараў. Яшчэ тысячу трэба заплаціць за дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы. У краінах паходжання шмат якія мігранты прадавалі ўсю сваю маёмасць, каб з’ехаць такім шляхам у Еўропу, а насамрэч у Нямеччыну.

Паток нелегалаў спачатку паплыў пераважна ў Літву. Туды трапіла іх ажно звыш 5 тысяч. Літоўскія ўлады вымушаны былі арганізаваць ім лагеры. Даволі хутка аднак шчыльна закрылі мяжу, а чарговых нелегалаў адразу адпраўлялі назад у Беларусь.

Паколькі Літва сяк-так справілася з праблемай, то Польшча, куды з Беларусі рвануў наступны паток імігрантаў, надалей з гэтым змагаецца. Уздоўж мяжы пакладзеныя былі засекі з калючага дроту, а для яе пільнавання польскія ўлады накіравалі тысячу вайскоўцаў, бо адных памежнікаў стала недастаткова. Толькі ў жніўні зафіксавалі яны звыш трох тысяч спробаў нелегальнага перасячэння мяжы. Каля тысячы асоб было завезеных у закрытыя асяродкі для чужаземцаў. Праўдападобна будуць яны дэпартаваны ў свае краіны.

Найбольш гарачым пунктам на польска-беларускай мяжы стала месца непадалёк вёскі Уснар-Верхні на Сакольшчыне. На тры тыдні загразла там звыш дваццаці нелегалаў, якіх памежнікі не прапусцілі ў Польшчу і накіравалі назад у Беларусь, але туды іх таксама не ўпусцілі.

Які прынясе вынік правакацыйны шантаж Лукашэнкі ў рамках аперацыі „Шлюз”, пакуль невядома. Трэба спачуваць толькі тысячам нелегалаў, якія праз яго церпяць, а якіх ён папраўдзе абмануў. Звабіў іх у Беларусь, абяцаючы ім адкрыты шлях у Еўропу. А цяпер цынічна выкарыстоўвае іх у сваёй барацьбе з Захадам.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную
  • (157) – 1(13).07.1868 г. у Менску памёр Канстанцін Тышкевіч, гісторык, археоляг (нар. 17.02.1806 г. у Лагойску). Закончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828), у 1828-1836 гг. працаваў у Варшаве, удзельнічаў у паўстаньні 1930-1931 гг. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе ў 1842 г. з братам Яўстафіем заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцей. Быў адным з заснавальнікаў Віленскага музэя старажытнасьцей. У 1856 г. арганізаваў экспэдыцыю па Віліі. Першы склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў і замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў. Пахаваны ў Лагойску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com