Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Аддайце належную даніну памяці ахвярам і мове на якой размаўлялі!

Ідзе падрыхтоўка да аднаўлення і рэканструкцыі мемарыяла „Хатынь” у Лагойскім раёне пад Мінскам. Будзе там пабудаваны яшчэ музей прысвечаны ахвярам з беларускага народа падчас Другой сусветнай вайны. Паколькі ёсць сігналы, што ўсе шыльды і надпісы будуць аформлены па-руску, узнікла грамадская ініцыятыва, каб да гэтага не дапусціць. Занепакоены людзі пачалі слаць звароты ў Мінскі аблвыканкам з заклікам, каб уся візуальная інфармацыя ў мемарыяльным комплексе была на беларускай мове. Найперш таму, што на ёй размаўляла насельніцтва вёсак пацярпеўшае ад фашыстаў, якому прысвечаны гэты асаблівы помнік „Хатынь”.

Быў аб’яўлены конкурс на канцэпцыю абнаўлення комплексу і цяпер разглядаюцца заяўленыя праекты. Аўтары зваротаў у Мінскі аблвыканкам пабойваюцца, што падчас рэканструкцыі цалкам скасуюць беларускую мову так, як у адкрытым некалькі гадоў таму мемарыяльным комплексе „Боркі” ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. Там практычна ўсе надпісы на рускай мове.

Адкрыццё мемарыяльнага комплексу „Хатынь” адбылося 5 ліпеня 1969 г. Ён прысвечаны памяці 149-ці жыхароў гэтай неіснуючай ужо вёскі, якіх 22 сакавіка 1943 г. гітлераўцы загналі ў стадолу. Сцены аблілі бензінам і падпалілі. Ахвяры згінулі ў агні або ад стрэлаў з аўтаматаў і кулямётаў. Палова ахвяр зверскага злачынства былі гэта дзеці да 16-гадовага ўзросту. Усе загінуўшыя размаўлялі па-беларуску, не па-руску…

Фота з Вікіпедыі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com